Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзеці ночы

Казлоў Анатоль

Шрифт:

— Так што хадзем разам,— нарэшце даляцеў да слыху го­лас новага знаёмага.— Пажывеш пакуль у мяне, а там прыгледзішся, падумаеш над маімі ідэямі і тэорыямі, калі яны падыдуць табе — станеш адным з братоў Гурона, будзеш гуронаўцам (Вілен на той час так і не зразумеў гэтых гуронаўцаў і іхтэорыі з ідэямі, але ён не быў супраць таго, каб на дармаўшчыну перакусіць, а калі пашчасціць, то і чарку кульнуць). Ён толькі пабойваўся аднаго: дай божа, каб гэты знаёмы не аказаўся гомасексуалістам. 3 выгляду здаецца, што не надобны, але хто іх разбярэ. Віцька Кудравы — ці не яго, Віленаў, аднагодак — аднойчы патрапіў на такое знаёмства. Пасля таго як ён расказаў ііра той выпадак, уся вакзальная бамжатня з тыдзень рогатам заходзілася. (Знаўцы сцвярджаюць, што дармавы сыр бывае толькі ў мышалоўцы. Вось так яно ў жыцці часта і здараецца.) — А калі падасца табе ўсё тое, што пачуеш і пабачыш — чужым, вернешся на свой вакзал,— неяк проста і даверліва ўталкоўваў знаёмы.

— Прабач, Максім,— усё ж вырашыў Вілен не пакідаць недамоўкі між імі,— калі цябе цікавяць мужчыны, ну, ты веда­еш, у якім сэнсе, то я не падыходжу. У мяне агульнапрыня гая большасцю гетэрасексуальная арыентацыя. Так што тут ты цяпер усё ведаеш.

— Наконт сказанага не хвалюйся,— Максім першы раз за іх даволі-такі даўгаватую размову шчыра і адкрыта ўсміхнуўся. Хвіліну памаўчаў, прыкурваючы новую цыгарэту ад недакурка, натужліва кашлянуў, цвыркнуў слінай праз зубы і загаварыў далей: — Жыццё, відаць, цябе добра пакалечыла, калі ты і ўва мне ўбачыў напачагку гея, а не сапраўдную сутнасць. Ды нічога, я не крыўдую. Прыйдзе час, і ты беспамылкова будзеш пазнаваць людзей, вось гэтых усіх людзей, якія зараз мурашамі снуюць вакол нас. Мы, і ты ў іх ліку, будзем прымаць рашэнні: каму жыць, каму памерці! — Вочы ў Максіма палыхнулі пякельнай бліскавіцай. Вілен ад нечаканасці аж перасмыкнуў плячыма. «Вось табе і на, не адно, дык другое. Мо гэты параноік збег з псіхушкі ў Навінках? Хвіліна ад хвіліны — не лягчэй».

Падкідны, скасавурыўшыся, больш пільна прыгледзеўся да новага знаёмца. Ён па-сапраўднаму здзівіўся: прамільгнула некалькі секунд, і цяпер хлопец бачыў перад сабою звычайнага чалавека са стомленымі вачыма і прыхаванай усмешкай у кутках тонкіх губ. Кучаравы чорны чуб вецер згарнуў на высокі гладкі лоб, на якім не прагледжвалася ані маршчынкі. I толькі пад даўнім ружаватым рубцом на левай скроні пульсавала грапяткая сіняватая жылка.

Вілен пакуль не разумеў чаму, але на яго рантам сышла аднекуль паўнейшая заспакоенасць і ўпэўненасць у самім сабе.

— Прабач, Максім, але мне трэба заскочыць у прыбіральню. Піва просіцца на волю.

— Бяжы, я пачакаю.

Вілен таропка падняўся з лаўкі і праз дзесятак крокаў нырнуў у шчыльны і густы людскі натоўп. Яму карцела адшукаць Нінку, папярэдзіць яе, ш го ён сыходзіць у госці, каб дзяўчына не хвалявалася, каб ведала, што вечарам, як і ранен, яны будуць разам.Вілен прабегся на перонах, прашмыгнуу па зале чакання, нрайшоў каля кас, наведаў «грашовыя» кропкі, дзе падраблялі дзяўчаты з Нінкай, зазірнуў у міні-кафэшкі, Нінка часам дапамагала там, але нідзе яе не было.

«Нічога, пабачымся вечарам,— заспакоіў сябе хлопец — Пайду да Максіма, а то прымусіў чалавека сядзець крукам і чакаць, пакуль набегаюся. А Нінцы пстрычку дам, добра ўстаўлю пістон, каб ведала, як сыходзіць, не папярэдзіўшы».

У госці Вілен ехаў разам з Максімам на яго новай «маздзе». Машына яшчэ захавала ў сабе пах заводскай свежасці і чысціні. Уульны салон, мяккія скураныя сядзенні, фантастычная музыка далёкіх галактык — усё гэта расслабляла хлопца, агортвала нейкай глыбокай і шчымлівай радасцю. Ён даўно ўжо, нават і не памятаў, калі было, не адчуваў такога ўнутранага задавальнення і спакою. Менавіта едучы ў машыне, Вілен зразумеў: ягоны лёс крута мяняецца, нарэшце ён схапіў, як часга паўтарала бамжыха Кірылаўна, Бога за бараду. Цяпер хлопец нават здзівіўся, што на той час у яго не з'явілася ў гала­ве і кропелькі сумнення ў нечакана абрынутым на яго шчасці.

