Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы

Цвірка Кастусь

Шрифт:
Вучыцца ў Леніна нам трэба Вучыцца ў Леніна нам трэба Стойкасці: ні вецер ледзяны, што зносіў стрэхі ў Шушанскім, ні шквал праклёнаў зрынутага класу, ні лес штыкоў, што атачалі Край Саветаў, Яго не пахіснулі нават. Вучыцца ў Леніна нам трэба — Мудрасці: ён не трымаўся мёртвай літары ніколі, як палачкі трымаецца сляпы,— глядзеў жыццю ў вочы. Вучыцца ў Леніна нам трэба — Дзелавітасці: ніколі не кідаў ён слоў на вецер i не даваў жыцця балбатунам (з дзвярэй яго, нібы з бутэлькі корак, выскаквалі яны). Вучыцца ў Леніна нам трэба — Працавітасці: нібы патроны порахам, ён запаўняў усе мінуты працай. Вучыцца ў Лепіна нам трэба — Смеласці: ён свет перавярнуць не пабаяўся! Вучыцца трэба нам у Леніна — Сумленнасці: усёй эпохі нашай стаў сумленнем ён!
Герцан

Герцан выратаваў гонар

рускай дэмакратыі,

У. І. Ленін
Ляціць вазок. Раўніны снегавыя. Бывай, мой край, бывай, бывай, Расія! Бяру з сабой смугу тваю i зоры, Твае бары, прасёлкі, тваё гора. Няхай слупы мільгаюць верставыя — Я не ўцякаю ад цябе, Расія. Я не цябе, Расія, пакідаю — Кідаю бенкендорфаў, мікалаяў, Ярмо сваё, ўладзіміркі, казармы Ды вас, літаратурныя жандармы. О як яны цябе ўсе акруцілі, Аблыталі, Расія, аглушылі! Так моцна спіш ты ў снягах. Паслухаць: Ад мора i да мора — глуха, глуха. А голас хто падасць — жандармаў зграя Ўміг рот заткне тут, аплюе, аблае. Расія, я не здраднік твой, я воін, Я еду зброю гартаваць да бою. Так, еду, ды з табою я да скону, Я стану, знай, Расія, тваім звонам, Праўдзівым, непадкупным i магутным, Каб быў ва ўсёй імперыі ён чутны, Каб цар дрыжаў, пачуўшы гэты звон, Каб рухнуў вобзем самаўладдзя трон І на абломках тых, пад небам сінім, Нарэшце ўстала Новая Расія.
«Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча ў мінскай кнігарні, 1855 год — Ці бачыла, пані Альжбета: Кніжка, пісаная беларускаю мовай! Ха-ха!.. — Як?! Гэтай хамскай, мужычаю, пастуховай? Хі-Хі!.. — Мо і пісалі для хама, што возіцца з гноем няспынна? Ха-ха!.. — Што спіць у бруднай халупе сваей са скацінай! Хі-хі!.. — Mo пан аўтар зрабіць мужыка грамацеем мяркуе? Ха-ха!.. — Чаго добрага, кіне пугу хам'ё ды ў школу яшчэ пашыбуе! Хі-хі!.. — Стане вучоным мужык, будзе пісаць трактаты! Ха-ха!.. — На асамблеі ў сталіцы будзе сядзець депутатам! Хі-хі!.. — А можа, ў міністры паперціся ў лапцях захоча? Ха-ха!.. — На трон каралеўскі у шарачку заскочыць! Хі-хі!.. — Кіраваць яшчэ ўздумае намі, панамі! Ха-ха!.. — З зямлі гэтай нас прагнаць зажадае нашымі ж бізунамі! Хі-хі!.. — Ха-ха!.. — Хі-хі!..
Каліноўскі — апошняе слова

Бывай здаровы, мужыцкі народзе.

Яська-гаспадар з-пад Вільні
Такі іскрысты сёння снег! Такія белыя аблокі! Тут, на зямлі,— не ў сне, не ў сне! — Апошнія лічу я крокі. Да перакладзін чорных тых (Чаму бялеюць ix сукі?) Ўсе дваццаць шэсць гадоў маіх Вядуць стальныя два штыкі. Даруй мне, тата, i бывай: Я не вярнуся ў нашу хату. Больш не адчуць рукою, знай, Тваёй далоні вузлаватай. Даруй, Марыська, родны птах, Я i цяпер, нібы дарункі, На збітым твары, на губах Нясу твае ўсе пацалункі. Даруй, даруй: б'е час разлукі І тую шыю, што твае Так моцна абвівалі рукі, Вяроўка сёння абаўе. Даруйце мне, што ў час юначы Сябе я гэтак не бярог. Паверце вы: я жыць іначай Не мог, не мог, не мог, не мог. Вы знаеце: ні канакрадам, Hi казнакрадам я не быў I казытлівы пах улады, Паверце, ў ноздры мне не біў. Я не таму йду паміраць: Мне напляваць на тыя троны, На каралёў усіх кароны, На крык ix скарбаў — напляваць! Пячэ мне сэрца боль другі: Як ластаўку, на згубу Няшчасны край мой дарагі Дзярэ арол двухдзюбы! Мужык, у крук сагнуты, тут — Ці спёка, ці разводдзе — Валочыць паншчыны хамут З стагоддзя у стагоддзе. Цар толькі прывід волі даў: Па ўсіх палях наўкольных Адзін бізун, як i гуляў, Ізноў гуляе вольна. Ды што цару народа енк, Што слёзы паланянкі: Абы ён толькі піў ды еў Ды ладзіў пагулянкі. Цары ж ca смакам хочуць жыць, Жыць з сэнсам i без сэнсу! Народ ім трэба, каб давіць, Народ ім трэба, каб даіць, Каб, нібы па масту, хадзіць Iм па касцях i сэрцах! Ну, а каб легка клаўся ён Пад царскія падэшвы, Вылазяць зграі халуёў Для «апрацоўкі грэшных». О, я вас знаю, халуі, Пасобнікі разбою! Адна ў вас мара — на чаі Вам кінулі б паболей. Перад дваром вы — бараны, Угоднікі, маўчальнікі — Вам хоць бы выбіцца ў чыны, Пралезці б у начальнікі. Што праўда вам, што вам народ, Што Бацькаўшчыны гора! Вам свой напхаць бы толькі рот, Набіць ядою горла. Вы ўміг тупы цара дэкрэт «Правесці ў жысць» гатовы. З усіх амвонаў i газет Нам «чысціце» галовы. A пікні вам — як чорны зброд, Вы ўсіх распяць ахвочы. Заткнулі вы народу рот I завязалі вочы. О так! З народа можна ўсё рабіць: Масты масціць, вяроўкі віць, Гнуць дугі, круціць атосы, Калі ён нямы, безгалосы! Вось так, народ, ты ланцугі I цягнеш век, нябога. Табе убілі у мазгі, Што гэта ўсё ад бога. Ты за цара ў агонь прывык Ісці, хлуснёй аглушаны, А цар тваёй рукой, мужык, Цябе ж самога й душыць... Калі на край мой крумкачы Ляцелі хіжым роем, Вучыў ты, бацька: лепш маўчы Ды беражы здароўе. Я не паслухаў, выбачай: Безабаронны, клікаў край. I я пайшоў у навальніцу, У бой зацяты — нож на нож. «Мужыцкай праўды» бліскавіцай Я рассякаў нямую ноч... Цяпер — бывай, бывай, народ, Даруй за мой канец такі. Зрабіў я ўсё — на эшафот Вядуць стальныя два штыкі. Усё маўчыць. За небакраем — Палёў заснежаных абрус. Мая прыгнутая, глухая, Мая льняная Беларусь. Там да сяўбы — мне добра бачна — Ужо ладзяць новыя плугі. Ты знай, жандар: не ўсё ў нас страчана — У далях спее бой другі. На скатаванае зямлі Збірай жа, люд мой, новы гром. Я знаю: прыйдзе час, калі Тут станеш ты гаспадаром. Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві у шчасці, жыві у свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго.
Бацькаўшчына На пясчаным грудку Зямлі (там растуць арабіны i слёзкі) Веска наша жыве... Ніводзін лівень i снег, ніводзін вецер, што заўсёды ляціць куды-небудзь, Не абамінае двор наш i хату пад небам. Дні, як белыя ветразі, прыплываюць да нас з усходняга небакраю, За бярозы чапляюцца... Кожны — па-рознаму звоніць, на чыстых граючы струнах, Кожны — як ясны пярсцёнак, як дарагі падарунак. Мы ix ад сябе не пускаем, сцеражом, як у Заўтра кладку: Хай у вочы плывуць, Хай у вушы плывуць, Хай у жылы плывуць да астатку.
З календара хлебароба (успамін) Снягамі ўжо аселіцы Засыпаны без ладу. Ix аддалі мяцеліцам У поўную уладу. Ды ў бацькі твар — як сонца, Разгладзіліся зморшчыкі: Яму мех шчасця сёння Напелі калядоўшчыкі. Напелі, напрарочылі З калматаю «казою» Пра поле, дзе, ахвочыя, Растуць жыты лазою, Дзе каласы пад ліўнямі Згінаюцца вясёлкамі, Дзе звонка ночы жніўныя Гукаюць перапёлкамі... I бацька ўжо не чуе Мяцеліц свіст няроўны. Ад рання штось чаруе Каля плугоў-баронаў. Ён думку — сон пра лета У сэрцы ўжо мілуе. Нанова ўсе палеткі У галаве малюе.
Дзядзька Адам У вёсачцы нашай некалі жыў дзядзька Адам. Казалі, i птушкі ніколі не зачапіў дзядзька Адам. Касіў, поле араў, баранаваў дзядзька Адам, Сыноў i дачушак малых гадаваў дзядзька Адам. Нідзе ў жыцці не бываў, апроч вёскі ўласнай глухой, дзядзька Адам, Поезда нават не бачыў за вечнаю працай сваей дзядзька Адам, Век прахадзіў між знаёмых палёў i лясоў дзядзька Адам, A паміраць аж за трыдзевяць земляў пайшоў дзядзька Адам.
* * * Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны! Пачую твой гук на чужой зямлі, I — бумкае чмель у гародчыку басам, Трубяць за возерам жураўлі. У хаце бярвеннай, ля печы — далёкая — Ходзіць мацерына чапяла. На плоце певень — жар-птушка — галёкае, Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала. Дарма мне казалі, што ў пальмавым краі Я нават успомніць цябе не змагу, Што іншая песня — мелодыяй раю — З душы маёй выцесніць просты твой гук. Мова мая! Для мяне ты заўсёды — Сонца вясновага цёплы прамень, Дзіва ляснога поўныя соты, Рэчка, што асвяжае ў сухмень.
* * * А дзень, як гарбуз паласаты, Каціўся у змрок рабы. Няслі нада мной пасаты Хмар карабы. Развітвалася з сынам Шэрае поле i гаць. Ішоў я па свеце сінім Долю шукаць. Блукаў я, як пад каронай, Пад лівадзійскай зарой. Стаяў кіпарыс калонай Між мной i гарой. Краінаю вінаграду Вазілі, госця, мяне. Ішоў я між кветак, Рады Вечнай вясне. Ды дзе б я ні быў, Пасаты Мой ветразь няслі ізноў Да матчынай — з сосен — хаты I нашых рыжых ільноў.
* * * A ўсё ж я рад, што ў гэты свет Запушчаны з нябыту. Між зор расквечаных i бед — Жыцця майго арбіта. Шмат па шляху маім было Каменняў ды завалаў. Нямала мне у твар раўло Гіенаў i шакалаў. Мяне чынамі-чыгуном Шмат хто давіць быў рады, Пранізваючы, як ражном, Высокаю пагардай. (I сёння сніцца мне парой Эсэсавец бяльматы, Што шомпалам у бок пароў: «Парцізан быў у хата?») Я палажыў нямала сіл, Каб груз адкінуць гэты. На свой, хоць сціплы, небасхіл Я вышаў, як камета. Нідзе не кленчыў я, Рабом Не лез пад бот вяльможны, Рукамі ўласнымі, гарбом Браў свой прыступак кожны. Была апорай мне зямля, Што ў гэты свет пусціла. Яна мне — нават i здаля — Ўлівала сілы ў жылы. Упасці духам мне яна Ніколі не давала. Калі быў вычарпан да дна — Лячыла i ўздымала. Я з ёю развяду бяду I саўладаю з громам. Яна заўсёды на віду — Зялёным касмадромам.
Поделиться:
Популярные книги

Как прорастают зерна

Волкова Дарья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Как прорастают зерна

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Путь к бессмертию 2

Покинтелица Евгений
2. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 2

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Кодекс Охотника

Винокуров Юрий
1. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника

Я С СССР! Том III

Вязовский Алексей
3. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.86
рейтинг книги
Я С СССР! Том III

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2