Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Карлік Нос

Гауф Вильгельм

Шрифт:

– Добра! – усклікнуў майстра-кулінар і ўзяў пад руку наглядчыка палаца, – добра, няхай сабе – дзеля смеху. Хадзем на кухню.

Яны пайшлі праз некалькі залаў і калідораў і нарэшце прыйшлі на кухню. Гэта было вялікае прасторнае памяшканне, цудоўна абстаўленае; у дваццаці плітах увесь час гарэла полымя: чыстая вада, якая адначасова служыла садком для рыб, цякла пасярод іх, у шафах з мармуру і шыкоўнай драўніны былі выстаўленыя запасы, якія павінныя быць заўсёды пад рукой, а злева і справа месціліся дзесяць залаў, у якіх утрымліваліся ўсе ласункі, якія толькі былі напрыдуманыя ў заходніх і ўсходніх землях для ўлагоджання апетыту. Кухцікі рознага прызначэння бегалі і бразгалі і ўпраўляліся з саганамі і патэльнямі, відэльцамі і апалонікамі. Але калі галоўны кухар увайшоў, яны ўсе спыніліся як укапаныя, і толькі было чуваць, як патрэскваў агонь і шумеў ручаёк.

– Што сёння замовіў уладар на сняданак? – спытаў майстра адказнага за сняданкі старога кухара.

– Пане! Ён зрабіў ласку замовіць дацкі суп і чырвоныя гамбургскія клёцкі.

– Добра, – адказаў кухар. – Ты чуў, чаго жадае ўладар? Ты возьмешся прыгатаваць гэтыя найскладанейшыя стравы? З клёцкамі табе ніяк не справіцца, гэта – сакрэт.

– Няма нічога лягчэйшага, – адказаў, здзівіўшы ўсіх, карлік, бо ён такія стравы часта гатаваў, калі быў вавёркай. – Нічога лягчэйшага, дайце мне для супа такія-сякія травы, тыя-гэтыя прыправы, сала дзіка, карэнні і яйкі. А для клёцак, – прамовіў ён цішэй, каб пачуць маглі толькі майстар кухні і адказны за сняданкі, – для клёцак мне патрэбнае рознае мяса, крышку віна, качыны тлушч, імбір і адна траўка, якая называецца “радасць жывата”.

– Клянуся святым Бенедыктам! У якога чараўніка ты вучыўся? – крыкнуў кухар у здзіўленні. – Усё да кропелькі ты пералічыў, а траўка “радасць жывата” нам самім невядомая – пэўна, з ёй будзе яшчэ смачней. О, цуда-кухар!

– Вось ніколі б не падумаў, – сказаў галоўны кухар. – Але няхай зробіць на спробу. Дайце яму, што ён патрабуе, посуд і ўсё астатняе, і няхай прыгатуе сняданак.

Так і зрабілі і наладзілі ўсё на пліце. Але выявілася, што карлік да пліты ледзь даставаў носам. Таму паставілі побач пару крэслаў, на іх паклалі мармуровую пліту і запрасілі малога цудатворца пачаць сваё ўмельства. Шырокім колам яго абступілі кухары, кухаркі, кухцікі, слугі і іншы народ, назіралі і здзіўляліся, як спрытна і лоўка ў яго атрымлівалася ўсё, як чыста і прыгожа ён усё гатаваў. Калі ён скончыў справу, ён загадаў паставіць гаршкі на агонь і кіпяціць да таго чвсу, пакуль ён не скажа. Потым ён пачаў лічыць: “адзін”, “два”, “тры” і гэтак далей, і калі далічыў да пяцісот, ён крыкнуў: “Стоп!” Гаршкі знялі, і малы запрасіў кухара пакаштаваць.

Прыдворны кухар загадаў аднаму кухціку падаць яму залатую лыжку, абмыў яе ў ручаі і перадаў галоўнаму кухару: той з урачыстай мінай падышоў да пліты, зачарпнуў стравы, пакаштаваў, заплюшчыў вочы, цмокнуў ад задавальнення языком, а потым сказаў:

– Цудоўна! Клянуся жыццём герцага, цудоўна! Ці не пакаштуеце вы лыжачку, наглядчык палаца?

Той пакланіўся, узяў лыжку, паспрабаваў і быў не ў сабе ад захаплення і радасці.

– Хвала вашаму ўмельству, шаноўны адказны за сняданкі, вы – дасведчаны кухар, але так цудоўна вы яшчэ ніколі не гатавалі ні супу, ні гамбургскіх клёцак!

Кухар таксама пакаштаваў, потым пачціва паціснуў руку карліку і сказаў:

– Хлопчык! Ты сапраўдны майстра-ўмелец, так, траўка “радасць жывата” надае ўсяму сваю прынаднасць.

У гэты час у кухню прыйшоў камердынер герцага і паведаміў, што ўладар патрабуе падаць сняданак. Стравы тут жа былі раскладзеныя на срэбны посуд і адасланыя герцагу. Галоўны кухар забраў малога ў свой пакой і пачаў размаўляць з ім. Аднак яны не прабылі там і палову таго часу, які патрэбны для прамаўлення “Ойча наш”, як ужо з’явіўся пасыльны і паклікаў галоўнага кухара да ўладара. Ён хутка апрануўся ў святочнае адзенне і пайшоў за пасыльным.

Герцаг меў вельмі задаволены выгляд. Усё, што было на срэбных талерках, ён з’еў, і калі да яго прыйшоў галоўны кухар, якраз выціраў бараду.

