Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Колькі гэта доўжылася, не ведаю і не помню. У дзверы прыбіральні стукаліся раз, другі і трэці, але жаданне не адпускала ні мяне, ні яе, і яна біла нагамі ў дзверы ў адказ тым, хто стукаў — і выла, выла, выла...

Я не расплюшчваў вачэй.

Калі мы спустошыліся, яна завяла мяне за руку на месца, пасадзіла, прыкрыла шалікам — і я, так і не ўбачыўшы яе, заснуў. Прачнуўся ў Маскве.

Крэсла побач было пустое. Я падумаў, што ўсё прысніў. Але мяне прыкрываў шалік.

— Выходзьце! — падышоўшы, нецярпліва сказала сцюардэса. — Наляталіся.

Яна была — як з рэкламных плакатаў: “Лятайце самалётамі Аэрафлота!” — і голас у яе быў падобны, але гэта была не яна. І ўсё ж я спытаў, бо ў самалёце болей не было пасажыраў, усё ўжо выйшлі.

— Гэта вы?

— Я! — адказала яна гэтак жа нецярпліва.

Азіраючыся на яе, я пайшоў з самалёта. У апошні момант, як мне здалося, яна ўсміхнулася... Было з чаго. Але гэта была не яна.

У аэрапорце, пакуль чакаўся багаж, невядома чаму пачуў я, як важную для мяне, аб’яву.

“Грамадзянку Анну Вазвышэнскую, якая прыбыла рэйсам з Іркуцку — Краснаярску — Свярдлоўску, чакаюць каля бюро даведак. Паўтараем...”

Аб’яў было шмат, яны гучалі адна за адной, але я пачуў толькі гэту — і кінуўся да бюро даведак. Чакаў там доўга, дзесяткі два мужчын і жанчын на вачах маіх сустрэліся. Але яе сярод іх не было, я не адчуў яе.

Найдаўжэй каля бюро даведак, трохі нервуючуся, стаяў і чакаў малайцаваты капітан-артэлерыст з васільковымі вачыма і з адной, але шыкоўнай, белай ружай. У адрозненне ад тых, хто чакаў таксама ўжо даўгавата, ён не губляў надзеі, не ўскідваў праз кожную хвіліну руку з гадзіннікам і не азіраўся бездапаможна па баках — стаяў і чакаў, нібыта стаяць і чакаць тут яго паставілі. Я зразумеў, што чакаць ён будзе хоць да другога прышэсця... Мне не было чаго губляць, а знайсціся хоць драбяза, хоць зачэпка якая, магла, і я падышоў да яго.

Вы не Вазвышэнскую сустракаеце?

Бог ты мой, як ён мне ўзрадваўся! Да гэтай пары мне здаецца, што за ўсё маё жыццё ніхто ад з’яўлення майго не меў гэткай радасці...

— Вы ад яе?! — ухапіў ён мяне за плечы, і васільковыя вочы ягоныя засвяціліся сіне-сіне... — Дзе яна, дзе?

Каб я ведаў, дзе... Але я ўжо ведаў, што яна. Толькі яе так маглі чакаць.

— У Свярдлоўску сыйшла, — сказаў я першае, што прыйшло ў галаву, і тут жа падумаў: “А, можа, і праўда: у Свярдлоўску сыйшла?..”

— У Свярдлоўску?.. — Капітан разгубіўся, але ўсяго на міг, на імгненне... — А, ну канечне! У яе там сястра, мог сам здагадацца!..

Мне было і ніякавата перад ім — і трэба было вызнаць сваё.

— Анна прасіла, каб вы пазванілі сястры... Можам адсюль, тут ёсць міжгародні...

— Пазваніў?.. — Вочы капітана прытухлі. — У сястры няма тэлефона. — І тут жа капітан у той безвыходцы, у якую сам я сябе паставіў, дапамог мне, як заўсёды дапамагаюць наіўныя людзі. — Можа, вы пераблыталі нешта?

— Мог і пераблытаць, такі доўгі палёт... Здаецца, не сястры, а...

