Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Купілі б ёй шакаладку лепш, п’янтосы! — крычыць цётка Валя. Ад прылаўка да століка чатыры метры, але ў краме ўсе заўсёды гавораць толькі крыкам, тым больш радыё заўсёды ўключана. — А не рукі распускай! Трэба, каб свая ўжо такая бегала!

— Мо дзе і бегае, — лагодна адказвае Чарняк.

— У вас пабегае! Замест таго, каб дзяцей рабіць, дык яны… Да вас жа дама падышла!

— Дама, што табе купіць? — пытае Гаўрыла і дастае кашалёк. — Ці «чарнільца» вып’еш?

Аднак якраз з «чарнільцам» праблема. Пляшкі нашыя апусцелі. Вова-Янка бярэ адну, глядзіць на святло і кажа:

Не наліць лі нашай даме Хоць з паўшкляначкі «Агдама»?..

— Я табе наллю! — крычыць цётка Валя — Што вам тут за кафэ-бар! Дзяцей мне тут спайваць будзеце? Оргіяў мне тут яшчэ не хапала, ці якой міліцыі! Цяпер не мароз — (нецэнз.) на вуліцу!..

«Ганульцы дасталося месца каля вакна. Перад тым Валянцін прапанаваў ёй крэсла і толькі тады, калі дзяўчына, падабраўшы сукенку, уладкавалася ямчэй, сеў сам. Вакно выходзіла на вуліцу. Уздоўж яе раслі магноліі. Яны акурат распускалі свае белыя, буйныя, ск сподкі, кветкі… Заходзячае сонца залаціла аблокі… А за сталом вялася лёгкая, непрымушаная гутарка… Звінелі фужэры, гучала прыемная музыка… Валянцін зрабіў знак і ўсе прыціхлі. Адкінуўшы сваім любімым жэстам валасы з лба

— А цяпер прапаноўваю тост за… «

Люда, паслухай мяне. Каб ты не думала, што я паставіў перад сабой мэту ўвесь час лавіць цябе на словах, іранізаваць, з’еднічаць, раз за разам сцягваць за нагу з рамантычнай ружовай гары да празаічна-вульгарнага падножжа.

Зусім не!

Я не настолькі кашчунны, каб высмейваць гэта. Больш таго — у глыбіні душы я твой саюзнік, я выдатна разумею, што рухае тваім пяром. Табе хочацца, ці хацелася некалі, каб так было: культурна, прыгожа, узвышана… Іскрыстае дарагое віно, «фрукты і закускі», дасціпныя тосты, крышталёвы звон фужэраў, прыемная музыка, ветлівыя, дасціпныя людзі…

Дык вось — каб ты трохі менш камплексавала, паслухай, што я табе скажу. Пазнейшае жыццё, трохі пакідаўшы мяне па свеце, нібы знарок, як па заказе падаравала мне цудоўную магчымасць параўнаня. І давялося, шчасце маё, набачыцца мне яшчэ і не такога, як ты апісваеш. Дзе і сталы ад заморскіх закусак ламаліся, і крышталь звінеў, і тосты гучалі, і музыка не такая, як нашае радыё, іграла; дзе плавалі дамы ў сваіх строях і дзе не толькі іх пінгвінападобныя кавалеры, а нават лёкаі-афіцыянты былі ў смокінгах.

І вось што я з гэтых параўнаняў вынес:

Там усё такое ж, як у нас: Толькі… горш у дзесяць раз!

І крама нашая была большая за іхнія палацы, бо ўбірала ў сябе тады ўвесь Сусвет, і «Агдам» наш лепшы, і закуска смачнейшая, і словы шчырэйшыя, а галоўнае, ты, наша дама, мая дзяўчынка, у трыко і ў маечцы, босая — была ў мільён разоў прыгажэйшая, чысцейшая, лепшая… Вось.

Было ў нас з табою ў тыя гады ўсё наперадзе, а ў іх, каму ты падсвядома зайздросціш, — даўно… безнадзейна… ззаду… ззаду…

Раздзел ХIV. Працяг банкета

Выварочваем кашалькі, кішэні, скідваемся. Вова-Янка падлічвае пакамечаныя рублі і белыя і жоўтыя капейкі: абавязкова трапіцца адна гнутая, страшная, чорная, дарма што аб пясок шараваная; і вартасць ёй — капейка, а клопату — на рубель: прымаць не хочуць, крык, гвалт, але збыць якую — справа гонару. Усё падлічана, усяго хапае — і на закуску, і на тыя ж шакаладкі. Вова ідзе да прылаўка:

— Нешта галава баліць. Як бы выпіць, закусіць… — рыфмамі пачынае ён.

— Маёй галавы не дуры, купляй хутчэй, — злуецца цётка Валя. Але, атрымаўшы шакаладку, лагаднее.

Ізноў пайшла шклянка па крузе… Гармідарчык… Музыка з радыё… Усе гавораць, і ўсіх стараецца перакрычаць цётка Валя. Ты грызеш, трымаючы, як вавёрка, аберуч шакаладку. Банкет наш у поўным разгары.

— Не, а калі… дапусцім? — чапляецца да Вовы-Янкі Чарняк. — Проста дапусцім?!

— Дапусцім, мы прапусцім…

— …Гэта мая дзяўчына, — мой голас. — Праўда, Людка? Калі ты паспела вырасці?

— А ты і не заўважыў, — падлізваецца да мяне Гаўрыла.

— …Надта ж спрытна наш Чарняк залівае ў гарляк, — Вова-Янка ківае на акно, за якім не так далёка, пад дубамі, могілкі. — Каб у тым вунь дубняку не паслалі Чарняку…

— Можа, табе яшчэ раней за мяне пасцелюць, — крыўдзіцца Чарняк. — Дапусцім…

— Дапусцім — мы прапусцім…

Колька Гаўрыла, узбадзёраны тым, што хоць на міг, хоць частачку ўвагі атрымаў, падсунуўся да мяне, шморгае за рукаво і мармыча штосьці. Я падстаўляю вуха.

— … Дык мо хоць ты… У нас мазгі адпітыя, языкі конскія… А ты — пішы, нікога не слухай… Пра маю бяду напішы… Хай ведаюць, што і мы жылі такія на свеце… Мы нічога не бачылі, дык хоць ты пажыві заместа нас…

Коля, Коля. Тут за сябе не ведаеш, як дажыць, не тое што за кагосьці!..

Не адзавецца больш Коля. І ніхто ўжо з той кампаніі не адзавецца, не скажа, ці апраўдаў я хоць мізэрам авансы, што так шчодра раздавалі вы мне ў той чэрвеньскі вечар. Разаб’ецца насмерць на сваім матацыкле Вова, у першы ж дзень вяртання з арміі — так у форме яго і пахаваюць. Замерзне пад сцяною гэтай самай крамы ў лужыне ўласнай мачы Коля Гаўрыла. Віця Чарняк нядаўна таксама памёр. І ад крамы нашай каменя на камяні на засталося, нават узгорка, крапівай парослага, — нічога! — роўнае месца пад плотам. І клуб, гістарычны помнік наш, апошняе дажывае… І ў цябе, Людка, сын ужо большы, чым мы былі тады…

Вось жа свалачны час! Бульдозерам зраўняў, асфальтавым катком пад сябе падабраў і добрае, і кепскае, і якое хочаш! Адно злараднае суцяшэнне ад смерці — тое, што не будзе нарэшце гэтай пачвары — Часу. Ну і ўсё! Паміраць дык паміраць!

…Акаселых сяброў — многа ім трэба? — выводзілі па чарзе пад рукі Вова-Янка з аднаго боку, я — з другога. Пасадзілі побач пад плотам на траўку, прыхінулі плячамі. Валодзя адкінуў падножку, патармасіў матацыкл — ці плёхае ў баку бензін.

Праз расчыненыя, завешаныя ад мух гардзінаю дзверы крычыць цётка Валя:

Поделиться:
Популярные книги

Гром Раскатного. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 2

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

День поминовения

Нотебоом Сэйс
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
День поминовения

Абсурдистан

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Абсурдистан

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Обломов

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.78
рейтинг книги
Обломов