Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Маці зноў напакавала сумку, на гэты раз з разлікам на Стахавых суседзяў. Дзеля такога выпадку закалолі гусака, баба Домна абскубла, абсмаліла і палову акуратна ўкруціла ў чыстую марлю.

Дзверы адчыніў Стах. Ён пахістваўся, і ад яго несла віном. На Петрыкава з маці «добры дзень» адказаў:

— Чулі, Броню «хуткая» забрала?

На пытанне, дзе жонка, ён зноў адказаў пра Броню:

— Баяцца, што спералізуе. Я ж вас спералізую!..

— Дзе Таня, я пытаю?

Высветлілася, што Таня сёння ў начную змену. Распрануліся, сумку распакавалі. Нязвыкла было бачыць голы стол, на якім толькі пляшка віна і шклянка. Пакуль Петрык забаўляўся з Цішаю, якая хадзіла на задніх лапках, маці пачала заварваць гарбату, а дзядзька Стах сеў за стол і выпіў віна.

— Хто ў вас памёр?

— Усе жывуць, — стомлена сказала маці. — Вось восем гадоў хлопцу заўтра…

— Заўтра?!

Стах імгненна стаў сур’ёзны. Апусціў галаву, задумаўся. Потым сказаў:

— Годы сваё бяруць, — яшчэ падумаў крыху і паўтарыў: — Усё цячэ, усё змяняецца… Ах, ты мая Ціша.

— Малы… падарунка чакае.

— А я яго ў лазню, у парылку зваджу.

— Куды яго ў парылку, сэрца лопне, ён жа малы!

Маці з Петрыкам селі піць гарбату. Дзядзька Стах быў зусім развезены і нязвыкла маўклівы. Потым ні з таго ні з сяго ўспомніў пра «кулака» — брата Стэфана, і ўзарваўся:

— Ты сама бачыш, як я жыву! А ён?!

— Бачу, бачу — багата жывеш.

— А ён хваліцца, што ў яго зямля! Ды ў яго, як у латыша — хрэн ды душа!

— Паехалі, сынок…

Маці з Петрыкам ўжо сабраліся, апрануліся, стаялі з пустой сумкай у парозе, а Стах, хістаючыся, з Цішаю на руках, усё не мог супакоіцца, і паўтараў, што ў Стэфана «як у латыша». Потым пусціў Цішу, пайшоў у пакой. Вярнуўся з гітараю ў руцэ.

— На! Табе падарунак. На дзень нараджэння. Будзеш скрыпачом. Лена некалі іграла…

У Петрыка сэрца зайшлося ад радасці. Ён і марыць не мог пра гітару! Гітара была хоць не новая, але ад таго здавалася яшчэ лепшай, як чытаная-перачытаная кніга здаецца лепшай, цікавейшай за новую. На двары, на вуліцы, і потым, калі стаялі на прыпынку, хаваючыся ад восеньскага ветру, маці ўсё не магла даць веры, што вось так, з адной гітараю, Стах іх адпусціў.

— Можа, калі мы на кухні сядзелі, паклаў табе ў кішэню? Каб мы не бачылі? Сюрпрыз каб зрабіць? Паглядзі, сынок, у кішэнях…

Разам абшукалі, абмацалі кішэні паліто. Пуста! Зрэшты, Пятрок не разумеў матчынай засмучонасці.

— Мама, — радасны, брынькаў на гітары, — чуеш, якія струны тугія? Мяне дзед Аўрам іграць навучыць, калі ў бабы вячоркі будуць…

— Ды якія вячоркі? — адказала маці, думаючы пра сваё. — Даўно ж ужо не збіраюцца. І баба, бачыш, як хварэе…

10

На другі дзень, ужо на сапраўдныя імяніны, маці выправіла сына да другога дзядзькі. О, туды Петрык пабег з радасцю! Ён любіў дзядзьку Стэфана больш, чым дзядзьку Стаха, і хоць маці наказвала яму прыглядацца да Стаха і ў яго вучыцца, як жыць, Петрык быў упэўнены, што прыглядацца і вучыцца трэба акурат у Стэфана.

Яму падабалася, як Стэфан зваў яго — нябож. Падабалася, што ён кажа не веласіпед, а «веламашына», не прыпынак, а «аўтастаянка», не аэрапорт, а «рапорт», не запальнічка, а «машынка для здабывання агню», не нажніцы, а «ножны», не падстрыгчы, а «апратаць»… Падабалася, што ён верыць у Бога — ніколі не біў кабана, не перахрысціўшыся, і нават калі даваў папругі свайму Валіку, як той быў яшчэ малы, — таксама перад гэтым асяняў лоб крыжам. Цяпер Валік служыў у арміі, у Бірабіджане, прынамсі, адтуль прыходзілі лісты, але дзядзька Стэфан чамусьці быў упэўнены, што гэта для канспірацыі, а на самой справе яго сын служыць у Афганістане, таму ўважліва праглядаў газеты, слухаў навіны па тэлевізары і круціў рожкі настройкі свайго «Акіяна», прыпадаючы да яго вухам. Звычайна прыёмнік трашчаў, пішчаў, шыпеў, але аднойчы Петрык стаў сведкам, як прагучала чыста, гучна, выразна:

— …«И в афганских песках белеют косточки советских ребят…»

Голас маладзенькай дыктаркі быў да таго нязвыклы, настолькі адрозніваўся ад афіцыйных галасоў савецкіх дыктараў, што па інтанацыі абсалютна не зразумець было, злараднічае яна ці шкадуе тых савецкіх хлопцаў.

Кароткі прагляд газет, тэлевізар і «Акіян» з’яўляліся для Стэфана адзіным адпачынкам. Увесь астатні час ён не мог без працы — усё нешта габляваў, стукаў, капаў, альбо, калі ўжо зусім не было чаго рабіць, падмятаў двор, на якім і так ні акурачка, ні трэсачкі, ні саламінкі; але дзядзька Стэфан усё роўна гадзінамі мог вышкрэбваць зямлю венікам. Цётка Поля, яго жонка, па сакрэце расказвала Петрыкавай маці, што нават уночы ў ложку ён не мае спакою, варочаецца, уздыхае, не любіць спаць, лічачы сон марнай тратай часу.

— Нервенны чалавек, — напаўголаса дадавала цётка Поля.

Яна была ціхім ценем мужа — такая ж працавітая, гаспадарлівая, эканомная, як руплівая мыш, і надта была ахвотніца рабіць запасы. У сенцах, каморках, баковачках, па ўсіх кутках, дзе дазваляла месца, паліцы былі застаўлены слоікамі варэння, розных закрутак, закатак, саленняў, марынадаў, мачэнняў; цесна стаялі палатняныя мяшэчкі з сухімі грушамі, яблыкамі, абрыкосамі, вішнямі, слівамі; на глухой сцяне ў верандзе віселі на цвічках і давалі прыемны пах пучкі зёлак, усялякі зверабой, мята, меліса, чыстацел, каліна, рабіна; на кухні каля пліты, у кутку, прыкрытыя чыстай марляю, звісалі з жэрдачкі нізкі цыбулі, часнаку, сухіх белых грыбоў… Свае запасы яна трымала ў надзвычайнай акуратнасці, ведала месца кожнаму слоіку, але здаралася, што Стэфан, доўга што-небудзь шукаючы і не могучы знайсці, не вытрымліваў, ставіў на паліцу руку і змахваў за раз на ўсё падлогу. Ляцела, звінела, білася!.. Ён называў гэта — «грабянуць». І калі ён, будучы не ў гуморы, памаўчаўшы, папярэджваў:

— Зараз грабяну! — як толькі вымаўляў гэтае слова, Поля з усіх ног ляцела бараніць сваё дабро, целам яго закрывала.

«Нервенны які, з характарам», — шаптала яна, а ўголас сказаць баялася.

Дзядзька Стэфан, калі прыбег да яго імяніннік, падграбаў пад яблынямі ў садзе лісце і складаў на тачку, каб вывезці потым на вуліцу на сметнік. Петрык увязаўся за ім. Дзядзька Стэфан ссыпаў лісце ў кучу. Закурыў.

— Во-о-сь, — сказаў ён. — Капораў певень сюды панадзіўся хадзіць. У тым годзе. Я лісце выводжу, ворах насыпаю, а ён ходзіць і ходзіць. Чаго ты ходзіш? Неяк я сабраўся гэты ворах спаліць. Плюхнуў бензіну, ляп-ляп па кішэнях — сернікаў няма, толькі машынка. А з машынкаю ж не падступішся. Пайшоў па сернікі. Вяртаюся — а певень залез на кучу, стаіць і бензін нюхае. Мяне не бачыць. Я ззаду падкраўся — чырк запалку! кідзель! як ударыла полымя! як шуганула! як узвіўся певень! Во-ось.

Ён дастаў з кішэні маленькія нажнічкі, адшчыкнуў чорны канец цыгарэты, паклаў недакурак назад у пачак. Паўза была неймаверна доўгая.

— На дванаццаць метраў уверх! — сказаў нарэшце Стэфан. — Так, значыць, спалохаўся. Ён жа не чакаў! Капора потым пытае — што з маім пеўнем, не есць, пер’е пачало выпадаць? Я кажу, я ж не ведаю, што ў твайго пеўня ў галаве. Так пакрысе схуднеў, абліняў — і памёр, бедны. Ад стрэсу. Вядома, памрэш! А то ў гэтага Капоры яшчэ сабака вые дзень і ноч, — паскардзіўся дзядзька Стэфан, беручыся за тачку. — Смерць наклікае… Няма каму па губах надаваць. А вы куды ўчора ездзілі? Зноў да таго Меднага?

Поделиться:
Популярные книги

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

На границе империй. Том 10. Часть 9

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 9

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Точка Бифуркации

Смит Дейлор
1. ТБ
Фантастика:
боевая фантастика
7.33
рейтинг книги
Точка Бифуркации

Ее андалузский друг

Содерберг Александр
1. София Бринкман
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Ее андалузский друг

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Евангелие от зверя

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
4.57
рейтинг книги
Евангелие от зверя

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Князь Целитель 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 4

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря