Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Я — ферма дабрыні і пяшчоты. Генератар цеплыні. Працуючы завод чалавечнасці. Я вырабляю сыравіну, паліва, каб дзейнічалі механізмы жыццязвароту. Я жыву, нараджаю Яму дзяцей, каб стварыць ілюзію ўтульнасці; бачу, як нашыя дзеці вырастаюць, сталеюць, старэюць і паміраюць; і ўвесь час працую, каб забяспечыць Яго неабходным цяплом.

Што мне рабіць? Як мне пазбавіцца такой жорсткай долі? Долі, што абрала сама.

...Нягледзячы на яго моц і ўладу, Ён вымушаны падпарадкоўвацца ўсталяваным правілам. Ён — увасабленне канона і пунктуальнасці. Але часам мне здаецца, што Ён сам пакутуе, не могучы пазбавіцца гэтых правіл.

Муж. Ты таксама ахвяра спрадвечных абставін. Твае рухі і дзеяні механічныя і аўтаматычныя, натрэніраваныя кароткімі стагоддзямі. Марыянетка, як усе мы.

Ведаеш, я ўсё роўна Цябе кахаю. Па-ранейшаму. Ты такі ж, як пры першай нашай сустрэчы: хударлявы, смешны, наіўны, загадкавы, усемагутны, непараўнальны.

Я адчуваю чалавечнасць. Твае скупыя словы спрабуюць здавацца лагоднымі, Твае халодныя рукі спрабуюць быць пяшчотнымі. Гэтыя спробы не звязаны з тваёй прафесіяй. Спробы, няўдалыя намаганні ідуць ад Твайго неіснуючага сэрца. Але правілы.

Ён адмовіцца. Тады як?..

***

Увайшла Марана. У вянку з сухіх кветак. Спынілася і запытальна ўзіралася вачыма ў маці.

— Маранка, хадзі да мяне!

Эглея працягнула рукі. Дзяўчына нерашуча памарудзіла, а потым пабегла ў абдымкі да матулі.

Жанчына адклала вянок убок і пачала адной рукою гладзіць чорныя валасы дачкі.

— Скажы, Марана, ты мяне любіш?

Марана ўсміхнулася, абняла маці і паспрабавала пацалаваць у лоб, але тая адсунулася.

— Не, не так.

Дзяўчына тады, што было моцы, прыціснулася да Эглеі, паклаўшы галаву ёй на грудзі.

— Скажы, што ты мяне любіш!

Марана незразумела паглядзела на маці.

— Ты ж мяне любіш? — скажы гэта!

Дзяўчына пачала адыходзіць, але Эглея схапіла яе за руку і зноў прыцягнула да сябе.

— Гэта ж так проста: «Матуля, я цябе люблю!»

Дачка адмоўна хітнула галавой.

— Скажы гэта!

Марана паспрабавала вырвацца, але маці моцна яе трымала. Дзяўчына апусціла вочы.

— Скажы! Я жадаю гэта пачуць!

Эглея падняла галаву Мараны, каб тая глядзела ёй у вочы.

— Досыць маўчаць! Скажы! Чуеш, скажы!

Жанчына патрэсла дачку за плечы, але тое не дапамагло. Марана, каб не глядзець на раз’юшаны твар маці, заплюшчыла вочы.

— Няўжо ты не любіш сваю маці? Адкажы!

Дзяўчына ўся сцялася. Тады Эглея ўдарыла дачку далонню па твары.

— Скажы! Я хачу гэта пачуць! Ты павінна гэта сказаць!

Эглея лютавала. Яна біла сваю дачку, а тая толькі ледзь мармытала, стрымліваючы голас. Урэшце Марана здолела вырвацца. Дзяўчына ўпала на падлогу. Яна ўся дрыжала, расчырванелы твар палымнеў, з вачэй ліліся буйныя слёзы.

— Ты павінна гэта сказаць. Ты ж мая дачка.

Марана падхапілася і кінулася з хаты. У дзвярах яна сутыкнулася з Бацькам. Яны нейкі час глядзелі ў вочы адзін аднаму, пасля чаго Марана выбегла на падворак.

***

Ён перавёў позірк на Эглею. Яна ўжо даўно навучылася вытрымліваць гэты халодны і пранізлівы погляд. Цішыня.

— .Прывітанне, Мілы!

— Прывітанне, любая.

Ён пачаў распранацца. Паставіў торбу, павесіў плашч, зняў боты, нацягнуў тапкі, узяў торбу і пайшоў у пакой.

Эглея ўстала з крэсла. Праз некалькі хвілін Ён вярнуўся. Прыхапіў шчотку і пачаў чысціць боты.

Эглея назірала за Яго механічнай працай. Звычайна яна ў гэты час ставіла ежу і чакала Яго за сталом. Ён зноў паглядзеў на яе.

— Так, любая.

— Ведаеш, я ўночы была з іншым мужчынам.

Ён апусціў вочы і вярнуўся да чысткі ботаў.

— Ты чуў, што я сказала?

Ён пачаў драіць другі бот. Не паварочваючы галавы ціха адказаў:

— Яго дзіця народзіцца нежывым.

Ногі Эглеі падкасіліся. Каб не ўпасці, жанчына схапілася за крэсла.

— Але ж гэта і маё дзіця!

— Тваё дзіця — гэта Марана.

— Не, гэта Твая дачка. Ад мяне ёй анічога не дасталося.

— У яе твае блакітныя вочы.

— Хіба ж у маіх вачах ёсць такая бясконцая глыбіня? Не. Гэта Твае вочы. Шэрыя вочы, якія змянілі колер на блакітны.

Ён паставіў бот, устаў і пайшоў на кухню гатаваць сабе ежу.

***

Ён сядзеў за сталом і еў. Правілы этыкету былі Ім механічна даведзены да дасканаласці. Эглея села насупраць. Жанчына глядзела на Яго, амаль што пераняўшы Ягоны халодны позірк.

— А ці смачна Табе?

— Так.

— Ты навучыўся адрозніваць смак?

Ён крыху памарудзіў, пасля адклаў прыборы і звярнуўся да жонкі:

— Я цябе слухаю.

— Вызвалі мяне!

Зрабі, калі ласка, гарбату.

Эглея ўстала з-за стала і пайшла на кухню.Вярнулася. Паставіла гарбату на стол. Села насупраць.

— Вызвалі мяне!

Ён механічна падзьмуў на гарачую гарбату і пачаў маленькімі глыткамі піць.

— Ты абяцаў мне бясконцую маладосць. Гэта так. Гэта як кубак з гарбатай. Але твой з гарбатай, а мой — пусты. Ты не можаш нічым яго напоўніць: ні каханнем, ні іншымі пачуццямі. Я аддаю Табе сваю цеплыню і нічога не атрымліваю ўзамен. Вызвалі мяне!

— Я не магу. Гэта скасуе ўсталяваны парадак. Мне патрэбна цеплыня.

— Патрэбна? Парадак? А як жа я? Мне таксама патрэбны некаторыя рэчы.

— А як жа тыя людзі, якім неабходна ў апошні час хоць крышачку твайго цяпла? Яны не павінны пакутаваць...

— Што такое іх хвіліны ў параўнанні з маёй бясконцасцю? Я. я пакутую. Я пакутую не менш за іх. Хто сагрэе мяне?

— Не прасі. Нельга. Тым больш, ты павінна вынасіць гэтае дзіця.

— Дзіця? Яно ж народзіцца мёртвае!

Ён апусціў погляд.

123
Поделиться:
Популярные книги

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Королевский крест

Панов Вадим Юрьевич
10. Тайный Город
Фантастика:
боевая фантастика
9.09
рейтинг книги
Королевский крест

Багровые ковыли

Смирнов Виктор Васильевич
4. Адъютант его превосходительства
Приключения:
исторические приключения
7.00
рейтинг книги
Багровые ковыли

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.41
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Microsoft Visual C++ и MFC. Программирование для Windows 95 и Windows NT. Часть 2

Фролов Григорий Вячеславович
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Microsoft Visual C++ и MFC. Программирование для Windows 95 и Windows NT. Часть 2

Силуэты

Полевой Борис Николаевич
Проза:
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Силуэты