– Паслухай, майстра-кухар, – сказаў ён, – я і раней быў заўсёды вельмі задаволены тваімі кухарамі, але скажы мне, хто сёння гатаваў мне сняданак? Такога вытанчанага смаку яшчэ не было з таго часу, як я сяджу на троне маіх бацькоў; скажы мне, як зваць таго кухара, каб мы паслалі яму ў падарунак некалькі дукатаў.

– Васпане! Гэта дзіўная гісторыя, – адказаў галоўны кухар і расказаў, як да яго сёння раніцай прывялі карліка, які абавязкова хацеў стаць кухарам, і як гэта ўсё атрымалася. Герцаг здзівіўся неймаверна, загадаў паклікаць карліка і распытаў яго, хто ён такі і адкуль з’явіўся. Праўда, у беднага Якаба не хапіла сілы сказаць, што ён зачараваны і раней служыў у вобразе вавёркі. Але ён і не зманіў, расказаўшы, што ён цяпер застаўся без бацькі і маці, а гатаваць навучыўся ў адной старой. Герцаг больш не распытваў, а падзівіўся з незвычайнага выгляду свайго новага кухара.

– Калі ты захочаш застацца ў мяне, – сказаў ён, – я дам табе пяцьдзесят дукатаў у год, святочнае адзенне і да таго ж дзве пары штаноў. Але за гэта ты павінен кожны дзень сам гатаваць мне сняданак, даваць указанні, як варыць абед, і ўвогуле прыняць маю кухню. У маім палацы кожны атрымлівае сваё імя ад мяне. Дык ты будзеш звацца Носам і мець званне малодшага кухара.

Карлік Нос упаў на зямлю перад магутным герцагам, цалаваў яму ногі і паабяцаў верна служыць яму.

Вось так малы на першы час быў забяспечаны, і ён не зганьбіў сваёй пасады. Бо варта сказаць, што пакуль карлік Нос быў у доме герцага, той стаў зусім іншым чалавекам. Раней ён меў звычку кідаць талеркі ці падносы, якія падносілі да стала, кухарам на галаву; так-так, нават самому старшаму кухару ён шпурнуў у злосці запечаную цялячую галёнку, якая аказалася недастаткова мяккай, у лоб, ды так моцна, што той упаў і тры дні мусіў ляжаць у ложку. Праўда, герцаг выпраўляў зробленае ў злосці некалькімі жменямі дукатаў, але ніводзін кухар без дрыжыкаў і страху не заходзіў да яго са стравамі. З таго часу, як у доме з’явіўся карлік, усё, здавалася, чароўна перамянілася. Уладар цяпер еў не тры разы ў дзень, а пяць, каб атрымаць сапраўдную асалоду ад умельства свайго самага маленькага служкі, і ні разу не пакрывіўся ад незадавальнення. Не, ён лічыў усё новым, трапным, быў ветлівы і прыемны і дзень пры дні тлусцеў.

Часта, сілкуючыся, ён клікаў майстра-кухара і карліка Носа, усаджваў аднаго справа, другога злева ад сябе і сваімі пальцамі запіхваў ім найсмачнейшыя кавалкі ў рот – прыхільнасць, якую яны абодва ўмелі высока цаніць.

Карлік быў цудам горада. Людзі напрамілы бог выпрошвалі ў галоўнага кухара дазволу паназіраць, як гатуе карлік, і той-сёй з самых знатных людзей нават дамогся ў герцага таго, каб іх слугі маглі атрымаць у карліка кулінарныя ўрокі, што каштавала немалых грошай – кожны плаціў за дзень палову дуката. І каб не сапсаваць настрой іншых кухараў і не выклікаць зайздрасці да сябе, Нос аддаваў ім грошы, выплачаныя панамі за навучанне іх кухараў.

І жыў-пажываў Нос амаль два гады, заможны і ў пашане, але думка пра бацькоў засмучала яго. Так ён жыў без асаблівых здарэнняў, пакуль не здарыўся наступны выпадак.

Карлік Нос, робячы пакупкі, быў спрытны і ўдачлівы. Таму ён сам хадзіў, наколькі яму дазваляў час, на рынак, каб купіць птушку і садавіну. Аднойчы раніцай ён пайшоў на гусіны рынак і пачаў выбіраць цяжкіх тлустых гусак, якіх любіў уладар. Ён ужо некалькі разоў прайшоў туды-сюды, прыглядаючыся. Яго выгляд больш не выклікаў смеху і кпінаў, а ўнушаў пачцівасць. Бо яго пазнавалі як славутага герцагскага прыдворнага кухара, і любая гандлярка гусямі адчувала сябе шчаслівай, калі ён паварочваў да яе свой нос.

І тут ён заўважыў, што ў канцы гандлёвага раду ў кутку сядзіць жанчына, якая таксама прапануе гусак, але не хваліць, як іншыя, свой тавар і не зазывае пакупнікоў. Ён падышоў да яе, памерыў вокам і ўзважыў яе гусак. Гэта было тое, што трэба, і ён купіў тры гусі разам з клеткай, падняў іх на свае шырокія плечы і накіраваўся назад у палац. Тут яму здалося дзіўным, што толькі дзве з трох гагаталі і крычалі, як гэта робяць усе гусі, а трэцяя паводзіла сябе зусім ціха і, унураная ў сябе, уздыхала і стагнала, як чалавек.

Поделиться:
Популярные книги

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Встреча

Видум Инди
7. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Встреча

Дважды одаренный. Том VII

Тарс Элиан
7. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VII

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Последняя

Гусейнова Ольга Вадимовна
1. Последняя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последняя

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар