Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

«Па этапу, з салдатамі дамоў… О, сорам, сорам», — мысліў Гаршчок у адчаю.

Яшчэ доўга мучалі яго, пакуль прыймалі ў турме, ізноў пісалі, ізноў пыталі. Цэлы дзень мінуўся — макавай расінкі ў роце не было. Потым упіхнулі ў смуродную, брудную, поўную арыштантаў камеру з палацямі.

«Яшчэ раз я прапаў», — разважаў Гаршчок.

Толькі цераз тры месяцы, пацягаўшы па ўсіх пунктах і турмах, даставілі яго ў родны губернскі горад. І за гэты час Гаршчок шмат чаго новага для сябе пабачыў і пачуў.

Не забавіўся цяпер у брата навет месяца, ізноў паехаў у свет. Выўчыўся рабіць па металу і чытаў безразборна ўсялякую нелегальшчыну з гэткай жа стараннасцю, як некалі — «Душеспасительный листокъ». Здабыў пашану за розум свой ад таварышаў-работнікаў і стаўся Карпавічам. Але правадыры-інтэлегенты з іх характэрнай інстынктыўнай цямнасцю не мелі для яго асаблівай прыхільнасці. Чулі ў Карпавічу той гатунак людзей-самавукаў, каторыя хоць і вялікай высакосці даходзяць у мастацтве, палітыцы ці абы-якой навуцы, але назаўсёды застаюцца з нейкай хібаю ў самым грунтоўным, а дзеля таго неўспадзеўкі і страшна лёгка зваліваюцца часам на самы дол чалавечай думкі. Яны, гэтакія, нейкім дзівам сумяшчаюць у душы сваёй найлепшы, здаецца, гуманізм і найгоршае, акажацца, чалавеканялюбства, хімію і алхімію, марксізм і хірамантыю і з аднолькавай шчырасцю веруюць у тое і другое. Багі іхнія любяць завадзіць сварку, скідаюць адзін аднаго з пасаду і робяць у галаве свайго паклонніка незвычайны сумбур. Багоў гэных зазвычай надта многа, але бываюць часіны, што і няма нічога, вось тагды людзі такога гатунку і вырабляюць розныя неспадзеўныя штучкі.

«Нікоменьку не прызнаюся, — сам сабе думаў інагды Карпавіч, — але чую, што ў абы-якой партыі мог бы знаходзіцца з поўнай шчырасцю». І праўда: у пачатку вайны ён троху чаго не зрабіўся самым яркім ісціна-рускім патрыётам, потым пад уплывам сваіх знаёмых студэнтаў — свядомых беларусаў — дужа скора асцюдзянеў. І нічога дзіўнага, што за нядоўгі час перамахнуў ён аж да бальшавіцкага лагера. У бальшавізме Карпавіч пачуў нешта блізкае, роднае і любае. «Доўга шукаў, дзякаваць богу, знайшоў-ткі», — уцяшаўся дзядок і, пачуваючы дужась і адвагу, зрабіўся нейкім пэўным ва ўсім чыстам, гаварыў з людзьмі вольна і плаўна і быццам рос, нізенькі, з-пад сівых кучаравых валасоў.

— Сячы трэба да карэння! — любіў казаць і часта казаў цяпер Карпавіч, хоць і не траціў свайго паўсёднага гумару.

XI

Алечка ведала, што ў яе жыцці ідуць чарадою то добрыя, то нядобрыя дні. Яна нават заўважала, што дрэнны настрой, гэная адзнака злыдняў, пачынаецца заўсёды звечара ў панядзелак.

І не так было Алечцы прыкра тое, што Ігналік паехаў не развітаўшыся, як тое, што ад'язджанне яго трапіла на пачатак нядобрай паласы жыцця. «Яшчэ падумаюць, што я аб тым шкадую», — разважала дзяўчына і наўмысля хавала ад усіх свой брыдкі настрой.

— Зусім няможна было спадзявацца, каб прапаршчык Абдзіраловіч быў гэткі неўзгадаваны: выехаў нічога нікому не сказаўшы, быццам уцёк, — так жартам казала яна і так наўмысля смяялася, — а хоць і ўноччы выязджаў, каб ведама, схадзіла б на вакзал, — так яшчэ дадавала яна, каб кожны зразумеў, што ёй ані каліўца не карціць ні яго ўзгадаванне, ні яго ад'язджанне: яна гаворыць, каб пасмяяцца.

Князь, аднак, разумеў яе зусім іначай і без праўдзівага смеху паднімаў голеную, пульхлую губу з чорнаю мецінкаю, паказваючы белыя, быццам пена, зубы. Заўважыў тое, што яна хавала ад усіх, і перш з прыкраю цярплівасцю, а далей з цярплівай злосцю скаліў ён свае зубы і не хацеў ці, можа, і не мог мець замкнуты твар перад раптам знялюбелаю дзяўчынаю.

