Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

Яму даўно хацелася выйсці на двор, але ён марудзіў у нерашучасці, прыслухоўваўся. Было невядома: хто тут жыве ў суседзях, хто яшчэ ёсць у гэтай Бараноўскай? Каго яму трэба было асцерагацца найбольш? Усё ж нейкая яна негаваркая, гэтая яго гаспадыня, падумаў Агееў, не, каб расказаць што пра сябе, — відаць, трэба пытацца. Пытацца ён не любіў, асабліва ў малазнаёмых. Зрэшты, як і расказваць пра сябе таксама. Размова малазнаёмых, ды яшчэ без патрэбы, не была для яго асалодай, мабыць, падобнай да яго трапілася яму і гаспадыня.

Ён яшчэ не наважыўся выбрацца з застаронка, як за сцяной у хляве пачуліся галасы, дзверы шырока расчыніліся, і цераз высокі парог не дужа спрытна пераступіла пажылая паўнаватая жанчына ў чорным жакеце з сіваватым вузлом валасоў на патыліцы. Яна адразу намацала яго позіркам у цемнаватым пасля вуліцы куце, выпрабавальна зірнула толькі адзін раз і густа пыхнула махорачным дымам ад самакруткі, якую трымала ў зубах, пакуль адчыняла дзверы. Другая яе рука была занята невялічкім скураным сакваяжам.

— О, дзе ён устроіўся! Харашо, свежае паветра! Ну, здароў, хлопец!

— Добры дзень, — трохі ніякавата сказаў Агееў, прыўстаючы на тапчане. Ён не адразу сцяміў, за каго яна яго прымае, але яе прастата ў гаворцы настройвала на лёгкі, амаль бесклапотны лад.

Жанчына перадала сакваяж у рукі Бараноўскай, якая, прычыніўшы дзверы, сціпла спынілася ля парога, яшчэ раз таропка зацягнулася акуркам і, кінуўшы яго долу, старанна зацерла чаравікам.

— Ну, дык што? Болечка?

— Ды во, трошкі! — сказаў Агееў, цямячы, што, пэўна, гэта прыйшла доктарка.

— Ну, трошкі — гэта ерунда. Цяпер трошкі і не лічыцца.

Падышоўшы бліжэй да тапчана, яна абхапіла яго нагу каля костачкі і рэзка заламіла ў калене. Агееў тузануўся ад болю.

— Да-а, — павярнулася да гаспадыні. — Нясіце вады.

— Зараз, Яўсееўна, — з гатоўнасцю азвалася Бараноўская. — Цёплай?

— Гарачай. І чысты ручнік.

Гаспадыня шмыганула за дзверы. Яўсееўна ў роздуме трохі счакала і, дапытліва ўставіўшыся ў яго, кінула:

— Ваенны?

— Ваенны, — сказаў Агееў, пазіраючы ў яе цёмныя настырныя вочы. Пад такім позіркам гаварыць няпраўду было немагчыма, ён гэта адчуваў адразу.

— Ох, хо-хо, хо-хо! — пабедавала Яўсееўна, хутчэй, аднак, у адказ на нейкія свае думкі. — Ну, знімай штаны.

— Зусім?

— Зусім… Чаго саромеешся? Ці надта сарамлівы?

— Ды я нічога, пажалуста, — сказаў ён і з перабольшанай рашучасцю сцягнуў цеснае, паношанае галіфэ.

Яўсееўна тым часам расчыніла на скрынцы сакваяжык, пабразгаўшы інструментам, дастала вялікія нажніцы. Ён узяўся развязваць сваю мокрую ад гною павязку, але доктарка, спрытна падчапіўшы, разрэзала яе напалам і гідліва адкінула ў куток.

— Да-а… Карцінка!

— Карцінка, — згодна паўтарыў Агееў. — І ведаеце, чэрві!

Ён думаў, што гэтае паведамленне здзівіць ці нават спалохае Яўсееўну, але на поўным, нахмураным твары з чорнымі вусікамі не скаланулася ніводная жылка — відаць, цікавіла яе іншае.

— Чарвякі — гэта ерунда, — сказала яна, роздумна аглядаючы рану, і некалькі разоў калупнула ў ёй доўгім пінцэтам. — Чарвякі — гэта нават някепска…

«Што ж можа быць горш»? — раздражнёна падумаў Агееў.

— Але, ведаеце, я спалохаўся…

— Не трэба палохацца! У жыцці наогул шкодна палохацца. Шкодна для здароўя. Вось як, малады чалавек!

— Гэта так.

— Вось іменна. Асколак? — яна зноў запытальна зірнула на яго.

— Асколак.

— Гэта горш. Прыйдзецца рассячы.

— Што рассячы?

— Рану, вядома. Не нагу ж. Бараноўская! — хрыплым баском гукнула яна, павярнуўшыся да дзвярэй, і адтуль пачуўся ціхі голас гаспадыні:

— Іду, іду…

Усё гэтаксама, бадай нячутна, гаспадыня ўвайшла ў застаронак, паставіла на скрынку чыгунок з гарачай вадой, паклала ручнік і адступілася да дзвярэй, схаваўшы рукі пад фартушок. Яўсееўна намачыла ў чыгунку ручнік, старанна абцерла ім вакол раны. Агееў трохі паморшчыўся — дотык яе рук азваўся ўсё ж немалым болем.

— Ану, ляж і адвярніся! — загадала доктарка. — Нечага глядзець, не маленькі.

Агееў выцягнуўся на тапчане, трохі адвярнуў галаву, утаропіўшы позірк у сук на сцяне. Яўсееўна рыхтавалася да аперацыі — востра запахла нашатыром, бразнулі металічныя інструменты.

— Зараз мы таго… Гэта дзела простае! Не паспееш адчуць…

Востры боль у ране да касці пранізаў нагу, Агееў тузануўся, скрыгатнуў зубамі.

— Што, баліць? — незадаволена перапыніла яго дактарка. — Не хлусі, то не баліць. То — ерунда, камарыны ўкус.

Ён і яшчэ тузануўся ад такога ж, амаль невыноснага, болю, але прымусіў сябе не застагнаць, закусіў вусны.

— Так, так… Гэта ерунда… Да, тут набралося… Пачысціць… Так, гэта туды, гэта сюды, — прыгаворвала Яўсееўна, калупаючыся ў ране, і Агееў сабраў у сабе ўсе сілы, каб стрываць без стогну. Балела па-зверску, усю нагу да кончыкаў пальцаў ахапіў глыбінны боль, хацелася ўскочыць, вырвацца і ўцячы з гэтага застаронка… Здаецца, аднак, ён стрываў.

— Во-о-т! — задаволена сказала Яўсееўна. — А цяпер будзе трошкі таго… Наўродзе камарынага ўкусу будзе. Можа, трошачкі больш…

Не адразу сцяміўшы, што яна мае на ўвазе, Агееў не секунду расслабіўся і ў тое ж імгненне адчуў рэзкі балявы ўдар, які аддаўся ў целе. У вачах ягоных сцямнела, ён напяўся, абедзвюма рукамі ўчапіўся ў дошкі тапчана, быццам баючыся сарвацца з яго. І новы ўдар паўтарыў ранейшы, пасля нешта ў назе пацягнулася, напружылася, і раптам усё адразу звальнела.

— Во, палюбуйся, якая жалязяка!..

Увесь мокры ад поту, Агееў падняў галаву — Яўсееўна трымала перад ім зацяты ў кончыках даўгога пінцэта невялікі прадаўгаваты асколак з няроўнымі зубрыстымі краямі, які ледзь не падкасіў некалі ўвесь яго франтавы лёс.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Наномашины, демоненок! Том 3

Новиков Николай Васильевич
3. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, демоненок! Том 3

Неучтенный элемент. Том 11

NikL
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV