Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

— Сартымент? — здзіўляецца папялушка. — Чаго?

— А...а...а... — давіцца Сакрат казённым словам, уганяючы папялушку ў разгубленасць, і яна зіркае на мяне. Я прыняў паставу загадкавага маўчуна. Яна зірк на Сідара. А ён валяе дурня, мацае ўчэпістым зрокам узбуджанае цела папялушкі і нахабна ўсміхаецца з анексійным намёкам. Пікавае становішча. І тут Сваяк — ні з таго, ні з сяго — сячэ Барскім. З ходу карцела вылучыцца ў князі? Баяўся, каб Сідар не апярэдзіў?

Наспех развучаная роля прывяла да адваротнага ператварэння намеру ў скутак. Выйшла, як на аматарскай сцэне. Ад спешкі ніўскі казанова страціў прыпісаны герою лірычны тон і ў яго голасе, замест шчымлівай тугі і радаснага спадзявання, узарваліся ўсе рэсурсы цялеснага жадання. Агаломшаная малодка спярша налілася сарамлівай чырванню, затым у вачах яе ўспыхнула поўнае недаўменне, быццам убачыла згаладалага сексуальнага вампіра.

— А Божачка! — ахнула, млеючы ад жаху.

І Сваяк, згараючы ад канфузу, кінуўся з усіх ног у лес. Толькі рэха рагатнула ўдагонку:

— Здурэў дзядзька!

Пераймаць Барскага? Лягчэй праз зямлю праваліцца. Застогнеш ад душэўнага болю і яхіднага рогату кплівых хаўруснікаў. І станеш блазнам.

Банальная ісціна, банальны хэпі-энд.

Твая любоў – твая загуба

1.

Да вялікага ліцвіна завёў мяне італьянец Амічыс, аўтар гулкага Сэрца, якое праменіла на мае юныя гады, штурхаючы на дарожныя знаёмствы. На беразе Свіцязі наваградскі прарок сказаў мне:

— Кіруйся сваім сэрцам. Яно — твой правадыр.

І я паверыў паэту. Узяў напрамак на ўказку. А што ў гэты час рабіў розум? Куды дзеліся вочы? Розум змоўк, а вочы пачалі фокуснічаць: бачылі то руж, то чэрнь — іншыя колеры зніклі. Пачаў я не пазнаваць і рэальнасць, у якой жыў, і абставін, з якімі зжыўся, і людзей, якіх, здавалася, ведаў. Свет мо стаў і цікавейшым, але як бы зышоў з наканаваных віткоў. Тут і падаспеў хітрамудры Ідальга. Не адну зламалі піку. Ветракоў хапала.

2.

Неразважны Германюк падгаварыў Шаховіча, здавалася б разумнага журналіста, пададэкватніць роднай вёсцы шыльду. Кастусь Майсеня, тадышні сакратар ГП БГКТ, даў камандзіроўку і сродак транспарту. Селі актывісты ў гэпісцкую карэту і (ту-ту!) кіруюць у Доўгі Брод, на братняе памежжа.

Мігам сабралі сход, выступілі з палымяным словам — і за справу. Знялі польскую (дзяржаўную) шыльду, замацавалі беларускую (сваю) і змыліся. А вясковы унтэр Прышыбееў — бах! — рапарт у нядрэмную службу: дыверсія!

Нарад нядрэмных, абследаваўшы месца злачынства, высветліў: Германюк з Шаховічам перасунулі ў Нехрысць Польшчы дзяржаўную мяжу. І да мяне: „Пакараць Шаховіча!” Я да Шаховіча:

— Якога чорта перасоўваў мяжу?

— Не перасоўваў! — адпіраецца.

— Не вінаваты Шаховіч, — кажу нядрэмным.

— Вінаваты, — кажуць яны. І тыц мне пад нос рапарт унтэра.

— Дык дайце гэты дакумент. Не магу караць без удакументаванага доказу.

— Не дамо.

— Тады зробім канфрантацыю.

Прытураю з суседняга пакоя дыверсанта. Той выкручваецца вужом і перад нядрэмнымі. Такім чынам выбівае з маіх рук падставу ўляпіць страгача. А рукі свярбелі.

3.

Яшчэ няраз добрасуседства адгукнецца Доўгім Бродам. „Беларусы перасоўвалі граніцу! Далучаліся!” Колькі іх было? Няважна колькі. Хай нават „перасунуў” мяжу Прышыбееў. Знайшлі матэрыяльны доказ? Знайшлі. Намер праваліўся? Ну і што! Былі? Былі. Выступалі? Выступалі. А што наляпалі? Перайменавалі „Dlugi Br'od” на „Доўгі Брод”. А такія знакі дзе? На Беларусі. А Германюк хто — германец? А Шаховіч — персідскі шах? Беларусы перасоўвалі мяжу.

4.

Вам дзіўна? Мне таксама. Хоць здзіўляцца няма падстаў. Нядрэмныя глядзяць на нас праз лагічны кантаслуп. Бо іх вучаць логіцы. У Прышыбеевых гэты прыбор прыродны, у шэрым рэчыве. Таму не выпучвайце вачэй, калі сусед мусоліць вас вітальнай брамай 1939 года. У яго зрашэчаная памяць — забыў, што ён таксама браму ставіў, шанаваў спрадвечны звычай. Каталіцкі Кракаў вітаў напаўпаганскага Ягайлу, Радзівіл — шведаў, цымбаліст Янкель — Напалеона, Алесь Гарун — Пілсудскага. У гэтай традыцыі і драбніца добрасуседскіх пачуццяў. Відаць, за пагром у Старым Беразове новаберазоўцы ўшанавалі Dziadka помнікам. Магчыма, у мройных снах суседзі расстраляных вазакоў Прыбелавежжа здабываюць бронзу для „Бурага”. Ужо ў Пушчы ўганараваны жалезным крыжам нямецкія вешальнікі. Такая логіка нашага жыцця.

5.

Сідар кажа: — Ва ўсёй гэтай мітусні вінаваты вялікі ліцвін. Заклікаў жа:

— Miej serce і patrzaj w serce!

Вось і нашы хлопцы глянулі ў цудоўны твор прыроды. І ўбачылі сябе вялікімі сынамі. Пяройдзем у вякі! Наша справа пачаць, а там — як неўзабаве адгукнецца галосны сэрцагляд Перабудовы — працэс пойдзе. А дзе вочы? Дзе розум? Спіць. Неактыўны дружбак. Актыўная воля! Яна асновай усяго. З зачаткавых нетраў сярэднявечча вызірнуў блажэнны Аўгустын, вучоны муж, іерарх сэрцаглядства. Во якія глыбокія карані. З іх і вырас Міцкевіч — з перавагі ірацыянальных сіл душы над розумам. Калі сціснуць квяцісты тэзіс Аўгустына, выйдзе, што і ў Міцкевіча: „Глядзі ў сэрца і слухай сэрца!”

Трэба меркаваць, старажытны мысляр не пазычыў фразу ў нашага земляка. Хто ж тады падвёў мяне і нашых хлопцаў?

Дарунак восьмага неба

Міжбугаодэрцы вераць у сваю гасціннасць, як у Каралеву Чанстахоўскую.

— Няма шчадрэйшых людзей у свеце! — ціснуць на пляменную псіхіку родавыя магі.

Дзеля чаго? Унушэння выключнай ролі? Комплексу пакрыўджанасці — свет нас не разумее?

І нашы палітыкі — белыя, чырвоныя і мутанты — пратрубілі Клінтану вушы:

— Мы спадчыннікі готаў, у нас з вамі агульная мэта. Мы най-най... І „най” — белы папа наш... Да Папы! Да Папы! У Нью-Йропу!

Толькі зялёныя, карычневыя і чорныя насуплена ашчэраны. І гэтым насцярожваюць еўратузоў:

— Прымаем жа вас! — тлумачаць няўседлівым занудам. — Міжбугаодэрлянд першы ў чарзе. Langsam! Пашырым суполку. Падзелімся спадчынай. Толькі не ідзіце да нас, спадчыннікі, з песняй: „Ne bendze Nemec plul nam w twaz...” Verstehen? Langsam, aber gut! Або, як кажуць у вас: Pomalu, no koroso!

Поделиться:
Популярные книги

Гром Раскатного. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 2

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

День поминовения

Нотебоом Сэйс
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
День поминовения

Абсурдистан

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Абсурдистан

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Обломов

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.78
рейтинг книги
Обломов