А за гэта і сам знялюбеў ёй.

— Князь… падумаеш: наўда вялікая! — казала яна ў той дзень сваёй малодшай сястрычцы, клаўшыся спаць. — Усе за яго ніжэйшыя, усе неўзгадаваныя, толькі ён адзін харошы, падумаеш!

— Мне ён ні разу не падабаўся, — адмовіла маўклівая Лёля.

— А мне, думаеш, падабаўся? — спыталася Алечка і не ведала, што яшчэ казаць, трошку памаўчала.

— Хто цябе ведаець, — неяк здалёку і быццам з неахвотай казала сястра, закідаючы рукі за голаў, на падушкі, — пэўне падабаўся, калі прапаршчыка Абдзіраловіча прамяняла на яго, а той быў такі добры і слаўны.

Ад гэтых слоў Аля яшчэ болей усердзілася.

— Ат! Нічога ты, Лёлька, не разумееш, — скоранька адказала яна, — не магла ж я сама бегаць за гэтым святым Абдзіраловічам, калі ён не хацеў гуляць з намі…

— Што там табе казаць, — звярнула Лёля размову на шчырасць, — пан Ігнат быў табе зусім не «гэты», і дарма ты завеш яго святым. Каб ты не слухала князя, хто якога роду, дык ба лепей было.

— Ну, што б было?

— А тое, што князю не выпадае казаць у нас аб тым, хто якога роду, калі мы самі з мужыкоў. Аля пачырванела.

— Ты, Лёлька., малая, а лезеш у вялікае і нічога не разумееш… Ні-чо-гінь-ка, а нічымчагенька! І таксама было б лепей, каб ты ніколі не гаварыла аб нашым родзе. Мамачка, ведай, гэтага не любіць. Наша мамачка ўнучка генерала, а татулькін толькі дзед быў з простых, гэта ўжо даўно. А ты не ра-зу-ме-еш!

— Няхай сабе я не разумею, а ты, Аля, разумееш, а пана Ігната пакрыўдзіла… А цяпер шкадуеш…

— Лёлька, маўчы! Пакахаеш сама, тады будзеш ведаць, як казаць… Спі адна, калі ты гэткая, — скрозь слёзы скончыла гутарку Аля і пайшла спаць у пакой да няні.

У гэты час у сенцах зазвінеў званок.

Няна адчыніла і шыбка прыбегла назад сказаць, што прыехаў сам Мікола Мартынавіч.

Алечка была ў бацькі аблюбёнаю дачушкаю, аблюбёным дзіцёнкам і з прыемнасцю чула на сабе бацькаву любоў.

Алечка заўсёды бывала дужа рада, калі ён прыязджаў, і не ведала, што рабіць з тае радасці: чапалася яму на шыю, абляпляла яго бусямі, гладзіла яго сівую бараду і парослыя валаскамі рукі, тулілася да яго, чуючы, што ўва ўсім свеце толькі ён адзін разумеець яе, даруець ёй памылкі і абмашкі і любіць яе так, што дзеля гэтага толькі й жывець. Яна была зачараваная бацькавым розумам, яго цвёрдасцю ў адносінах да людзей, яго багаццем. З маткаю ж не мела тых прыязналюбых звязкаў і любіла матку менш, чымся яго. А з гэтых прычын чакаць татульку было для яе быццам нейкай дадатковай і паўсёднай, у запасе, прыемнасцю, каторая ратавала ад вялікага смутку ў чарод нядобрых дзён і надавала асаблівай прынаднасці, салодкага прыгажства яе шчасным дням.

Цяпер жа, калі няня прыбегла і сказала, што прыехаў сам Мікола Мартынавіч, Алечка, замест радасці, пачула нешта новае, дзіўное, зусім не добрае. Было ёй ці то прыкра, ці то боязна. Чула, што будзе нешта дрэннае, благое. Быццам апала яе сэрца.

Яна стаяла ў дзвярах пакоя, дзе жыла няня, глядзела ўздоўж па калідоры, дзе з канца, з цямноты выходзіла вялікая фігура бацькі, аб нечым разважала і ведала адно, толькі адно, што ёй боязна перад новым, невядомым…

— Што, Алюся, не пазнала таты? — з пяшчотаю, і негасцю, і наплываннем асабліва вялікай любасці ў сэрцы пасля даўгога разлучэння сказаў Мікола Мартынавіч і далікатненька абшчапіў яе і пацалаваў яе.

Поделиться:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Государь

Мазин Александр Владимирович
7. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
8.93
рейтинг книги
Государь

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Атаман царского Спецназа

Корчевский Юрий Григорьевич
Боевая фантастика Ю. Корчевского
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Атаман царского Спецназа

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
7.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Газлайтер. Том 31

Володин Григорий Григорьевич
31. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 31

Вперед в прошлое 8

Ратманов Денис
8. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 8

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Черный Маг Императора 26

Герда Александр
26. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 26