Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

8.

На КПП маці прысела з краечку лаўкі і, пакуль дзяжурны сяржант перш званіў некуды, а тады паслаў у штаб салдата, прыплюснула вочы. Натомленае цела гуло, балелі, адыходзілі ад марозу ногі, абутыя ў лёгкія, восеньскія боцікі. Перад вачыма мільгацелі, зліваючыся ў адзін яркі малюнак-эпізод доўгай дарогі, заснежаныя лясы і палі перад Масквою, сам горад, бяздоннае метро, перасадкі, скразнякі цягнікоў і электрычак і, галоўнае, твары, незлічонае мноства твараў — мужчынскіх і жаночых, старых і маладых, незнаёмых і такіх, што, здавалася, ужо бачыла некалі… Схамянуўшыся, маці падумала, што нядобра вось так сядзець маўчком, звярнулася да сяржанта:

— Як вам служыцца, сынок?

— Нармальна, — неахвотна адказаў той.

Паказаліся салдат і малады афіцэр. Маці хуценька паднялася. Яна чамусьці чакала ўбачыць самага галоўнага начальніка, таму здзівілася, што сяржант пры іх з’яўленні толькі лена прыўзняўся з табурэта і адразу ж сеў зноў.

— Лейтэнант Шаўчэнка, — абыякавым голасам адрэкамендаваўся афіцэр.

Маці без слоў, трывожна-запытальна глядзела на яго.

— Вашага сына мы не знайшлі, — сказаў ён.

У яе сціснулася сэрца. Усё дарэмна! Яшчэ калі ехала сюды, вядома, не дужа чакала, што яе будуць сустракаць тут з музыкаю, на руках насіць, аднак у душы жыло спадзяванне, што яе прыезд патрэбен, што да яе кінуцца, пачнуць распытваць, самі расказваць. Цяпер бачыла, разумела — каму яна трэба тут.

— Сынок, я ж столькі ехала! — узмалілася яна. (Сяржант гмыкнуў на слове «сынок».) — Вы ж хоць раскажыце! Хоць ложак яго паглядзець…

— Ну, хадзем, — паціснуў плячыма Шаўчэнка, лёгка падняў яе немалую сумку і пайшоў першы. Маці патрусіла следам.

Па чыста падмеценым пляцы падышлі да двухпавярховай, старой пабудовы казармы, падняліся па сцёртых да бляску жалезных сходах на другі паверх. Днявальны ля тумбачкі выцягнуўся, казырнуў, лейтэнант не стаў яго слухаць. Правёў маці ў куток да акна, паказаў на акуратна засланы, такі, як і ўсе, ложак верхняга яруса.

— Вось тут. Сядайце. — А сам, калі маці апусцілася на табурэт з прадаўгаватай, выразанай для пальцаў дзіркай пасярэдзіне, застаўся стаяць, нібы даючы зразумець, што ў яго поўна клопатаў і доўга тут быць ён не збіраецца.

— Як жа, раскажыце, з ім такое гора? — загаварыла яна, выціраючы набрынялыя слязамі вочы.

— Знік з паста.

— Не мог ён уцячы! Мацярынскае ж сэрца чуе!..

Не дачакаўшыся адказу, спытала:

— А вы якім начальнікам яму будзеце?

— Узводным быў, — адказаў Шаўчэнка, робячы націск на «быў».

— Скажыце, а можна пагаварыць яшчэ з якім начальствам? — нясмела папрасіла яна.

— Калі ласка. Можна з зампалітам. Толькі… паслухайце. Едзьце вы лепш назад, дамоў. Калі што высветліцца, вам паведамяць адразу.

— Сынок, хіба ў цябе няма сваёй маці? Я ж такую дарогу вьіцерпела, куды ж назад? Я ж хачу хоць што даведацца!..

Ён уздыхнуў:

— Ну, хадземце, спытаю.

На калідоры, ля першых ад тумбачкі днявальнага дзвярэй Шаўчэнка папрасіў яе пачакаць, сам пастукаў, увайшоў.

Атаманчук быў адзін, сядзеў за сталом, пісаў штосьці.

— Коля, там маці Ласіцы прыехала, — без цырымоній пачаў узводны. — Пагаворыш з ёю?

— Пачакай. — Атаманчук дапісаў, што трэба было, прабег вачыма напісанае. — Карту яго медыцынскую глядзеў, з дактарамі гаварыў… Ён здаровы, як конь. А вось псіхіятр мне ведаеш што сказаў? Ёсць такая хвароба — абвастрэнне настальгіі. Чалавек сам не ведае, што робіць, на ўсё ідзе, нават на забойства, каб толькі радзіму паглядзець. Маладыя нянькі з правінцыі душылі дзяцей, бо ў галаве клініла, і ім здавалася, што яны адразу вернуцца дамоў, калі няньчыць больш не будзе каго. Вось гэта любоў да радзімы! Ты як думаеш, Шаўчэнка?

— Я не разумею, — сказаў Шаўчэнка. — У мяне не было радзімы. Я ж сын ваенных, нарадзіўся ў цягніку, потым — па гарнізонах, абы-дзе… Карацей, перакаці-поле.

— А я разумею. Ох, якая гэта цяга! Я нават гатовы паверыць псіхіятру, хоць яны, калі шчыра, ўсе самі псіхі, прызнаць настальгію асноўным матывам пабегу… Каб не чортаў АКМ! Каб не два магазіны! Ды каб не гэта, я б тую Ласіцу сам, на плячах да бальніцы данёс, і ля палаты дзяжурыў бы, пакуль ён не вылечыцца!..

— Перастань, — сказаў Шаўчэнка. — Можа, яго яшчэ злавіць ды на курорт пуцёўку выпісаць. Людзі ў Афгане, такія ж як ён, пад кулі кладуцца, а ён да мамачкі цыцку смактаць… Яслі.

— І праўда, — схамянуўся Атаманчук. — Прысядзь, паслухай… Настальгія настальгіяй, усё гэта добра, і маці — добра, я пагавару з ёю, вядома… Але вось што я ўспомніў. У нас некалі ў Прыморску знік лейтэнант. Праўда, без зброі. Мы ўвесь гарадок паднялі, з ног збіліся — граніца ж блізка! — хоць ты што. Знік. I вось праз тыдзень, ужо без ніякай надзеі, толькі для праформы даём мы абвестку па мясцовым радыё і ў раённай газеце…

— Ну, там граніца блізка. А нам хто дазволіць?

— Гардзееў, вось хто. Ды з яго заслужанасцю Маскву можна навылет тараніць! Карацей — на другі ж дзень пасля абвестак нашага лейтэнанта спакойна здаюць. Ён, галубок, загуляў, забухаў і прытуліўся у адной дамачкі, у самым цэнтры горада, пад носам у камендатуры. А яна карміла, паіла яго і таму падобнае. I павер, мог бы так прасядзець у яе не тыдзень, а год! Калі б не нашы родныя «стукачы». Ну, што ты думаеш?

— Ты ж начальнік…

— Нехта з мясцовых яго хавае! Нутром чую, хоць расстраляй ты мяне тут — не мог ён прасачыцца. Слота, холад, ужо і снег, ён у форме, з аўтаматам… Тут! — цвёрда сказаў зампаліт, прыціснуўшы кулаком паперы на стале. — Ага, дзе маці, блізка дзе? — спытаў ён.

— Стаіць пад дзвярыма.

— Пакліч.

Гэты невысокі, жвавенькі, уважны афіцэр спадабаўся маці куды болып за маўклівага, панурага, маладога ўзводнага. Ён яе і распытаў, як ёй таго хацелася, і выслухаў, і абнадзеіў. Пацікавіўся між іншым, ці няма ў іх радні з гэтых мясцін Расіі. Суцяшальна, з разуменнем ківаў галавою на яе словы, што «мацярынскае сэрца чуе — недзе блізка ён!», і, было відаць, верыў ёй.

— Давайце так зробім, — сказаў, пагаварыўшы. — Тут на рагу, каля самай часці, гасцініца. Там, праўда, рэстаран, але акурат у доме насупраць, на першым паверсе, танная сталоўка. Шаўчэнка вось правядзе вас і ўладкуе. Пажывіце дзён колькі — можа, што і выясніцца…

— Дзякую, дзякую вам! — абнадзееная, усё паўтарала яна, з дакорам пазіраючы на Шаўчэнку.

Тым жа вечарам, пасля дазволу адпаведных органаў, па абласным канале тэлебачання прайшло паведамленне, што вядуцца пошукі ўзброенага салдата, таму мясцовае, асабліва прыгараднае насельніцтва павінна праявіць павышаную пільнасць. Раніцаю абласная газета змясціла на апошняй старонцы аналагічную абвестку з фотакарткай Ласіцы, з прыпіскаю ў канцы, што ў гасцініцы пасялілася і чакае звестак аб зніклым сыне маці.

Поделиться:
Популярные книги

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Мамлеева Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Рождественский детектив (сборник рассказов)

Полякова Татьяна Викторовна
Детективы:
прочие детективы
6.00
рейтинг книги
Рождественский детектив (сборник рассказов)

Будущее разума

Каку Митио
Научно-образовательная:
прочая научная литература
физика
8.00
рейтинг книги
Будущее разума

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Майами

Фишер Марк
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Майами

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Играть... в тебя

Зайцева Мария
3. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Играть... в тебя