Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Вярнуўшыся, я, пэўна, вас убачу?

Сфінкс

О так! Змяшайся з гэтым збродам І дзейнічай сабе на ўдачу! А нам нішто — з Егіпта родам, Прывыклі да ўсяго, здавён Кіруючы раскладам дзён.{177} Мы сядзім ля піраміды — Суд людскі мы, суд Феміды{178},— Войны, мір, спакой, кашмары Не маркоцяць нашы твары.

Каля вусця Пенея

Пеней{179}, акружаны ручаямі і німфамі.

Пеней

Пашапчыся, мой чарот, Шапачы трывожна, голле, Вербалознік і таполя. Забушуй, вадаварот. Недаспаў я; ў грозным гудзе, У далёкім гуле рэха Чую: будзе, нешта будзе — Будзе нейкая пацеха.

Фаўст (выходзячы да ракі)

Што такое! З-за лістоты, Праз наплыў лясной дрымоты Чую голас нейкай мовы, Замагільны і суровы. Вецер шастае ўначы, Плешчуць хвалі аб карчы.

Німфы (Фаўсту)

Там лепшы спачынак Ад спеваў сірэны,— Дзе ў лесе плюскоча Ручай задуменны. Удосталь не меў ты Спакою спакон, А мы табе песняй Навеем тут сон.

Фаўст

О, я не сплю! З якой прычыны Наяве сняцца мне жанчыны, Што водзяць вольны карагод? Ці мара гэта, ці ўспаміны З маіх далёкіх юных год? Плывуць у зарасці пад шаты Красуні вабныя, дзяўчаты,— Увасабленне чараўніц. Нібы царыцы ў німбах славы, Чароўны позірк, стан рухавы У яснай чыстасці крыніц. Плывуць у завадзь, дзе патокі Стварылі плёс рачны шырокі; І вось ажыў цяністы гай, Лунае смех, сваволяць віскі, Звініць вада, іскрацца пырскі,— Кіпіць гарэзны вадаграй І разліваецца далёка. Ці ж задаволю гэтым вока? О не! Дапытлівы мой зрок Праз навесь голля, мглу і змрок Царыца надзіць, што на троне Сядзіць у велічнай кароне. Цуд! Дзівосная затока! Пышна, велічна, шырока Па ўлагоджанай вадзе, Шыі выгнуўшы дзяржаўна, Самаўпэўнена і плаўна — Лебедзі — у чарадзе. Іх важак раскінуў крылы, Хвалі гоніць з поўнай сілы — Да царыцы. Чарада, Як па знаку тайнай змовы, Рассыпаецца на ловы — Шумна пеніцца вада. Ад раптоўнае развязкі Дзевы службу, абавязкі Ах! забылі і з вады Без сваёй царыцы з шумам, З крыкам і спалошным тлумам Уцякаюць хто куды.

Німфы

Прыкладзіце, сёстры, вушы Да зямлі, да гулкай сушы: Чую — удалечыні Нехта мчыцца на кані І ляціць парой начной З нейкай важнай навіной.

Фаўст

То не мара! Хірон жа гэта; Ідзе гара Да Магамета! Імчыць скакун, як на турніры. Магутны ён, адважны ён, Славуты, мудры сын Філіры{180}. Спыніся ж! Памажы, Хірон!

Хірон

Чаго табе?

Фаўст

Свой бег стрымай!

Хірон

Няма калі!

Фаўст

Чакай, чакай! Вазьмі з сабой.

Хірон

На крыж сядай! Куды ідзеш? Дамчу імкліва Цябе праз рэчку да заліва.

Фаўст (сядаючы)

Мне ўсё адно. Удзячны я навек Табе, вялікі чалавек, Высакародны педагог, Што ўзгадаваў для перамог Герояў мужныя кагорты,— Апеты ўжо твой подзвіг горды!

Хірон

Які настаўнік? Нават у Палады Ужо ніхто не просіць больш парады, Цяпер і вучань стаў другі, Ён сам управіць Ментару мазгі.{181}

Фаўст

Тады ўрачу, які адзін Спазнаў сакрэты ўсіх раслін І немач лечыць, моц дае,— Вітанні выкажу свае!

Хірон

О, колісь быў я моцны духам, Умеў залечваць раны сам, Цяпер свой дар аддаў шаптухам, Знахаркам розным і папам.

Фаўст

Як муж вялікі, муж бывалы, Не любіш слухаць ты пахвалы І ўсім даруеш без аддачы Свае заслугі, славу, ўдачы.

Хірон

І ўладару, і жабраку ты кум — Такі падлізнік і шаркун.

Фаўст

Згадзіся сам: багі, героі, дзікуны — З тваёй эпохі ўсе яны; Ты поруч з імі як паўбог Жыў доўга і, вядома, ўведаць мог, Хто з іх, герояў, носьбітаў адвагі, Найболей варты быў тваёй павагі.

Хірон

Усе славутыя яны, Элады мужныя сыны: У сіле рук, красе натуры — На першым месцы Дыяскуры; Дзе памагчы, дзе трэба даць парады — Там першынство трымалі Барэяды; Разважнасць, мудрасць, справядлівы чын Увасабляў Язон, пястун жанчын; Арфей сардэчны быў, лагодны, шчыры, Спяваў чароўна, звонка граў на ліры; Ну, а ў Лінкея карабель Не сеў на рыф ні разу і на мель — І ў перамозе, і ў бядзе Было ім добра ў дружнай грамадзе.

Фаўст

А Геркулес, чым ён быў адмысловы?

Хірон

Не крой мне сэрца. Што тут словы! На жаль, не бачыў я Гермеса, Не бачыў Феба і Арэса, Затое ён, зямны, перада мной — І бог, і волат, і герой! Юнак прыгожы, царскі сын, Заўжды аддана і заўзята Старэйшага ён слухаў брата І найлюбімейшых жанчын. Такога больш не родзіць Гея, І не ўзнясе на неба Гера. Не ўславяць міф і эпапея: Не хопіць фарбаў у Гамера!
Поделиться:
Популярные книги

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Личный аптекарь императора. Том 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Локки 6. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
6. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 6. Потомок бога

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Эпоха Опустошителя. Том IX

Павлов Вел
9. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IX

Рассвет русского царства. Книга 2

Грехов Тимофей
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Кондотьер

Листратов Валерий
7. Ушедший Род
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кондотьер