Поделиться:
Шрифт:
Генадзь Бураўкін
Жураўліная пара
Вершы канца стагоддзя
Мінск 2004
***
О, як я хацеў бы Скласці шчасцю оду, Каб не мой панылы, Непазбыўны одум! Як бы я прыгожа Поўніў струны звонам, Каб не сумны клспат Пра свой хлеб надзённы! Як бы ўсім на свеце Быў я даспадобы, Каб не крыўда ў сэрцы На свой лес нядобры! О, які я быў бы Дужы і раскуты, Каб пазбыўся страху Мой народ пакутны! А пакуль не прыйдзе Шчасце навасёлам, Неяк пацярпіце Спеў мой невясёлы... ***
Вечны клопат. Вечная трывога. Вечныя пытанні да сябе. Вечная вясковая дарога. Вечная задуха на сяўбе. Вечны страх. I вечная спакуса. Вечны дух жытнёвы на жніве. Вечная пакута беларуса. Вечны Млечны Шлях у сіняве. Вечны пошук. Вечнае сумненне. Вечны сон пакорнага раба. Вечны сум. I вечнае маленне. Вечная за ўладу барацьба. Вечнае старых лясоў дыханне. Вечная калоссяў гамана. Вечны боль. І вечнае каханне. Перад Богам вечная віна... ...I аднойчы Трошкі недарэчна У бацькоў спытаецца дзідя: — Што, і сапраўды ўсё гэга вечна Да канца нявечнага жыцця? ***
Ці збылося ўсё, ці не збылося, Ведае пра гэта тслькі Бог. Нікне паламанае калоссе Ля старых раз'езджаных дарог. Што яго так злосна паламала — Навальніца, Вецер Ці бяда? Гэта ўсё людзей цікавіць мала. Ім чужога жыта не шкада. Хутка завіруха загалосіць, Шэранню засцеле ўсё вакол... Сыплецца з пажухлага калосся Зерне пераспелае на дол... Сірацее лапік недажаты Ля старых раз'езджаных дарог. I ці ўзыдуць тут вясной зярняты, Ведае наперад толькі Бог... ***
Калі твая дарога ўніз збягае I зарастае маладой травой, Прысядзь на цёплы верас каля гаю, Паслухай жураўля над галавой. Зірні на ліст бярозавы зялёны, Духмяны вецер вуснамі крані — I праясніцца твой пагляд замглёны Ад чыстага блакіту ў вышыні. I ціха клікне васількамі ніва Яшчэ адной сцяжынкаю прайсці. I зразумееш проста і шчасліва: Не ўсім і гэта выпала ў жыцці. ***
Іду да вершаў пешшу Між красак і камлёў, Нагледзецца паспеўшы На слонак і чмялёў, Глынуўшы ўсмак азону Дажджоў і навальніц, Наслухаўшыся звону Рачулак і крыніц. Ступаю асцярожна I ціхну — Балазе Тўт намаўчацца можна На мяккай дзеразе. Губляецца дарога То ў вербах, То ўтрысці... Хто ведае, Як доўга Да вершаў мне ісці?.. ***
Куды б толькі ты ні пайшоў, Сустрэне прырода жывая: Бясконцы шнурок мурашоў Са сцежкаю сцежку сшывае; Разважлівы хітры павук Свой нерат пляце штохвіліны; Як доктар пушчанскіх навук Выстуквае дзяцел хваіны; За колкім ажынным кустом Сарока падскоквае вёртка; 3 распушаным рыжым хвастом Між сосен мільгае вавёрка; Кузюркі кішаць у траве; Цікуюць буслы за вужамі... Усё, што жывое, — Жыве, Цябе быццам не заўважае. Не стой жа нядбайна адзін — 3 усімі ў суседстве і згодзе I ты сабе мудра знайдзі Занятак і месца ў прыродзе... ***
Упоперак I ўдоўж Ідзе асенні дождж, Усё імілою шэрай зацягнула.. Ужо няма ані Лагоднай цеплыні, Пагодлівае лета прамінула. Няма ў цішы лясоў Птушыных галасоў, Раскіслая дарога сірацее. Зляцелі журавы, Чарнеюць паплавы, I кожны дзень паволі карацее. Над вымаклым галлём У садзе за вуглом Скуголіць вецер на шчымлівай ноце... Прыходзіць і да нас Несамавіты час Падумаць на джыццём у адзіноце... *** У дні няшчасцяў і згрызот, Калі адчай душу дратуе, Калі не верыш і ў народ, Адно суцешыць і ўратуе: Што прысак памяці не згас, Не зараслі кустамі нівы, Што прыйдуць лепшыя за нас I сцвердзяць лад свой справядлівы, I спаляць хцівасці лаўжы, I збажыной напоўняць клеці.... Дык варта жыць. I трэба жыць. I будзем жыць на гэтым свеце! Жыві і радуйся, Што ты яшчэ жывеш, Што на стале ў цябе — I хлеб, і масла, I ў сэрцы выспявае новы верш, I кволая надзея не пагасла. Ну што ж, Калі не спраўдзіліся сны, Калі ў душы ўсё новыя трывогі. Ёсць крык жаўны, I вечны шум лясны, I над дарогай — Месячык двурогі. Наіўным летуценням больш не вер. Падманлівасць — Як рана нажавая... Жыві і цешся, Што яшчэ жывеш I што твая душа яшчэ жывая. ***
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Я не дбаю пра ўласную славу, Не чакаю сабе ўзнагарод. Толькі крыўдна даўно за дзяржаву I за свой цягавіты народ. На здзіўленне суседняму люду, Ён зусім не такі, як усе, — То прыгрэе дурнога прыблуду, То вар'ята высока ўзнясе. I на лес свой пасля наракае 3 непазбыўнай святой прастатой, Што і хата ў яго не такая, I набытак чамусьці не той. I ніяк не збярэцца Краіну I прыбраць, і дагледзець як след. Уздыхае, Што Бог яго кінуў I адрокся багаты сусед... Дык ці здольныя з поўнаю кайстрай Мы па свеце ісці, як раўня, Каб народ наш Усё ж дачакаўся Залацістага, яснага дня?..***
Легенды час развенчвае, Выпальвае датла. Я думаю пра вечнае (Мая пара прыйшла). Пра тое непадманнае I ў хаце, і ў царкве, Што не дзяржаўнай маннаю, А сухаром жыве. Пра тое непараднае, Што многім не відно. Па тэле і па радыё Не хваліцца яно. Пра тое несмяротнае, Што век не задушыць, Што чыстай песняй роднаю Струменіцца з душы. Пра тое непаўторнае, Што маем на зямлі, Каб не з жабрацкай торбаю, А горда ў свет ішлі. Пра вечнае, Пра вечнае, Асноўнае з асноў, Дзе Беларусь прасвечвае 3 усіх легенд і сноў...
Комментарии:
Популярные книги
Древесный маг Орловского княжества 10
10. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Юнлинг
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Интриганка
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 5
5. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
аниме
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвращение
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Адепт
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00