Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Ні разу... Не выйшла...

— Ну-у во-о... А туды ж, у блядзі... Заслугі нейкія трэба мець.

— Як у цябе?..

— Маіх табе не здабыць...

— І цяпер ты камандзір?..

Не абы якая дзяўчынка... Прасцей, чым Лі-Лі, чым Каміла, але не простая... Ды просценькіх па нашым часе — пашукаць...

— Больш, чым камандзір... Секс-гералісімус...

— Хто-хто?..

— Дачка мая лічыць, што я вярхоўны сексуальны настаўнік... Секс-гуру...

— У цябе і дачка ёсць?..

— І сын... Яму шаснаццаць.

А ёй колькі?.. Ці хочаш, угадаю?..

— Ужо ўгадала...

— Дваццаць?

— Дваццаць...

— Абставіўся ты... А як дачка можа лічыць, што ты секс-гуру?..

— Па кітайскай філасофіі...

— Пры чым тут філасофія?.. Ты ж не спіш з ёй?.. Хоць я і пра такое чула...

Я таксама пра такое чуў... Віно змешвалася ўва мне з каньяком, падвясельвала, вызваляла і ад болю ў скронях, і ад усяго вызваляла, і ўжо дробязнай, смешнай здавалася толькі што расказаная, насамрэч дзіцячая, гісторыя — знайшоў што расказваць, з чаго гэта мяне пацягнула? — і малады, інтымна прыглушаны голас жаночы, сама прысутнасць жанчыны, хай за дзвярыма, але гэткімі тонкімі, што чуваць дыханне, плаўна зносілі мяне да таго, для чаго я, можа — няхай сабе бляддзю — і на пляцоўцы гэтай лесвічнай, начной, цёмнай, і ў непрасветным, бляцкім свеце гэтым з’явіўся, дзеля чаго, не шукаючы — лёсам, выпадкам — знайшоў Лі-Лі, толькі пра Лі-Лі больш ні слова, ні слова, не трэба болей пра Лі-Лі...

— Гэта я так, ні пры чым... Прыдумала — і лічыць... Ты ж прыдумала пра сябе, што ты блядзь, хоць ні разу мужу не здрадзіла...

— Дык пра сябе — не пра некага... І я не прыдумала, я сябе адчуваю так з-за яго... Разумееш?

Мне ўжо не надта хацелася нешта разумець...

— І даўно ты з ім?..

— Тры гады... Як школу скончыла...

— Цэлкай?..

— Гэта важна?..

— Для мяне не...

— А для яго важней за ўсё было... Цэлкай. Каб ведала, я б сама яе зламала...

— Што ведала?..

— Што будзе так, як ёсць... Я на цэлку гэтую і замкнёная. Ён зацыклены, дакрануцца да мяне не дае нікому... Калі б ён мяне не трымаў, адпускаў, і калі б я нават спала, з кім папала, я ўсё адно не была б бляддзю... А так расселася ўночы пад дзвярыма, дымлю, п’ю з мужыком нейкім, байкі ягоныя дзіцячыя слухаю — і ведаю, што блядзь...

Яна прагаварыла гэта такім спякотным шэптам, што я адчуў яе цела — імклівае, струменістае цела. Скрозь дрэва пранізвалася ягоная гарачыня, неспатольнасць, прага — і я спытаў:

— Лі-Лі, ты мастурбіруеш?..

Яна не заўважыла блытаніны, злучка ў імені...

— Лашчуся...

Ноч праўды...

— Ты голая?..

— У начнушцы...

— Скінь...

— Нашто?..

— Скінь, я хачу паласціццца з табой голай...

— А дзверы?..

— Не ў памеху...

— Тады і трусікі зняць?..

— І трусікі здымі...

Яна на момант стаіла дыханне, яе дыханне здзіўлялася таму, што яна вырабляе, але дыханне хацела, каб так дзіўна было, і праз паўзу яна задыхала часцей, паднялася, мы падняліся разам...

— Скінула...

— І трусікі?..

— І трусікі...

— Стаіш голая?..

— Голая...

— Зусім?..

— Зусім...

— Перад голым мужыком?..

— Перад голым...

— Незнаёмым табе?..

— Незнаёмым...

— Кончаная блядзь?..

— Кончаная...

— Для кончанай блядзі нечага не хапае...

— Не хапае... Чаго?..

— Таго, што робіцца не праз дзверы... Але мы зробім гэта праз дзверы, бо ты не блядзь... І дзвярэй паміж намі няма...

— Няма...

— Прыцісніся да мяне...

— Я прыціснулася...

— Мацней... Абдымі мяне...

— Абняла...

— Я не адчуваю... Дзе ты?..

— Тут... З табой...

— Уся са мной?..

— Да кропелькі...

— Цяпер адчуваю... Пацалаваць цябе?..

— Пацалуй...

— Якая ты пяшчотная... Такіх пяшчотных болей няма, ва ўсім свеце няма, толькі ты... Якія салодкія твае губы... Тонкая шыя... Мяккія плечы з гэтымі радзімкамі... я сцалую адну, нічога?..

— Нічога... Іх многа...

— Дзве на левым і тры на правым...

— Тры на левым і дзве на правым...

— І па адной на грудзях...

— На грудзях не было ў мяне радзімак...

— Я пасадзіў іх... Зняў з плячэй і пасадзіў... Круглыя якія ў цябе грудзі... Пругкія саскі... Ты не карміла дзіця, мяне чакала...

— Цябе чакала...

— І між грудзямі пахне пралескамі... Да самага жывата пахне... да пупка... і ніжэй, да ўзлеску... Я пагуляю ў ім?..

— Пагуляй...

— Шаўкавісты які... А пад ім нешта пульсуе, б’ецца... Крынічка?..

— Крынічка...

— І можна папіць?..

— Можна... Папі...

— Як хмельна... Хмельная крынічка з шаўковымі беражкамі... Я ў яе нырнуць хачу... Увесь-увесь хачу ўвайсці ў яе, колькі мяне ёсць...

— Увайдзі...

— Я абдымаю цябе?..

— Абдымаеш...

— За плечы?..

— За плечы...

— За спіну?..

— За спіну...

— За ўсё?..

— За ўсё...

— Не занадта моцна?..

— Не, можаш мацней...

— Так?..

— Так... Яшчэ мацней...

— Ты йдзеш да мяне?..

— Іду...

Я ўдарыўся ў дзверы — хмелем, жаданнем:

— Ідзі да мяне!.. Я так хачу быць з табой, салодкая мая, страсная, спякотная, увесь хачу быць, тут, тут, у табе, ва ўсёй табе, у глыбіні тваёй, я так цябе прагну, што ні раблю — пра цябе думаю, шукаю цябе, без цябе сумую, я жыць без цябе не магу, так кахаю, так хачу, каб ты мяне кахала, была са мной, нікуды і ніколі не знікала, была і была, толькі ты была, і нікога, апроч цябе, я жыць без цябе не магу, паміраю, ты болей не прападай, не прападай, будзь са мной, будзь, ідзі да мяне, Лі-Лі!.. — каханая, каханая, адзіная, адзіная — о-о-о...

Поделиться:
Популярные книги

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Набирая силу

Рокотов Алексей
2. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Набирая силу

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Здравствуй, Мир!

Француз Михаил
Фантастика:
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Здравствуй, Мир!

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Старый, но крепкий 9

Крынов Макс
9. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 9

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Агенты ВКС

Вайс Александр
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Агенты ВКС

Двойник короля 19

Скабер Артемий
19. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 19

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Память льда

Эриксон Стивен
3. «Малазанская империя»
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Память льда