Гэта ня лічыцца

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Гэта ня лічыцца

Гэта ня лічыцца
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гэта ня лічыцца

Наста Манцэвіч

*** Вілейка. Дубаўка. Раніца. Ён сказаў у нудзе: “Сэ ля ві”, і мы селі ля Віліі. Запалілі. Каменьчыкі ў рэчку кідалі, глядзелі, як распаўзаюцца кругі ад іх па вадзе…
*** Сяджу каля тэлевізара ем цукеркі паперкі сьлінай прымацоўваю да сьценкі. Адначасова дакладна – у перапынках калупаю пальцам у шкарпэтках дзірку. Размалёўваю “А4” уздоўж і ўпоперак упоперак і ўздоўж Я злосны калючы вож іголкі растуць на сьпіне. Ты патэлефануеш ці не?
*** Непазьбежна вясны наступства: што ні дзеўчына, то распуста, зь Менску, з Горкі, з-пад самай Ніцы што ні дзеўчына, то ў спадніцы. Захінула вясна мне вочы – агаляюць паненкі грудзі і з цырульні павольна крочыць ці то дзеўчына, ці то пудзель.
*** Што мне рабіць з табою, такой прыгожаю? Калі ты стаіш на кухні ў адных шкарпэтках і варыш каву мне ў маёй кватэры, – Глядзець на цябе. Што мне рабіць з табою, такой разумнаю? Калі ты расказваеш мне з захапленьнем пра фільм, які паглядзела, пакуль я была на працы, — Слухаць цябе. Што мне рабіць з табою, такой пяшчотнаю? Калі ты ўсьміхаесься і кратаеш мяне за руку сваёю рукой пяшчотнай, як ты ўся, — Абдымаць цябе. Што мне рабіць з табою, такою дзікай? Калі ты ператвараесься у ваўчыцу, і я імгненна ператвараюся ў ваўка, — Спаць з табой. Што мне рабіць з табою, такою зьменлівай? Кожны дзень рознаю, непасрэднаю, пазбаўленай лёгікі, ды нявечнаю, — Быць з табой.
Мілан. Вечар Частавалі нас кавай ветліва і ласкава, налівалі гарэлку… ці то ангельскі ром? Ля кавярні “Ла Скала” лашчыла-мілавала, абурыўшы суседзяў справа, каленку яе пад сталом.
*** Мы крочылі побач рука ў руку да пляча плячо твар у твар вочы ў вочы у рот рот. Так мы ступалі, крочылі нага ў нагу, пакуль ты ня збочыла. І цяпер вока за вока, цяпер – зуб за зуб. Усё, што ты з сабою забрала, я выскубу, адгрызу — вярну сабе ўсё, да сябе вярнуся… Забяру сабе свае вочы, з твару змыю твой твар, адляплю ад вуснаў твае вусны, вырву руку з рукі. І калі сэрца сьцісьнецца ад адчаю, я буду шаптаць, як мантру, што ты – родная, баючыся паверыць, што ты чужая.
*** Я называў цябе заяц, ты мяне называла лапка, мы былі разам – заечая лапка. Зая, чыя лапка цяпер я?
*** Забяры мой боль працягні далонь я табе адсыплю яго з гакам а пасьля свой сум ў скрутку прынясу Забяры яго бо я сам ня ў стане забяры мой цень абдымі мяне паглядзі як моцна мяне хістае Забяры мой цень Забяры мой сум Забяры мой боль І мяне ня стане
*** Я ведаю, што так будзе што я прачнуся 1-га студзеня адзін дома адзін у горадзе адзін на дварэ до рэ мі фа мі до рэ сьпяваюць за вокнамі п’яныя а я ныю ныю я завываю а ты сьцябесься, зь цябе ж усё роўна ўзяткі гладкі, усё-ткі я сам вінаваты, што так адбываецца з году ў год. І гэта ня лечыцца, і ня лічыцца, што быццам бы ёсьць нагода – дзьве тысячы сем нагод! Я і гарэлка “дзяржава”, такое вось дэжа вю, такі, бляха, Новы год.
*** Калі недасканаласьць сьвету заб’е апошнія мары ў маёй галаве і я прачнуся рана ад шуму дажджу за вакном Ну вось і ўсё, як кажуць, Game is over. Капец. Гамон. Вазьму тэлефонную слухаўку, пазваню дамоў – я нармальна, мама, нармальна… усё ў мяне. А як там ты? Глядзі, кладзіся спаць рана, перад сном пагуляць схадзі. Пакладу слухаўку. Пагалюся. Раздам даўгі. Гэй! Дайце мне цыгарэту І жоўты шалік даўгі.
*** Калі ў вачох цямнее, мне хочацца проста ўкленчыць: “О Божа, хачу да мамы! да таты хачу на плечы…” каб апынуцца ў дзяцінстве, як колісь – хавацца ў шафе сярод кажухоў і шапак, цукеркі цягаць з буфэту ды красьці ў суседа сьлівы …і быць маленькім і лёгкім, і, ёб вашу маць, шчасьлівым.
Хочацца жыць, нават калі ня хочацца жыць Калі сьнег пачынае падаць калі лепіцца ў горле ком не таму што ты хочаш плакаць а таму што зіма вакол калі сьнег перастаў на вейках таяць, людзі пад ліхтаром танчаць рэгі на сьлізкіх рэйках і дарма што зіма кругом ты глядзіш з-за высокіх кратаў, а ў вачох ўсё дрыжыць дрыжыць не таму што ты ўжо заплакаў а таму што жыцьцё імжыць не ідзе, не вальсуе ў танцы, не бурліць, не цячэ-бяжыць. разумееш, што нават зараз хочаш жыць
Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Запечатанный во тьме. Том 2

NikL
2. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 2

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Журнал «Если», 2002 № 08

Андерсон Кевин Джей
114. Журнал Если
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Журнал «Если», 2002 № 08

Ким

Киплинг Редьярд Джозеф
Приключения:
исторические приключения
7.62
рейтинг книги
Ким

Криптозой

Головачев Василий Васильевич
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Криптозой

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум