Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

І мора было неспакойнае. Парывісты вецер увесь час мяняўся, сярдзіта дзьмуў і гнаў карабель то ў адзін, то ў другі бок. Цяжка было рулявому весці карабель, і вялікія хвалі перашкаджалі веслярам. Марудна плыў уперад «Арго».

Раптам зламалася вясло ў Геракла. Вясло адразу ж знесла цячэннем, толькі палка засталася ў руках у героя. Са злосці шпурнуў ён абломак у непрыветныя хвалі і пакінуў сваё месца сярод весляроў.

Язон сказаў рулявому:

– Кіруй да берага! Мы стаміліся змагацца з хвалямі, патрэбны адпачынак. І Гераклу патрэбна новае вясло. Ён знойдзе яго ў лесе на беразе. Прычалім да берага!

Рулявы паслухмяна накіраваў карабель да зямлі, і неўзабаве яны прысталі да пустыннага берага, зарослага густым лесам.

Геракл накінуў на плечы львіную шкуру, якую ён насіў замест плашча, узяў свой меч, лук і калчан са стрэламі і рушыў у лес па новае вясло. Стомленыя весляры з радасцю апусцілі вёслы, прылеглі на траве адпачыць, пакуль згатуецца вячэра, а юнага Гіласа, выхаванца Геракла, якога ён вельмі любіў, паслалі пашукаць у лесе ручай і прынесці вады.

Весела падсвістваючы птушкам, Гілас ішоў па лесе і прыслухоўваўся. Вось збоку, за кустамі, ледзь чутна ляпечуць лянівыя рачныя струмені. Хлопчык расхінуў кусты, і перад ім бліснула лясная затока. Было так ціха і такой ласкавай здавалася рака ў зялёных берагах, што Гілас без усякай апаскі падышоў да вады і доўга любаваўся, як цудоўна адлюстроўваліся ў рацэ кусты і дрэвы, і сіняе неба, і хмаркі, што плылі над лесам, і ён сам з вялікім збаном у руках. Раптам ён убачыў у празрыстай вадзе красуню німфу з зялёнымі валасамі; яна вабіла яго і клікала да сябе на дно, дзе быў такі чысты пясок і мільгалі рознакаляровыя рыбкі.

Хлопчык спалохаўся, хацеў хутчэй зачэрпнуць вады збаном, нагнуўся, і ў той жа момант дзве тонкія рукі высунуліся з вады, абнялі яго моцна за шыю і пацягнулі за сабою. Збан выпаў у яго з рук, і Гілас з жаласным крыкам апусціўся ў ваду.

Арганаўты пачулі яго крык. Паліфем, сябар Геракла, выхапіў меч, кінуўся ў гушчар - ён думаў, што лясны звер напаў на хлопчыка, і заспяшаўся на дапамогу. Але нікога не знайшоў ён каля ракі, толькі разбіты збан ляжаў у вадзе каля берага.

А Геракл тым часам паглыбіўся ў лес і знайшоў маладую сасну, якая здалася яму прыдатнай для новага вясла. Моцна абхапіўшы аберуч ствол, ён вырваў дрэва з коранем, узваліў сасну сабе на спіну і панёс на бераг мора, каб там абчасаць яе і зрабіць вясло. Пачуўшы, што прапаў Гілас, Геракл кінуў сасну на зямлю і падаўся на пошукі свайго любімца. Але дарэмна Геракл, прыгнуўшыся да зямлі, шукаў сляды на траве і ў кустах - след Гіласавых сандаляў быў відаць толькі на пяску каля самай вады.

Не, не лясны звер зацягнуў Гіласа ў сваю нару, не драпежная птушка схапіла яго. З усяе сілы крычалі Геракл і Паліфем, паварочваючыся на ўсе чатыры бакі, клікалі: «Гілас! Гілас!» І пачулі ў адказ слабы водгук - не то ўздых, не то стогн, быццам аднекуль здалёк адзываўся ім голас Гіласа. Яны не маглі зразумець, адкуль чуўся той голас, кідаліся ў розныя бакі. А голас ішоў з вады, і калі б яны зазірнулі ў раку, яны ўбачылі б, як плакаў і рваўся да іх з дна бедны Гілас і як німфы стараліся суцешыць яго пацалункамі.

Але сябры не ведалі, што хлопчык быў гэтак блізка ад іх, і падаліся на пошукі ў лясныя нетры. Усю ноч яны блукалі па лесе і зайшлі так далёка ад берага мора, што ўжо не маглі чуць, што рабілася на караблі.

Арганаўты добра адпачылі ў тую ноч. На досвітку, як толькі ўзышла заранка, прачнуўся рулявы Тыфіс і ўбачыў, што дзьме спадарожны вецер. Тыфіс пабудзіў таварышаў і пачаў прыспешваць з ад'ездам. Арганаўты хуценька сабраліся. Вецер надзьмуў белы ветразь, і карабель памчаўся па хвалях.

Узышло сонца, асвяціла карабель, і арганаўты ўбачылі, што месцы Геракла і Паліфема пустыя. І не было хлопчыка Гіласа. Гэта была першая страта ў дарозе, і арганаўты захваляваліся.

Што рабіць? Вярнуцца? Але ж вецер спадарожны... І яны ўжо ведаюць, як небяспечна вяртацца на старое месца. Плыць далей, кінуць таварышаў адных на чужой старане... «Не!.. Не!.. Няхай скажа Язон, што рабіць. Язон абраны старшым, Язон - начальнік, няхай распараджаецца Язон!» - так гаварылі арганаўты і акружылі Язона, патрабуючы, каб ён усё вырашыў.

Але Язон маўчаў, быццам не чуў, што яму гаварылі. Звесіўшы галаву, пануры сядзеў ён каля рулявога і думаў. Тады Тэламон, які больш за ўсіх любіў Геракла, гнеўна закрычаў:

Чаго мы можам чакаць ад Язона! Паглядзіце, ён спакойны. Адзін ён спакойны. Я ведаю: ён заўсёды зайздросціў Гераклу, цяпер ён радуецца - ніхто больш не перашкодзіць яго славе. Можа, ён падстроіў усё гэта знарок. Ён ведаў, што Геракла няма з намі, калі адплываў карабель... І Тыфіс памагаў Язону ў гэтым.?. Не, я не хачу плыць далей з вамі! Назад! Назад! Чуеш, рулявы! Паварочвай назад, кіруй да берага!

Бліскаючы вачамі, кінуўся Тэламон да Тыфіса і сілком хацеў вырваць у яго руль, каб павярнуць карабель. Дзьмуў моцны вецер, і паварочваць было небяспечна. Два сыны Барэя, крылатыя героі, схапілі Тэламона за рукі, хацелі ўтрымаць яго і гучна лаяліся.

Раптам наляцела вялізная хваля, ударыла ў борт, магутная рука схапіла за карму і спыніла карабель. Увесь павіты водарасцямі, кудлаты, строгі, з'явіўся перад арганаўтамі бог мора і грозна сказаў:

– Кіньце сварыцца! Помніце, куды і чаго вы плывяце. Не вяртайцеся, спяшайцеся ўперад! Не па злым пажаданні Язона, а па мудрай волі Зеўса засталіся на беразе вашы таварышы. Іншыя справы, другія подзвігі чакаюць Геракла. А вы плывіце з Язонам далей.

Сказаў - і знік у марской глыбіні. Адразу ж, як вецер, суцішыўся гнеў Тэламона, і яму зрабілася сорамна, што ён пакрыўдзіў старшага таварыша. Прысаромлены, падышоў ён да Язона і ціха сказаў:

– Даруй мне за дзёрзкія і грубыя словы! Іх парадзілі смутак і гнеў.

Язон дараваў Тэламону і памірыўся з ім. Зноў быў мір на караблі, арганаўты дружна веславалі, і «Арго» плыў па моры ўсё далей і далей.

У царстве бебрыкаў

Паспешліва адплываючы з апошняй стаянкі, арганаўты забыліся папоўніць запасы прэснай вады, і хутка ім зноў давялося паварочваць да берага.

Набліжаючыся да зямлі, яны ўбачылі бедныя хаціны з камянёў і неабчасаных бярвёнаў і людзей у звярыных шкурах, дзікіх і ваяўнічых з выгляду. Заўважыўшы карабель арганаўтаў, дзікія людзі з крыкамі кінуліся да таго месца, дзе прычальваў карабель, стоўпіліся, нібы бараны, і з цікавасцю чакалі высадкі, не выказваючы ніякіх прыкмет гасціннасці. З натоўпу выйшаў чалавек вялізнага росту, у чорным плашчы, з цяжкай дубінай у руках.

Поделиться:
Популярные книги

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Наномашины, сынок! Том 1

Новиков Николай Васильевич
1. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, сынок! Том 1

Сирийский рубеж

Дорин Михаил
5. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

78

Фрай Макс
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
78

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Ваше Сиятельство 14

Моури Эрли
14. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 14