Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Ну, хто скажа тост? — гучна спытаў Грыгор, які капаў яму і пагэтаму тут, за сталом, адзін пачуваўся свабодна. — Ну, так і быць, давайце я скажу тост.

Але тут устаў Кулініч.

— Брата майго Пятра ўжо не падымеш — яму хай зямля пухам. А што з яго работы ніхто не прыехаў, — зларадна павысіў голас Кулініч, — вянка не прыслалі — дык хай яны некалі пабачац самі!.. — урачыста, помсліва закончыў ён.

Вось гэта словы! Так сказаў, што пазайздросціць можна. І вінаватых знайшоў, і Валю не пакрыўдзіў.

У канцы стала сядзелі дзве асірацелыя Пятровы дочкі, Вера з Надзяю, ужо вялікія дзеўкі. На іх непрыгожых, насупленых, з чырвонымі вачыма тварах выразна чыталася прыкрасць, сярдзітасць: і без таго ім з такім бацькам жыццё не было мёдам, а цяпер увогуле што надумаўся, паказаў фокус — узяў ды памёр!.. Малыя Люба з Васільком сумленна капіравалі дарослых, кампотам у чарачках не стукаліся, лобікі наморшчылі, у руках насовачкі, на каленях ручнічок… Толькі раз усчалася ў тым кутку валтузня, і пачуўся шэпат Любкі на ўсю хату:

— Не чапай, мой бацька памер, а не твой!..

Спачатку крыху саромеліся чужога чалавека за сталом. Але гэты гарадскі сваяк, гэты вучоны ці настаўнік вёў сябе, як мыш. Не піў, мала еў. Нешта яму муляла. Хаваў пад скацерку-абрус рукі. А жонка яго неяк умольна, разгублена глядзела на землякоў, нібы напярод просячы за нешта прабачэння. Цярпеў ён цярпеў — і ўсё ж не вытрымаў: хутка кульнуў пяцьдзясят грам, потым, не закусваючы, запар адну за адной яшчэ тры разы па пяцьдзясят. Рашуча адвёў жончыну руку з катлецінай на відэльцы. Падняўся, звонка пастукаў чаркай аб пляшку, патрабуючы цішыні, і павёў такую гутарку.

— Я аб’ездзіў усю Беларусь, і мушу прызнацца, што такой дзічы, як у вас, нідзе больш не ўбачыш. Багацейшую гісторыю, традыцыі, звычкі вы ўмудрыліся апусціць да прымітыву. У Маларыцкім раёне — мяжа з Украінай, дзед паўзе ракам, а ўсё адно па-ўкраінску: «Добрага ранку!» А ў вас? Ці чулі вы пра такую традыцыю, як галашэнні? Мужчыны не галосяць ніколі, — ён пачаў загінаць пальцы. — Плач бабулі больш важны, чым маладой жанчыны, а галашэнне дачкі па бацьку больш важнае, чым жонкі па мужу. З могілак вяртаюцца — трэба тры разы печ пагладзіць і сказаць: «Хай паміраюць прусакі, а не людзі». А вы рукі спаласнулі — і ўсё? Хутчэй за стол?

Бедная жонка, чырвоная ад сораму, шморгала, цягнула яго за крысо. Але лектар толькі ўваходзіў у ролю, паставіў чарку і загінаў пальцы ўжо на другой руцэ.

— Тры стравы: куцця, кісель, застудзіна… За жалобным сталом усе павінны быць сумнымі, ніякіх абгавораў, жартаў. А вы — тост, — паглядзеў асуджальна на Грыгора. — Гаварыць трэба стрымана, ціхімі галасамі і толькі пра нябожчыка, — паглядзеў на гэты раз на Кулініча, — а не пра тых, з кім ён працаваў, не пра вянкі… Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына — каму гэта было сказана? Вам? Хто гэта пачуе? Вось дзяўчына была, тут сядзела… Плача, што не памачылася ў рот. Дзіч! Забабоны, нагаворы, ведзьмакі… Самае звычайнае паганства!..

Усе і раней адчувалі, што нешта не тое. А тут проста пакрыўдзіліся. Слова «паганы» ведалі ўсе. Які б ні быў вучоны, а абзывацца за сталом… Гэта ж не вяселле… Ціха загулі, нясмела зашумелі — кшталту «выпіў, дык будзь чалавекам»… Вопытны Грыша даўно не еў, слухаў насцярожана. Асабліва яго зачапілі словы пра ведзьмакоў. Ён зразумеў гэта. як намёк на яго бацьку. Ніхто да гэтага часу не меў права ўсумніцца ў тым, што Ігнат на самой справе быў чалавекам незвычайным.

— А ў рог? — спытаў Грыгор. Яго вочы нічога добрага не абяцалі, правая рука сціснулася ў кулак, сіні ад татуіровак. — Калі я табе ў рог дам?

Тут якраз увайшла Махновачка, імгненна ацаніла сітуацыю. Кінулася разнімаць. Як птушка крылы, растапырыла рукі:

— Усё, будзе, будзе! На памінках доўга не сядзяць!.. Грыша, пайшлі… А вы — паехаліце!.. — і пачала штурхаць да дзвярэй вучонага разам з жонкаю. — Паехаліце, чуеце!.. — забыўшы, што нікуды яны не могуць паехаць, проста не дабяруцца ў такі час да горада.

Так Махновачка павяла дамоў ужо Грышу. І Васілёк пайшоў з імі.

Была зіма, студзень, студня з аплыўшым намёрзлым лёдам, зорнае неба, цішыня, сіні снег і блакітныя, вельмі ўтульныя вокны хат. Роўна перасякала вёску вуліца. Цёмныя платы, цені ад іх і ад хат толькі яшчэ больш падкрэслівалі прыгажосць начнога снегу. Ён іскрыўся і скрыпеў пад нагамі. Васілька трымалі за адну руку Грыша, за другую маці, і ён не столькі ішоў, колькі ехаў па слізкай, як коўзанка, дарозе, а то падціскаў ногі і вісеў паміж дарослымі.

— Мама, а дзядзька вучоны?

— Вучоны, сынок. І ты, як вырасцеш, станеш вучоны… Толькі гарэлкі беражыся, бачыш, што ад гарэлкі бывае…

— Ну і што, што вучоны? — сказаў Грыша без злосці, астыў на вуліцы і палагоднеў. — Калі ён вучоны, дык хай спярша піць навучыцца. Я яшчэ не такіх вучоных бачыў. Цэлую акадэмію прайшоў.

— Ох, прайшоў, Грышачка, прайшоў, не дай Бог нікому прайсці… Ты на іх не глядзі. Яны самі па сабе, а ты цішком сам па сабе. Ён сказаў па вучонасці, а ты сцярпі, змоўчы, адыйдзі ўбок… Хіба ты чужому чалавеку свае мазгі ўставіш?.. У іх вучонасць, а ў цябе таксама і розум, і Сюзана, і работа… Сам дабіўся, ніхто не памагаў…

— А хто мне памагаў? Сам!

— Ох, сам, Грышачка, век сам, і не прапаў, у людзі выйшаў, і матку няшчасную глядзіш, не кінуў, і ўсё ў цябе ладненька-складненька…

Збоку каб хто чужы паслухаў, дык можна было падумаць, што Грыша дзве аспірантуры скончыў, а не дзве ходкі меў за плячамі. Недзе далёка, на другім канцы вёскі, празвінела вядро ля студні, а пачулася як зусім побач. І такое блізкае было неба, што звон вядра даляцеў да яго, і зоркі вялікія і малюсенькія таксама празвінелі ціхім рэхам у адказ.

— Так цёпленька сядзець дома, целевізар глядзець, а яму холадна, — забывался Махновачка і казала пра Пятра, як пра жывога. — Так ужо шкода яго, так шкода! Такі добры быў… А што бачыў за век? Нічога. Добрыя ўсе няшчасныя, а злыя — шчаслівыя.

Тут Грыгор не згадзіўся. Ён лічыў сябе і шчаслівым, і не злым.

— А чым ён няшчасны? Яму выкапалі, труну зрабілі, вянок купілі… Усё як у людзей. Ляжы сабе.

— Ён не ў зямлі ляжыць, а вісіць на небе, — сказаў раптам малы Васілёк, падціскаючы ногі. — Бачыць нас і ўсё чуе.

Поделиться:
Популярные книги

Варвара Асенкова

Алянский Юрий Лазаревич
Корифеи русской и зарубежной сцены
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Варвара Асенкова

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Страх

Рыбаков Анатолий Наумович
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Страх

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2