Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

І тут нечакана зусім побач – крык. Дзявочы крык:

– Ратуйце! – і праз сполашны стогн: – Пусьці мяне, пу-усьці! Не чапай…

Дубоўка адхінуў яловую лапу – і вачам не паверыў: азызлая сьпіна брыгадзіра, пад ім, нібыта тонучы ў імху – дзяўчына. Гнеўны алтайскі твар яе – зморшчаны… Стукаціць кулачкамі па брыгадзірскім жываце, пішчыць, а гвалтаўнік, пасопваючы, ужо заломвае яе рукі…

Нічога не гаворачы, Дубоўка падняў брыгадзіра і адкінуў да яліны. Увомірг ускокнула і з крыкам зьнікла ў лесе дзяўчына (і адкуль сюды патрапіла?).

Агоўтаўся брыгадзір:

– Ты яшчэ ўспомніш пра гэта… – злосна аддыхваецца і сплёўвае пад ногі. З носа цячэ кроў – напамін ад дзявочых кулачкоў. – Яшчэ пашкадуеш!

– Я, смаркач сабачы, ужо дваццаць гадоў успамінаю, – уздыхнуў у адказ Дубоўка. – І не такіх сцыкуноў, як ты!

А праз дзень яго выклікалі ў аддзел МДБ. Налыса стрыжаны капітан перагартаў ягоную справу і прасіпеў:

– Што ж гэта вы, грамадзянін Дубоўка, рукапрыкладствам займаецеся? Ды яшчэ пры гэтым на Савецкую ўладу нагаворваеце? Як там?.. – і зазірнуў у паперы: – Дваццаць гадоў яна ў вас адабрала? Не разумееце аніяк нашай навукі. – Памаўчаў, пашкроб патыліцу – і вынес пры­суд: – Зьбірай свае манаткі й …іздуй у Почэт, каб пра цябе тут ня чулі.

…Яшчэ сто кіламетраў на поўнач, у тайгу. Па глыбокіх калдобінах, ажно машына церла карданам зямлю, ледзь-ледзь даехалі да Байкана. Далей сунуцца шафёр адмовіўся.

Тры дні прасядзелі на клунках, пакуль ня выручыў калгасьнік: прыехаў з Почэту па авёс. Аўса не раздабыў, але спадарожнікаў забраў. Рэчы па­грузілі на падводу, а самі пайшлі за канём – доўгіх трыццаць пяць кіламетраў тайгой.

Чым далей – тым больш даймаў гнюс. Усё ў перамешку: камар, машкара, макрэц… Не прысесьці, не спыніцца. Бачачы пакуты Марыі, калгасьнік даў ёй сваю сетку. І ёй ажно дыхаць стала лягчэй.

На паўдарозе конь упудзіўся, падвода наскочыла на патырчаку і перавярнулася.

Што рабіць? Разьбіраць увязаныя клункі, а затым – зноў укладваць?

І Дубоўка матнуў рукоў, падлез пад воз і перавярнуў яго назад. Толькі натужна крэкнуў…

Рушылі далей. І праз тры гадзіны ўсё зьмянілася: тайга адступіла, дарога памякчэла, а сьпераду бліснула Біруса. Яе дальні бераг быў высокім, стромістым. Як зялёны брыль на ім – густыя сосны.

15.

Сваю хаціну ён праектаваў вокнамі да вады – на прасторны разлог, дзе злучаліся дзьве таёжныя рэчкі Тара і Чайгашэт ды ўліваліся ў большую – Бірусу. Калісьці ўсю тую мясцовасьць займала тайга, аднак з ростам паселішча яна адступала, толькі сям-там заставаліся вылежыны ды пні.

З жытлом у Почаце была цэлая бяда: людзей прыязджала шмат, і прытулку ўсім не хапала. Напачатку ён жыў у склепе, куды згрувасьцілі прывезеныя рэчы. Жонка прытулілася ў каляжанкі, школьнага завуча.

Усю восень ён пілаваў бярвёны, узводзіў зруб. Зімой, калі выпадала вольная хвіліна, на санях падвозіў да будучага жытла – напрамкі, па засьнежанай і мёрзлай рэчцы – астатнія матэрыялы: дошкі на дах і падлогу, бэлькі, кроквы, руберойд.

Адрывала і даймала работа на службе. Ісьці на лесапавал не ставала здароўя: пачала балець абмарожаная ў лагеры нага. Вось і вырашыў – па жончынай парадзе – уладкавацца ў лягчэйшае, у сталярку. Купілі інструмент, і ён пачаў вучыцца новай справе. Пачынала нават падабацца – рабіць ваконныя рамы, дзьверы. Работа з дрэвам адцягвала ад змрочнага, нават супакойвала.

Пакуль толькі мог рыхтаваць загатоўкі. Даводзіць да ладу іх не атрымлівалася. А той, хто ўмеў, не сьпяшаўся паказаць: вушлыя сталяры адварочваліся і хавалі сьпіной свае вырабы…

Але ён ня гневаўся: прыкусваў язык і крахцеў далей.

Усё зьмянілася, калі да іх прыехаў кваліфікаваны сталяр, уралец Сяргей Муратаў. Кучаравыя валасы, гусарскія бакенбарды, драўляная люлька ў белых, як сьнег, зубах.

Зранку ўсёй кампаніяй узяліся за працу – ажно пар ішоў пад столь тартакоўскай стадолы. А Муратаў спакойна расьсеўся, пахукаў на рукі – і пачаў вастрыць свае жалезкі.

Пашкрэбаў Дубоўка сваю стамеску кіпцем – і таксама палез па напільнік.

– Во гэта, браток, правільна, – заўважыў яго Муратаў. – Яны хутка рукі панабіваюць… Ды і якасьць адпаведная зробленаму. А мы іх хутка дагонім.

І праўда – работа пайшла мякчэй.

А падчас абеду Муратаў падсеў да Дубоўкі і далікатна пачаў:

З цябе, бачу, столяр пакуль яшчэ неважнецкі. Аднак не бядуй. Вучыць цябе не магу – трэба норму гнаць, зарабляць. У мяне дачка ў інстытуце, грошы, разумееш, патрэбны… Дык ты сам за мной прыглядайся, пытай. Граматны ж, навучышся…

Навесну Муратаў падарыў яму прыгожыя дзьверы, разам з рамай.

– Вязі на сваё селішча, клямку сам уставіш.

І Дубоўка яшчэ больш прысьпешваў: выпільваў аканіцы (нават вакенца на гарышчы ўпрыгожыў), капаў гліну, тынкаваў сьцены, пераносіў на плячах па кладцы цэглу і складваў печ.

Марыя прыбягала на будоўлю толькі пасьля школы. Ды і чым магла дапамагчы? Прыносіла няхітры абед, а муж нечакана мог разбурчэцца:

– Калі тут абедаць? Ты толькі час у мяне адбіраеш!

І яна маўчала. Ды й што на тое адкажаш… А як пацяплела, пачала ўзьнімаць цаліну каля хаты – пад агарод.

Зноў сонца ўстала за старой тайгой. Сьлізганула па пярэстых хвалях сопак – і адарвалася ад небакраю.

У такі час ён прачынаўся. Распальваў печ, каб сагрэць выстуджаную за ноч хату. Яна стаяла на ўзвышку, даступна прадзімалася вятрамі, ад чаго не дападаў да панадворка гнюс і ад чаго, асабліва восеньню і зімой, было халадней.

Затым ішоў да рэчкі па ваду. Сьцішваўся, гледзячы на няўтомную плынь, і чакаў, пакуль ранішняе сонца не ўсьміхнецца ў яе лускавіньні. Вада віравала, на павароце кідалася на бераг – супакойвалася і бегла далей.

І ў тым няспынным бегу яму чулася такое:

Рака Біруса, а яна ж і Ана – дзьве назвы для рэчак, а рэчка адна! Над берагам скалы – адна на аднэй, адна за адну прыгажэй і вышэй. І вежы ўзьняліся да неба, да хмар, на іх павырэзваў акрасы разьбяр… Легенды і казкі – тварэньне людзей – на хвалях сваіх аднясе ў Енісей. А ён, неаглядны, складзе з іх адну – пра тое, як людзі шукалі вясну…
Поделиться:
Популярные книги

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Буря соперничества

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII

Старый, но крепкий 4

Крынов Макс
4. Культивация без насилия
Фантастика:
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 4

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Винокуров Юрий
37. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Набирая силу

Рокотов Алексей
2. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Набирая силу

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.15
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5