Капітан быў анёлам.

Каці Сумскай?..

Я не ведаў, ці ёсць у Каці Сумскай тэлефон, таму толькі жэстам паказаў, што, можа быць, і Каці...

— Не помню нумару! — з адчаем усклікнуў капітан. — Недзе запісаны, але не помню. І запісаны дома, а мне на службу!.. Што рабіць?

“Чаму я не Анна Вазвышэнская? — падумаў я. — Мог жа Аннай нарадзіцца — і мяне б гэтак кахалі і чакалі, чаму я не Анна?..”

— Ды нічога, калі ўжо так, пасля службы пазвоніце... А можна і я вам пазваню?

— Вы мне?.. — нарэшце правільна не зразумеў нечага капітан, але зноў толькі на імгненне. — Калі ласка! Я ўсё перадам ёй, званіце, яна будзе рада...

Ягоны тэлефон, запісаны на авіябілеце на рэйс Краснаярск — Масква, я помню і па сёння — і іншым разам па ім званю. Мы блізка сыйшліся з капітанам, які стаў цяпер палкоўнікам, але без Анны. Анну Вазвышэнскую ён і тады не дачакаўся, і нідзе потым не знайшоў. Так што мы ўдвух яе страцілі — і ў страце сыйшліся. Толькі ён ведае, каго страціў, а я не... Можа, і не Анну.

Шалік Анны падарыў я Ніне, з якой тады толькі-толькі ажаніўся. Яна яго ўбачыла ў мяне — і я падарыў. Шалік быў новы, з яшчэ неадарванай этыкеткай.

Стол на кухні, засцелены новым чырвоным настольнікам з яшчэ неадарванай этыкеткай, у мяне не было такога, быў накрыты з шампанскім, тортам, кветкамі...

— Свята?.. — спытаў я, сядаючы.

— Свята! — ускінула хвалю валасаў Зоя Паўлаўна. — Будзем піць шампанскае!..

Лі-Лі нахілілася і пацалавала яе ў валасы.

— Зоя развялася сёння... Вольная! Адкаркоўвай, Раман!..

“Зоя?..” — прыдзівіўся я, адкаркоўваючы бутэльку. Шампанскае ўскінулася белым шыпучым фантанам пад самую столь...

— Ой, салют які! — заатрасалася ад пырскаў Зоя Паўлаўна. — У мяне і на вяселлі так не ўзлятала!..

— Зоя! — звонка чокнулася з ёй Лі-Лі. — Я цябе віншую!

Маці Лі-Лі, якую дачка чамусьці называла па імені, да дна выпіла свой бакал і ўзняла яго ўверх.

— Можна на шчасце, Раман?

— Бі, — адказаў я ёй на ты, калі ўжо яна Зоя. І яна, імгнення не прамарудзіўшы, гвазданула бакал аб падлогу.

Лі-Лі кінулася падмятаць.

— І вымецем, і выкінем такое шчасце!..

Каб на сваю кухню не перанёсся я толькі што з кухні Максіма Аркадзьевіча, дык мог бы падумаць, што Зоя Паўлаўна вырвалася з лап ваўкалака.

— Адрэжце торта, Раман, — падала нож Зоя Паўлаўна. — Гуляць дык гуляць! А то фігура, фігура!..

На фігуру сваю яна магла не наракаць. Такая ж стройная, як і Лі-Лі, але не залішне высокая, ад чаго побач з Лі-Лі, асабліва на людзях, я іншым разам ніякавеў, Зоя Паўлаўна была з болей налітымі, сакавітымі формамі. Спелая, як сказаў Максім Аркадзьевіч. Ну, а што да страснасці, пад якую хацеў ён збыць жонку сваю, там пабачым... Страснасць — гэта не бакалы аб падлогу біць.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Путь к бессмертию 2

Покинтелица Евгений
2. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 2

Телохранитель Генсека. Том 1

Алмазный Петр
1. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 1

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Володин Григорий Григорьевич
37. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7