Пад коламі «мазды» дарога слалася роўненькім дываном. Гладкі асфальт, які нядаўна наклалі замежныя спецыялісгы па цэнтральным праспекце горада, здзіўляў Вілена. Не, ён не адзін і не два разы праходзіў па гакіх жа добрых гратуарах каля гэтай абноўленай дарогі, але адна справа глядзець на яе, ідучы пешкі, і зусім іншыя адчуванні нанаўняюць чалавека, калі ўзіраецца ён на такое бліскуча-гладкае хараство праз лабавое шкло дарагой і новай іншамаркі. Разметка дарогі з белых палосак, нібы няўрымслівая свавольніца, заігрывала з пярэднімі коламі «маз­ды» і, быццам прысаромленая, паспешліва хавалася пад нізкавата пасаджаным днішчам машыны.

— Ты даўноабжыў вакзал? — перапыніў думкі Вілена Максім.

— Ды ўжо не першы год.

— I падабаецца?

— Нічога сабе. Гэта не на гарадской звалцы дні свае бавіць.

— Бацькі далёка дзе жывуць?

Вілен нейкую хвіліну маўчаў. Думаў.

Я пытаюся пра бацькоў. Вядома, калі гэта вялікі дзяржаўны сакрэт — можаш не адказваць.

— Сакрэт і сапраўды вялікі,— твар Вілеыа перасмыкнула натужліва-вымучаная усмешка.— Я іх проста не памятаю, ніколі не бачыў і, відаць, не наканавана з імі сустрэцца.

— Не вешай носа,— адхіліўшы адну руку ад руля, Максім лёгенька таўхануў хлопца ў плячо.— Без іх лягчэй жывецца. Без усялякіх сумненняў можаш паверыць мне на слова.

— Без іх адзінока,— не пагадзіўся Вілен.— З-за гэтага ў мяне наваг прозвішча вычварнае і нялюдскае. Нават сорамна вымаўляць.

Яны маўчалі. У салоне зноў гучала толькі далёкая зорная мелодыя, пад якую танцавалі вясёлыя сонечныя зайчыкі. Яны заскоквалі ў «мазду» праз шкло бакавых дзверцаў, праз лабавое і задняе шкло. Сонечныя непаседы, убачыўшы машыну, адрываліся, адскоквалі ад вялізных вітрын крам і рэстаранаў, кафэ і музеяў, выставачных залаў і кавярань, адразу ж запаўнялі новы ўтульны салон машыны. Яны не толькі сляпілі Вілена, а, здавалася яму, нават шчыкаталі твар і шыю, аголеныя да локцяў рукі. Максіма хутчэй за ўсё яны не даймалі, бо ў яго на

носе былі начэплены зацемненыя вялікія люстраныя акуляры.

— Падкідны я,— прыжмурыўшыся, выдыхнуў Вілен.

— Ого! Табе ў карты на падкіднога дурня не шэнціць?

— Не ад гульні ў карты нашу я такое прозвішча. Няўжо не разумееш? — бачылася, што хлопец псіхануў, далоні рук самі сабою сціснуліся ў кулакі.

— Я няўдала пажартаваў,— Максім прамовіў гэта замест прабачэння.

— Чаго ўжо мельцяшыцца,— буркнуў пад нос Вілен.— Нарадзілі і падкінулі мяне. Цяпер вось і жыву Падкідным. Дзя­куй тым дзядзькам і цёткам, якія хоць імя больш-менш прыстойнае далі. А мог бы звацца і нейкім Яўтухом ці Малахам. Але ўсё гэта дробязі.— Вілен зноў адчуў, як ягонае сэрца напаўняецца невытлумачальнай радасцю. Усё ранейшае, папярэдняе пустэча, яна назаўсёды засталася за плячыма, а наперадзе, у зусім недалёкім будучым, у яго сапраўднае жыццё, пра якое нават баяўся марыць.

— Я гэта ведаю,— уголас прагаварыў Вілен.

— Што?

— Нічога, Максім. Даўняя звычка — гаварыць сам з сабою.

— Пазбаўляйся ад яе. У нашай справе яна будзе толькі шкодзіць.— Максім зняў акуляры, паклаў іх на пярэднюю панель перад лабавым шклом.— Чытаў сённяшнюю «Вячорку»?

— Што-што?

— «Вячэрні Мінск», кажу.

— Яшчэ ж далекавата да вечара.

Максім скоса зірнуў на цяпер былога жыхара вакзала, куточкамі губ ехіднавата ўсміхнуўся.

— Ты проста дагістарычны выкапень, хлопча. Але гэта не так і важна.

Поделиться:
Популярные книги

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Я С СССР! Том 5

Вязовский Алексей
5. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.22
рейтинг книги
Я С СССР! Том 5

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Инженер Петра Великого 5

Гросов Виктор
5. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 5

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII