Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Я хірург, — адказаў Вінярскі.

Барадаты ўзяў яго за локаць, запрашаючы ісці за сабою, і звёў Вінярскага на некалькі прыступак уніз, на лесвічны марш; другі, зусім малады хлопец, таксама спусціўся следам і стаў побач з барадатым, чвякаючы жвачкай проста Вінярскаму ў твар. Вінярскі апынуўся заціснутым у кутку. Ён глядзеў і не мог адарваць вачэй ад учэпістай, сіняй ад татуіроўкі далоні, якая па-ранейшаму трымала яго за локаць.

— Слухай, выйдзі, — сказаў барадач. — Глянь. Там аднаго. Нажом.

— У прыёмным ляжыць?

— На вуліцы. У машыне. Не трэба. Прыёмнага, — барадаты дзяліў на часткі нават самыя простыя сказы. — Глянеш?

— Можна… Хоць я сам траўматолаг, — пачаў тлумачыць Вінярскі, а яго ўжо не слухалі: барадаты адпусціў яго локаць і пайшоў уніз, да прыёмнага пакоя, наступны павінен быў ісці Вінярскі, а малады — апошнім, замыкаць.

— У нас хірург памёр нядаўна, Стэльмах, — казаў Вінярскі, даганяючы барадатага. Той нават не павярнуў галавы. — Можа, пазваніць Сцяпанаву, загадчыку? — азірнуўся Вінярскі ўжо на маладога, але і той нічога не адказаў, толькі выдзьмуў з рота белы шарык жвачкі і забраў яго назад у рот.

Выйшлі, сталі на ганку каля прыёмнага, барадаты некуды пабег, малады застаўся з Вінярскім. Неўзабаве да ганка падрулілі дзве машыны, малады моўчкі падштурхнуў Вінярскага да пярэдняй, да задніх дзверцаў, адчыніў іх і адступіў убок. Вінярскі нагнуўся, глянуў — нехта ляжаў на сядзенні і ціха стагнаў.

— Ну, і што я тут убачу? — сказаў Вінярскі барадатаму, які выскачыў з другой машыны і падбег сюды. — Трэба несці ў прыёмны!

— Не трэба, — азваўся барадач.

Ізноў, адчуваючы нейкую сілу ў яго скупых словах, Вінярскі вымушаны быў скарыцца. Ён бачыў, што з гэтага часу павінен рабіць не тое, што яму хочацца, а тое, што яму скажуць.

— Тады можна да… нас, у перавязачную.

— А хто там?

— Ну, я… Сястра… Ардынатар… Усё.

Барадаты махнуў рукою, і з задняй машыны вылезлі яшчэ чалавек пяць — былі сярод іх маладыя, былі з бародамі, і ўсе ў спартыўных касцюмах, і ўсе чаўкалі жвачку — усе здаліся Вінярскаму роднымі братамі. Хто за рукі, хто за ногі, выцягнулі параненага з машыны. Той, убачыўшы чалавека ў белым халаце, апрытомнеў і гучна спытаў:

— Доктар, я памру?

Вінярскі нічога не адказаў, пайшоў першы, за ім панеслі параненага, які раптам пачаў так стагнаць і крычаць, што на ўсіх калідорах — а нясці трэба было ад прыёмнага па лесвіцы, потым праз усё тэрапеўтычнае аддзяленне, праз усё іхняе, хірургічнае, — адчыняліся дзверы і выглядвалі і сёстры, і санітаркі, і хворыя з палат. У перавязачнай сядзела сястра каля акна за шкляным столікам, згортвала і складала ў слоік марлевыя тампоны. Параненага паклалі на стол, усе выйшлі, толькі малады з барадачом, якія, мабыць, былі прыстаўлены апекаваць Вінярскага, засталіся, ціхенька прыселі на кушэтку каля парога. Вінярскі пакасіўся на іх, але прапанаваць і ім выйсці не асмеліўся, ды і быў упэўнены, што не выйдуць. Ён хутка спаласнуў рукі, на хаду буркнуў сястры:

— Не стой, рыхтуй пінцэт, спірт, ёд і набяры кубік навакаіну, — сам нацягнуў пальчаткі, узяў перш марлевую павязку для твару, потым скамечыў яе і запіхнуў у кішэню халата — гэта ж зноў трэба адрываць сястру, прасіць, каб завязала матузкі на патыліцы.

Нагнуўся над хлопцам — на тым зверху была толькі чырвоная майка з кароткімі рукавамі, вызваліў з-пад спартыўных штаноў ніз майкі, задраў яе ўверх. Рана — парэз даўжынёю сантыметраў пяць, была ў жываце, злева ад пупа. Патрошку Вінярскі пачаў мацаць вакол раны. Хлопец, што быў заціх, калі апынуўся на стале, пад святлом моцных лямпаў, цяпер зноў ажыў і пачаў стагнаць і дрыгацца ўсім целам ад кожнага дотыку.

— Доктар! Доктар! — ныў ён. — Я ж не памру, праўда? Я выжыву?

Вінярскі маўчаў, каб не раздражняцца. Абмыў, выцер змочаным у спірце тампонам кроў вакол раны — зандзіраваць без наркозу пабаяўся, ды і так відаць было — хлопцу моцна пашэнціла. Быў толькі парэз жыравай тканкі; з раны двума белымі шарыкамі, — накшталт тых, што выдзімаў са сваёй жвачкі малады маўчун — выпіраліся кішкі, але яны былі цэлыя. Не хапіла якога міліметра.

Вінярскі зрабіў укол, пакуль чакаў, калі возьмецца замарозка, моцна захацеў курыць.

— Доктар! Доктар!!! — крычаў парэзаны.

У гэтай клініцы Вінярскі нагледзеўся ўсяго, але каб здаровы малады чалавек з даволі лёгкай — у параўнанні з тым, што магло б быць, калі б былі зачэплены кішкі, — ранаю так не ўмеў цярпець, так калаціўся, — такога яму яшчэ не даводзілася бачыць.

Калі накладваў швы, хлопец умудрыўся некалькі разоў страціць прытомнасць, і сястра замест таго каб памагаць Вінярскаму, хоць бы выціраць кроў з-пад іголкі, вымушана была стаяць каля гэтага слабака з нашатырам. Урэшце Вінярскі густа змазаў зашытую рану ёдам, сястра пачала накладаць павязку, Вінярскі, сцягваючы пальчаткі, падышоў да кушэткі. Барадач і малады падняліся.

— Проста глыбокая драпіна, — сказаў Вінярскі з той лёгкай пагардаю, якая ўласціва кожнаму доктару, з тым пачуццём перавагі над «простымі смяротнымі», для якіх зашыць парэзаны кавалак скуры ёсць нейкі патаемны, ледзь не цудадзейны акт (ён і ўбачыў, і адчуў, што пасля гэтай прымітыўнай аперацыі ён адразу ж узвялічыўся ў вачах сваіх апекуноў). — Крыві страчана мала, можаце забіраць. Калі будзе макрата — нічога страшнага. Праз дзень у паліклініку, на перавязкі, праз сем дзён здымуць швы, і будзе бегаць. Усё.

— Так, — прамовіў барадаты. — А тут калі паляжыць? У вас. Адну ноч. Мала што.

— Ты ў накладзе не будзеш! — умяшаўся малады.

— Тады трэба афармляць праз прыёмны, — зноў увярнуў Вінярскі, выдатна разумеючы, што ніякія прыёмныя, ніякія запісы, якія будуць там зроблены, гэтым нязваным гасцям непажаданыя — кожны такі выпадак рэгіструецца ў асобным сшытку, і адразу ж ідзе паведамленне ў міліцыю. Сапраўды, барадач зноў узяў яго за локаць, нібы паказваючы гэтым, што цяпер Вінярскі павінен менш гаварыць, а больш слухаць.

— Свае людзі. Нашто свяціцца? Не бойся. Не пашкадуеш.

Вінярскі зірнуў на сястру, якая стаяла каля параненага з акрываўленым тампонам у руцэ, глядзела на ўсё шырока раскрытымі вачыма і не разумела, што тут адбываецца.

— Хіба што ў сёмую… Каця, давай у сёмую!

Сястра выйшла, вярнулася, штурхаючы паперадзе ложак-каталку, барадач з маладым памаглі сябру перабрацца на яе — ён ужо не стагнаў, маўчаў, прыслухоўваўся, што пра яго гаварылі. Вінярскі пачаў мыць рукі, і праз цурчанне вады да яго данеслася, як малады сказаў рэзка і гучна:

Поделиться:
Популярные книги

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Последний Паладин. Том 9

Саваровский Роман
9. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 9

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Двойник короля 15

Скабер Артемий
15. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 15

Эпоха Опустошителя. Том X

Павлов Вел
10. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том X

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Ну, здравствуй, Герой!

Француз Михаил
2. Здравствуй, Мир!
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ну, здравствуй, Герой!

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4