Быльнiкавы межы

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Быльнiкавы межы

Быльнiкавы межы
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кузьма Чорны

Быльнiкавы межы

I

Азалацiла восень поле ржышчам, дрэвы лiсцем, гумны снапамi; абвеяла хаты жытнiм пылам; вострым пахам кастрыцы напоўнiла вулiцу...

Кароткiмi днямi хутка пабегла жыццё ў вечнасць. Аднолькава яснымi нараджалiся яны, гэтыя днi, i такiмi ж гаслi, i на змену iм прыходзiлi доўгiя асеннiя ночы - то туманныя, то зорныя, з вострым халадком першых замаразкаў...

Дзень пры днi стагнаў ток пад Паўлавым цэпам. Ячменныя асцюкi з пылам забiвалiся яму за каўнер i ў лапцi, падала зверху на яго пыльнае павуцiнне, i ён некалькi разоў на дзень выходзiў атрэпацца на двор.

А на двары i вакол было ўсё так, як i дзесяць, дваццаць год таму назад. Таксама плакалi замурзаныя дзецi, абсыпаў вецер пяском трухлявыя сцены, на пустых агародах панура цягалiся дробныя худыя конi. I той жа самы стары стук цапоў абуджваў пустое поле. Поле ж гэтае, яшчэ больш, здаецца, абрасло за апошнiя гады густым быльнiкам на шырокiх межах. Так што здалёк зусiм хавалiся ў iм вузкiя палосы...

I вытрасаючы мякiну з лапцей на двары, i стукаючы цэпам, Павал не пакiдаў думаць.

Гэтыя думкi, цяжкiя для яго непрывычнай галавы, блытаныя, як павуцiнне, пачалi з'яўляцца ў Паўла патроху i непрыкметна за апошнiя часы...

Прыязджалi раз людзi з горада, тры днi былi ў вёсцы, i адзiн з iх дзве ночы начаваў у Паўлавай хаце.

Былi тады два сходы ў вёсцы, i мала хто хадзiў на iх - не хацелi слухаць "гарадскiх абармотаў", смяялiся над iмi.

– Гэ-э!
– гаварылi.
– Горад аб'елi, ужо тут умацавацца хочуць, харчоў там не хапiла; хiтрыя! Па вёсках распаўзацца сталi.

I тыя ўтрох, спатканыя халоднай сцяной ледзянога недавер'я бясхiтрасных вяскоўцаў, прасядзелi паўдня на гнiлых бярвеннях у канцы вёскi, не дачакаўшыся сходу. I так разышлiся па хатах нанач.

З паўвечара Павал нiчога не гаварыў са сваiм начлежнiкам.

У той дзень зранку хадзiў ён па раллi, i поўныя лапцi набiлася яму пяску. I цэлы дзень не меў ён часу высыпаць пясок з лапцей. Вечарам спяшаў зашыць хамут, каб скарэй зрабiць гэта. Каравымi пальцамi перабiраў ён дратву i маўчаў, сагнуўшыся ў кутку.

Начлежнiк падышоў к Паўлу.

– Цёмна шыць, - сказаў ён.

– Газы няма, - адказаў панура Павал.

Памаўчаўшы, дадаў:

У вас там у горадзе газы, пэўна, хоць залiся.

– У нас там электрычнасць, - адказаў начлежнiк i падсеў к Паўлу, як бы ўзрадаваўшыся гаворцы.

– Ну, вось бачыш, - павярнуўся Павал тварам к начлежнiку, - людзям добра, дык яшчэ шукаюць лiха ведае чаго. Цёмная вёска iм патрэбна.

– Загэтым i ездзiм, што цёмная. Каб была светлая - мала б мы сюды ездзiлi.

I саўсiм раззлаваўся Павал за гэтыя словы - ён зразумеў усё, што хацеў сказаць гэтым яго начлежнiк.

– Што гаварыць дарэмна, - загаварыў Павал, - паслухаеш вашага брата, дык адно i чуеш, што для некага гэта яны ўсё ездзяць, для другiх гэта ўсё робяць...

Начлежнiк перабiў Паўла:

– Глядзiш ты на мяне так, як бы нас з табою раздзяляе каменная сцяна, а нiякай сцяны мiж намi няма. Саўсiм не чужы я табе. Я сам такi самы селянiн, як i ты: усяго год, i таго не будзе, як плуг пакiнуў. I цяпер там, у вёсцы, бацька стары з братам засталiся.

– Чаму ж ты iх к сабе туды, у горад, не возьмеш ды пакiнуў iх там адных гараваць?

– Што iх браць?! Каб я мог усiх узяць, усю вёску; i не вёску, а ўсе да аднае вёскi ўзяць, усiм зрабiць у адзiн дзень добра, тады можна было б браць. А то што так браць - аднаму будзе добра, а мiльёнам - так сама. Мы iначай "бяром" - у нас другая дарога вызначана. I робiм мы ўсё патроху, непрыкметна зразу. Загэтым мала хто бачыць гэта. Вось ты i гаварыць са мною не хочаш. На сход сягоння нi адзiн не прыйшоў. А мы не апускаем рук, бо iначай нiчога не будзе, зразу нельга зрабiць...

Тады Павал апусцiў хамут з кален на зямлю i слухаў.

– ...Ты думаеш, я не ведаю, чаму ты са мной гаварыць не хочаш, чаму нiхто сягоння не прыйшоў на сход слухаць нас? Я сам - гэта ты, i ўсё я ведаю. Рос я так, як i ты, як i ўсякi той, хто потым робiцца мужыком. З шасцёх год не можа ён ужо расцi на волi, а бярэцца за работу. Гаварыць яшчэ не навучыцца, а ўжо з пугаю па полi бегае. Уварвецца ў засеў скацiна, а сусед зловiць яго ды натрасе за вушы. Дзiця - ногi ў яго папрабiваты ржышчам, раны залеплены зямлёю, i ён з плачам пабяжыць, кульгаючы, па полi. А ранiцаю ён як нежывы спiць, набегаўшыся за дзень. Сонца яшчэ не ўзышло, а ты яго цягнеш з пасцелi. Усхвацiцца ён сонны, вочы заплюшчаны, i зноў кiнецца, а ты зноў валачэш, сцягаеш яго з пасцелi. Здаецца, стаў бы тады перад iм на каленi: на, забi мяне, гада, за ўсё гэтае. А што ты вiнават? Таксама, як i ён. Вiнавата жыццё, i змянiць яго трэба. Вось чаму пакiнуў я свой плуг, адчуўшы, што больш так магу зрабiць, не для сябе, а для ўсiх.

– Ды ты на мяне не злуй, - сказаў Павал, - што я ведаю?!.

У тую ноч да трэцiх пеўняў гаварыў Павал з начлежнiкам, а з другога дня пачаў разбiраць паволi пакiнутыя начлежнiкам кнiжкi.

Пайшлi па вёсцы гаворкi, гбдзiнай зашыпела нянавiсць тых, хто лiчыў раней Паўла "спакойным чалавекам", i Павал яшчэ больш стаў маўклiвым, яшчэ больш стаў думаць.

Увосень пачаў ён спешна дамалочваць снапы.

I недзе ў глыбiнi, на гранiцы пачуццяў i думак, з'яўлялася яго: "Пустыя палi, паросшыя дзiкiм быльнiкам на шырокiх межах, пахавалi ў сваiм абшары глухiя вёскi, закiдалi яны iх саломай шчуплых снапоў i за гэты скупы дар загулялi над iмi: у доўгiя цёмныя ночы пераклiкалiся палi над вёскамi галодным воўчым выццём, накладалi на людзей баязлiвую пакорнасць, награджалi iх цяжкаю працаю, адбiралi для яе ўвесь час, губiлi ў сабе ўсю свядомасць, занесеную сюды часам з буйных гарадоў. I яшчэ адбiралi ў сваiх цiхiх людзей здароўе, так, як i вочы ад цёмнага свету сваiх курных газнiчак..."

Усё так жа дробна i гулка стукалi цапы па гумнах, i здавалася, што з кожным сваiм ударам яны ўсё глыбей уваходзяць у жыццё вёскi, як бы задумаўшы заглушыць сабою ўсе яе iншыя зыкi, - так многа дзён яны зычэлi. I толькi ў адным канцы вёскi адна-адзiнютка гула малатарня, але не магла яна адна заглушыць тут стуку цапоў. Яшчэ на цёмную вулiцу з маленькiх вокан падалi палосы ад дасветных агнёў, а цапы пачалi ўжо сыпаць дробным гарохам. Раней за ўсiх пачынаў стукаць цэп у Паўлавым гумне.

– Павал нешта задумаў, - iшла па вёсцы гутарка, а ў Паўла пад стук цэпа спела адна думка.

I загэтым, як пасля змроку аблягала вёску воўчае выццё i зацiхаў стук цапоў, у Паўлавай хаце вакол газоўкi па цэлых ночах сядзела некалькi чалавек...

Вакол дрымотнаю рэчкаю плыло жыццё трухлявых хат. Замаразкамi курылiся кусты сiненькiм дымком, i вецер прыносiў адтуль к хатам самагонны дух, i тады ж мацней яшчэ пачалi выць зусiм блiзка начамi ваўкi.

У святыя днi выходзiлi людзi на вулiцу. Несканчоныя i вялыя вялiся цэлымi днямi гаворкi, i так не гарманiзаваў з iмi ўвесь выгляд залатой восенi.

12

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Азеф

Гуль Роман Борисович
Проза:
историческая проза
6.00
рейтинг книги
Азеф

Солнечный флот

Вайс Александр
4. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный флот

Я - истребитель

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Я - истребитель
Фантастика:
альтернативная история
8.19
рейтинг книги
Я - истребитель

Геном хищника. Книга шестая

Гарцевич Евгений Александрович
6. Я - Легенда!
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга шестая

Третий Генерал: Том IX

Зот Бакалавр
8. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том IX

Деревенщина в Пекине 3

Афанасьев Семен
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Законы Рода. Том 10

Мельник Андрей
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Неучтенный элемент. Том 11

NikL
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11