За што?

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

За што?

За што?
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

I

Ой, мае вы песьні, Песьні-весялушкі! Будзьце мне слухмяны Вы, мае пяюшкі. Ці я сам у полі, Ці я дзе зь людзямі: Цяжка мне, нялёгка, Калі я ня з вамі. Мусіць, я памёр бы, Каб мне вас ня стала; Мусіць, паваліўся б, Як бярно-павала. Дык жа будзем жыці Разам днём ці ночай, Пакуль сэрца б'ецца, Пакуль плачуць вочы! Гаварыце, думкі, Пакуль сонца ходзе, Аб маёй старонцы, Аб маім народзе. Хай нясецца жальба Там, гэй, на прывольле Аб той нашай крыўдзе, Аб той горкай долі! Можа, хто пачуе Розгалас прастачы, Ўстане і прагляне, Ўсю няпраўду ўбача.

II

У адным куточку Беларусі нашай Пры узгорку лесу, Пры лагчынцы пашы, Між кустоў, спрадлетаў На пустым дзірване, Пасяліўся Юрка, Дзягель па празваньню. Туга йдзе спачатку На такім загоне: Ані тых будынкаў, Ні ўзараных гоняў. I наш Дзягель часта Са сваёй сям'ёю Зьліўся, як за грошы, Потам ды сьлязою. Год за годам сходзіць. Бачаць гаспадары: Юрка арэ, сее, Цярэбіць гушчары; Чынш двару заплаціць Талакой, грашыма I жыве так, як бы Ў Бога за плячыма. Зацьвілі загоны Усялякім збожжам; Як палацам, хатай Пахваліцца можа. Эй, бо што мужыцка Праца не падоле? Дзірваны ў сад зьменіць, А горы — на поле!

III

Сорак год так Дзягель Жыў ня ў кепскім стане, Пакуль пан стары жыў I старая пані. Але, як той кажа, Ўсё у нас ня вечна: Годзе Юрку жыці З хлебам ды бясьпечна! Новы пан прыехаў I зьмяніў парадкі: Прыказалі Юрку Выбірацца з хаткі. А ці ж лёгка гэта? Дый хто з вас ня знае, Як наш брат к зямельцы Быццам прырастае. Зь дзеда і на ўнука Гэта пераходзіць, Хаця тое поле Родзіць ці ня родзіць. Бедны Юрка, бедны! Зьвяў, як бы націна. Шкода столькі працы, Страшна цяганіна! I пайшоў ён рады Па судах шукаці; I прапаў спакой зь ёй, Прапала багацьце.

IV

Год, другі праходзіць, Суд ідзе па судзе; Юрка ўсё бяднее, Багацеюць людзі. Дзе той спрыт падзеўся, Дзе тое здароўе? Ў хаце непарадкі, Проста безгалоўе. Тут жа суд апошні I пастанаўленьне: Заплаціць расходы — I на высяленьне! А было ўжо лета На зямлі шырокай; Сёмуха мінула, Пётра недалека; Дабрыцо красуе, Траўка зелянее. Юрка кіне вокам — Так і абамлее: Ўся яго работа Каля маткі-нівы Пойдзе, як у процьму, Марна, нешчасьліва. Дарма ён і к пану, I к усякім членам — Б'е паклон нізенькі І гэтым, і гэным. Станавы прыехаў Выкідаць астаткі Зь яго роднай ніўкі, Зь яго роднай хаткі…

V

Спета Юркі песьня, Ўсё пайшло па сьвеце. Жонка у пясочку, Людзям служаць дзеці. Сам ужо да працы Стар і слабаваты, З торбамі папхнуўся Ад хаты да хаты. Пусткаю зірнула У яго прысельлі: Ні плужок, ні збожжа Вока не вяселяць. Зноў зрастаюць гоні Лазіною дзікай, Зайцаў там ды соваў Толькі чутны клікі. Так зьвярцелась прахам Доля чалавека, Так усё ідзе ў нас Ад века да века. Можа, хто ня верыць Гэтай песьні сьлёзаў? Дык паслухай толькі Гоману бярозаў; Што крыжы гавораць Пры пуціне кажнай, Ды званы на вежы, Што гудзяць так важна; А яны раскажуць Аб маёй старонцы, На якую глянуць Страшна нават сонцу…
Комментарии:
Популярные книги

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Точка Бифуркации

Смит Дейлор
1. ТБ
Фантастика:
боевая фантастика
7.33
рейтинг книги
Точка Бифуркации

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Вернувшийся: Корпорация. Том III

Vector
3. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Корпорация. Том III

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Третий Генерал: Тома I-II

Зот Бакалавр
1. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Тома I-II

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII