Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Пад Купалу

А хто там ідзе, а хто там ідзе У хвацкай такой грамадзе? — Шушкевіч. А што ён нясе на плячах худых, А што ён узняў на руках сухіх? — Крыўду сваю. А куды ж ён нясе гэту крыўду ўсю, А каму ж ён нясе на паказ сваю? — Свету вольнаму. А хто ж яго гэта — які кат і закон — У лёху ўзняў на дарожны сон? — Лука-гора. А чаго ж захацеў ён — стымул які — Век пражыў у турме, сляпы і глухі? — Прэзідэнтам звацца.

Пітэказорная, дарожная

Мы — пітэкантрапы будучыні, Гісторыі новай цягло. Вароты ў дзеі адчынены. У дарогу! Да зорных сцягоў! Гы-гы-гы! Го-го-го! Мы да зорных йдзем сцягоў! Доўга пуцямі блуднымі Хадзілі нашы дзяды. Дзярмом кантынент залюднілі І род завялі ў нікуды. Гы-гы-гы! Ды-ды-ды! Завялі нас у нікуды! Далоў эпохі пройдзены, Далоў Адамаў род! З вечнай мярзліны адродзім мы Пітэкародны плод. Гы-гы-гы! Лоп-лоп-лоп! Мы адродзім мёртвы плод! І будзе адзіная нацыя, Грымі перамогі гром! Жыве пітэка-рацыя, Жыве пітэка-дом! Гы-гы-гы! Ком-ком-ком! Шырэй крок у пітэка-дом!

Занатоўкі

* * *

Абсурд — рухаючая сіла прыроды.

* * *

Клінтан, караючы Мілошавіча, раструшчыў бомбамі Югаславію і адказнасць за ўчыненае варварства ўсклаў на цвёрдахрыбетнага неслуха.

Стварыў новую дактрыну.

* * *

Як ляпнула амерыканская „Свабода”, хто спачувае сербам, той здраднік цывілізацыі.

Ужо і цывілізацыю клінтанізавалі.

* * *

Пашырыўшы НАТА, мы атрымалі чэшскі флот і польскую авіяцыю, — лічыць амерыканскі падаткаплацельшчык.

* * *

Амерыка выбірае тых, хто ім падабаецца, а не тых, хто карыстаецца папулярнасцю ў асобна ўзятай краіне,

— зрабілі выснову амерыканскія палітолагі.

* * *

З выпадку дня нараджэння Ельцына амерыканскі прэзідэнт прэзентаваў яму каўбойскія боты. Барыс Мікалаевіч не ўлавіў падвоху, прыняў прэзент з душэўнай радасцю і запрасіў заакіянскага лідэра ў рускую лазню (найвышэйшы знак прыязні). А Клінтан намякаў: ты не прэзідэнт, ты — каўбой.

* * *

Ельцын падзякаваў Сцяпашыну за добрую работу (80 дзён) і адправіў спраўнага прэм'ера ў адстаўку.

— Служу Ельцыну! — сказаў Сцяпашын.

Служы пану верне, то ён табе перне.

* * *

Камандаваць парадам буду я! — гаварылі сціпла легендарныя маршалы, ідучы на чарговую ваенную гульню забавалюбнага генералісімуса.

* * *

Ужо старажытныя грэкі лічылі юродзівасць кантачаннем з багамі. Было яно пакараннем або ўзнагародай. На думку Сакрата, паэтычная творчасць — выразная праява псіхічнай хваробы. Сярод выдатных мысляроў і вучоных нямала чокнутых.

* * *

— Кожны пісьменнік з'яўляецца ў нейкай ступені яўрэем, — сказаў ізраільскі літаратар Д. Гросман, і патлумачыў:

— Яўрэйская схільнасць да абстракцыі спрыяе літаратурнай працы. З гэтай схільнасцю вяжацца пачуццё вечнага адчужэння, нават ва ўласнай сям'і, і перакананне, што наша гісторыя была сапраўды вялікай эпапеяй, нашым скарбам і адначасова няшчасцем.

* * *

— Чалавек — твор і творца хлусні, — цвердзяць генетыкі. — Мы толькі абгортка для нашых генаў.

* * *

— Жывем у бясконцай ночы, — сказаў крот, адкрываючы нам вочы на зямное ваколле. Стаў астрафізікам.

* * *

— Якую ноч успамінае Ельцын?

— Белавежскую.

* * *

— Калі Бог хоча каго пакараць, ажыццяўляе яго мары, — сказаў павернуты марксіст і перастаў марыць.

* * *

— Атэіст, але не ваяўнічы, — ачышчаўся на споведзі Барыс Мікалаевіч.

* * *

— Хараство часта суседнічае з цемрай, — сказаў Бальтасар Маралес, навучаючы дзікуна на безыменнай выспе іспанскай мове.

* * *

— Дарвін вельмі падобны на нас, толькі без хваста, — сказала малпа, назіраючы за даследчыкам.

* * *

Гісторык — прафесійны скажальнік фактаў.

* * *

Пастыр народа — рэлікт эпохі стаднага жыцця.

* * *

Бізун і пернік — прэтэндэнты на вечнасць.

* * *

— Пагана без зубоў, — сказаў стары канібал і, варочаючы крутымі сківіцамі, пачаў марыць аб стальных клыках.

* * *

Чаму так жорстка абыходзяцца людзі з людзьмі? — здзіўляўся шакал, даследуючы пасля адгрымеўшай бітвы поле бою.

* * *

Калі Эйнштэйн уцяміў, у якую знішчальную сілу ўпрэгчы могуць ягонае Е = mc2, сказаў: „Лепш бы я стаў кавалём”.

* * *

Паводле аналітыкаў мазгавога трэста ЗША, вайна з'яўляецца агульным сацыяльным сродкам для рассейвання ўсеагульнай нуды.

* * *

Знаўцы пішуць, што надыходзіць эра войнаў інфармацыйных. Інакш — тэхнатронных або псіхагенных. Будзе разбурацца душа чалавека. Уключыць наваяўлены кесар які-небудзь генератар пэўных ваганняў і задзейнічаныя жыхары аддадуць захопнікам усё, што трэба, самі.

Во будзе забава!

* * *

Падкраліся ваўкі пад вёску і наставілі вушы на гаворку людзей. Ажно чуюць: „Чалавек чалавеку — воўк”. Абражаныя, вырашылі абярнуць пачутае. Нічога талковага не выйшла, бо воўк і чалавек непараўнальныя. Воўк ваўку не зробіць таго, што чалавек — чалавеку. Укантэнтаваныя высновай, ваўкі завылі любасна і, аджартоўваючыся, пакіравалі ў лес.

* * *

Дзікія зверы найбольш ненавідзяць людзей, людзі — сваіх суседзяў.

* * *

Поделиться:
Популярные книги

Гром Раскатного. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 2

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

День поминовения

Нотебоом Сэйс
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
День поминовения

Абсурдистан

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Абсурдистан

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Обломов

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.78
рейтинг книги
Обломов