Дзікія кошкі Барсума

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дзікія кошкі Барсума

Дзікія кошкі Барсума
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Генадзь Аўласенка
Дзікія кошкі Барсума
Фантастычны раман

ЗМЕСТ

Глава 1

Глава 2

Глава 3

Глава 4

Глава 5

Глава 6

Глава 7

Глава 8

Глава 9

Глава 10

Глава 11

Глава 12

Глава 1

Калісьці я жыла ў палацы! – сказала раптам рабочая жонка фермера О’Ніла.

Сам фермер О’Ніл, грузны каржакаваты мужчына гадоў сарака, з тварам, на якім нават самы праніцальны псіхааналітык наўрад бы змог адшукаць хоць нейкі след інтэлекту, у гэты час снедаў. Пачуўшы словы жонкі, ён нават не раззлаваўся ў першы момант – злосць прыйшла потым – пакуль што ён здзівіўся ды й толькі...

– Што ты сказала? – прахрыпеў О’Ніл, кідаючы лыжку ў суп і цяжка, усім тулавам, паварочваючыся ў бок жонкі. – Паўтары, што ты сказала толькі што?!

Рабочыя жонкі не размаўляюць. Ніколі, ні пры якіх абставінах. Дакладней, яны, як разумныя, у нейкай меры, істоты, могуць адказваць на пытанні, яны з паўслова разумеюць усе загады і распараджэнні свайго мужа і заўсёды стараюцца выканаць іх, гэтыя загады, хутка і дакладна. Рабочыя жонкі могуць нават інфармаваць мужа аб усім, што здарылася ў гаспадарцы за час яго адсутнасці... і гэта ўсё, здаецца, што могуць рабочыя жонкі, калі справа ідзе не аб рабочых, а толькі аб разумовых іх здольнасцях.

Тое, што сказала зараз рабочая жонка О’Ніла, было настолькі неверагодным, што, як ужо адзначалася вышэй, сам фермер нават не раззлаваўся спачатку, такім вялікім было ягонае здзіўленне.

– Што ты сказала толькі што? – паўтарыў О’Ніл, павольна ўзнімаючыся з-за стала. Яго вялізныя кулакі сугаргава сціснуліся, у голасе ўжо чуліся першыя пагрозлівыя ноткі. – Што ты сказала, паўтары яшчэ раз!

Магчыма, гэта было нейкае толькі імгненнае трызненне з таго, былога свайго жыцця і, не звярні О’Ніл на гэта ўвагі, праігнаруй ён зараз выпадковыя словы сваёй рабочай жонкі – усё пайшло б па-ранейшаму і, хутчэй за ўсё, не здарылася б таго, што здарылася потым...

Але фермер неабдуманна запатрабаваў ад сваёй рабочай жонкі зноў паўтарыць крамольныя яе словы, а рабочая жонка проста абавязана выканаць любы загад свайго ўладара.

– Калісьці я жыла ў палацы, - паслухмяна паўтарыла рабочая жонка О’Ніла. Потым штосьці яшчэ прамільгнула раптам у сцёртай яе памяці, новае штосьці, і яна дадала нейкім, ужо іншым, нечакана змяніўшымся голасам: - Я жыла ў палацы, і сотні мужчын прыслужвалі мне, і нават дыхнуць лішні раз баяліся ў адной толькі маёй прысутнасці!

Гэта было ўжо занадта.

– Ах, ты, дрэнь! – губляючы ўсялякі кантроль над сабой і кідаючыся да жонкі, зароў О’Ніл. – Сучка паганая!

Такія словы рабочай жонкі маглі вывесці з сябе нават самага рахманага і цярплівага жыхара планеты Аграполіс, а О’Ніл, і гэта добра ведалі ўсе суседзі-фермеры, ні асаблівай цярплівасцю, ні, тым больш, рахманасцю, ніколі не вызначаўся. Наадварот, хутчэй...

Ад моцнага ўдару ў сківіцу ў рабочай жонкі тарганулася галава... але, што самае дзіўнае, яна не звалілася на падлогу, як разлічваў на тое сам фермер, яна нават не пахіснулася, хоць незвычайная сіла О’Ніла таксама была добра вядома ўсім ягоным суседзям, а некаторыя з іх на сваіх уласных баках і сківіцах зведалі ўсю сакрушальную моц фермерскага кулака. Ва ўсялякім разе, мала набралася б мужчын у акрузе, якія б засталіся на нагах пасля такога вось удару... а аднойчы – гэта было гады з чатыры таму – О’Ніл схітрыўся з першага ж выпаду зламаць свайму праціўніку сківіцу, прычым, у трох месцах адразу. Добра яшчэ, што побач аказаліся сведкі, якія маглі падцвердзіць, што пацярпелы сам, першым, пачаў сварку, якая перарасла затым ва ўзаемную бойку. Тым не менш, прыйшлося нямала заплаціць і самому пацярпеламу, і сведкам, і суддзям, каб справа гэтая не аказалася ў вышэйшых інстанцыях.

А гэтая вось тоненькая, кволая з выгляду, маладая жанчына нават не пахіснулася. Больш таго...

У вялікіх блакітных вачах рабочай жонкі бліснуў раптам нейкі патаемны агеньчык, узняўшы руку, яна асцярожна дакранулася тонкімі прыгожымі пальцамі да пашкоджанага месца.

– Калі я жыла ў палацы, - павольна прагаварыла жанчына, і О’Ніл нечакана для сябе зноў пачуў у голасе рабочай жонкі нейкія новыя, зусім незнаёмыя яму ноткі, - ні адзін з мужчын нават пальцам не асмельваўся дакрануцца да мяне!

Гэта было ўжо нават больш чым занадта і О’Ніл, забыўшыся пра ўсялякую асцярожнасць, каршуком накінуўся на жонку. Удар за ўдарам, цэлы град моцных, сакрушальных нават удараў абрушыўся на няшчасную жанчыну, але толькі пасля таго, як лік іх пераваліў за другі дзесятак, яна звалілася на падлогу.

– Пальцам, кажаш! – рыкаў О’Ніл, неміласэрдна збіваючы нагамі нерухомае цела жанчыны. – У палацы, кажаш!

Вось так, у мінулым годзе, сарваўшыся з-за дробязі, О’Ніл да смерці збіў папярэднюю сваю жонку, а затым горка шкадаваў аб гэтай сваёй нястрыманасці. Каб купіць новую жонку, яму прыйшлося залезці ў даўгі, і толькі зусім нядаўна ён поўнасцю з імі разлічыўся.

Думка пра тое, што ён зноў рызыкуе застацца без жонкі, крыху ахалодзіла ваяўнічы парыў фермера, але ніколькі не зменшыла яго злосці. Перастаўшы таптаць жонку нагамі, О’Ніл сарваў са сцяны віты скураны бізун. Гэты сродак утаймавання непаслухмяных жонак быў не менш дзейсным, але куды менш рызыкоўным.

– Вось табе палац! – праз зубы цадзіў О’Ніл кожны раз, калі бізун са свістам упіваўся ў аголенае жаночае цела. – Я навучу цябе, як трэба размаўляць з мужам! Я і так вельмі доўга быў цярплівым з табой, дрэнь!

Апамятаўшыся нарэшце, О’Ніл з жалем адкінуў убок размякшы ад крыві бізун і, не дакрануўшыся больш да сняданка, выйшаў з пакою, з усяе сілы грукнуўшы за сабой дзвярыма. На сваю рабочую жонку, якая нерухома і бездапаможна ляжала ў лужыне ўласнай крыві пасярод пакоя, ён нават не зірнуў.

Апынуўшыся на двары, О’Ніл, хоць і не адразу, паступова пачаў супакойвацца. Таропка зірнуўшы па баках і не ўбачыўшы паблізу анікога з дасужых суседзяў, ён нарэшце супакоіўся ўжо канчаткова і, цяжка ступаючы, накіраваўся ў бок вялікага памяшкання з акруглым бліскучым дахам. Гэтае памяшкання было кароўнікам, побач з ім, на агароджанай пляцоўцы, стаялі і звычна паглыналі сумесь торфу, саломы і апалай лістоты, паўсядзённую сваю ежу, сорак пяць кароў. На самой справе гэтыя мясцовыя жывёлы каровамі не з’яўляліся, але фермеры Аграполіса празвалі іх так па аналогіі з зямнымі жывёламі, якія таксама давалі людзям малако. Тут, на планеце, зямных кароў амаль не было, толькі асобныя фермеры-аматары маглі дазволіць сабе падобную раскошу. О’Ніл неяк аднойчы змог пабачыць сапраўдных кароў, і нават пакаштаваў іхняга малака. Зямное малако О’Нілу не вельмі спадабалася, як, дарэчы, і самі каровы, невялікія, разы ў тры меншыя за мясцовых. Да таго ж, па словах фермера-гаспадара, гэтыя экзатычныя стварэнні былі вельмі ўжо пераборлівыя ў ежы, а малака давалі – кот наплакаў....

Комментарии:
Популярные книги

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Пламенев. Книга 3-7

Карелин Сергей Витальевич
Пламенев
Фантастика:
аниме
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Пламенев. Книга 3-7

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Барон. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
6. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Барон. Книга вторая

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Некромант на страже человечества. Том 5

Клеванский Никита
5. Некромант на страже человечества
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Некромант на страже человечества. Том 5

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл