Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Вам каго?

Голас данёсся з хлеўчука, які быў побач з хатай. А следам выглянула і жанчына.

— Калі вы Ганна Купская, то вас.

Яна выйшла, на хаду выціраючы рукі. Здзіўлена агледзела лейтэнанта міліцыі, потым захінула паддзёўку і паправіла хустку.

— Слухаю вас.

Ганне было гадоў трыццаць, не болей. Але яе выгляд уразіў Корзуна. Відаць, жыла яна не лёгка. Некалі сінія вочы пабляклі, глыбокія маршчыны прарэзалі лоб, ляглі на шчокі, і твар ад гэтага выглядаў старым, стомленым. Жанчына, відаць, была не з гаваркіх.

— Вы чулі, што ў калгасе здарылася пакража? — спытаў Корзун.

— А ўжо ж, уся вёска гаворыць, — адказала Ганна. Пытанне, відаць, здзівіла яе, і яна дадала: — Але я сама нічога не бачыла.

Корзун засмяяўся.

— Чаго гэта вам весела? — нахмурылася Ганна. — Не капейку ўкралі.

— Прабачце, вы мяне рассмяшылі. Я і не спадзяваўся, што вы бачылі.— Яму спадабалася, што жанчына ўзяла здарэнне блізка да сэрца.

— Дык што?

— Вы сёння рана ўсталі?

— Можа, у хату зойдзеце? — запрасіла яна, паглядаючы ўгару, дзе плылі сінія хмары. — А то каб дождж зноў не сыпануў.

— Я ненадоўга, — супакоіў яе Корзун. — Можам пагаварыць і на двары.

Гаспадыня зняла з вяроўкі анучу і змахнула смецце з лаўкі, якая стаяла злева ад ганка.

— Сядайце, — пачакаўшы, пакуль ён сеў, сказала: — Як заўсёды, а шостай гадзіне.

— Вы што, на ноч святло не гасіце?

— Чаму гэта? — здзівілася Ганна. — У нас лічыльнік.

— У вас сёння ў чатыры гадзіны на кухні лямпачка гарэла.

— А-а… — Яна звяла бровы. — То мой, каб яго, швэндаўся.

— Ён зараз на працы?

Яна адказала не адразу. Напэўна, было няёмка, што муж дома. Няўпэўнена растлумачыла:

— Кажа, галава баліць… Корзун зразумеў яе і згодна кіўнуў:

— Бывае.

Каб не гаварыць больш на гэтую непрыемную для яе тэму, жанчына ўстала.

— Зараз яго гукну, — і знікла ў сенцах. Неўзабаве з дзвярэй высунуўся мужчына.

— Чаго стаў? — Ганна падпіхнула мужа. — Ідзі во, пагутары з чалавекам.

Вочы ў Купскага пад навіслымі рудымі бровамі бегалі. Корзун ледзь стрымаў усмешку: п'яніцы і абібокі не радуюцца сустрэчы з міліцыяй.

— Вы ўначы выходзілі з хаты?

— А што, можа, нельга?

— Лёўка! — тузанула яго за рукаў жонка. — Як табе не сорам. Чалавек грошы шукае.

— Каб я ведаў дзе, сам пашукаў бы. Мне і самому грошы не пашкодзяць, — пачаў бурчаць Купскі. Ён яўна не хацеў размаўляць.

— Цьфу, дурань! — узлавалася Ганна. — Я сказала, што ты выходзіў уначы.

— Ну і што з таго? — ухмыльнуўся Купскі.

— А якой гадзіне вы выходзілі? — Корзун зрабіў выгляд, што не заўважыў ухмылкі. Але потым рашыў папярэдзіць: — Магу, калі хочаце, у аддзел выклікаць.

— Не ведаю, не да таго было, — палагаднеў быццам Купскі.

— Дзесяць хвілін пятай, — зноў падказала Ганна, — я глядзела на гадзіннік, думала — мне пара.

— Можа, і так.

— Вы нічога не заўважылі? — Корзун адчуваў, што размова ідзе не так, як трэба было б. Але не бачыў, як падабраць да гэтага ўпартага мужчыны ключы.

— А што я павінен быў заўважыць?

— Людзей або машыну.

— Здаецца, не…

— Лёўка! — Ганна штурхнула мужа ў плячо. — Ты мне казаў…

— Дык то на шашы, а яны пытаюцца пра вёску, — як нехаця выціснуў з сябе Купскі.

— Што на шашы? — насцеражыўся Корзун.

— А што на шашы? На шашы машыны, — адказаў Купскі.

— Але вы жонцы расказвалі, значыць, нешта вас здзівіла, — не адставаў Корзун.

— Ага. Ноч, цемень, а ён фары не ўключыў і газуе. Гэтак і ў кювет, раз-два — і там.

— У які бок ішла машына?

— На Бярозаўку, — не задумваючыся, адказаў Купскі.

Час супадаў. Калі Купскі ўставаў, Апылінская была ўжо на вуліцы. Яны павінны былі бачыць або чуць адну і тую ж машыну. Але не магла адна і тая ж машына рухацца адразу ў двух напрамках.

— Вы не памыляецеся? Ведаеце, як бывае — галава трашчыць, вочы зліпаюцца, белы свет нямілы…

Купскі паглядзеў на яго злосным позіркам і нічога не адказаў.

— На Бярозаўку, на Бярозаўку, ён мне яшчэ тады сказаў. А што быў п'яны — вы не думайце, праспаўся. Я яго добра ведаю, — Ганне было няёмка за мужа.

— Веру вам, — сказаў ёй Корзун, — і дзякую. Але да вас, Купскі, ёсць яшчэ пытанне. Якая машына, легкавая?

Купскі адвярнуўся, падумаў і сказаў:

— Не, грузавік.

— Дык цёмна было, — паспрабаваў збіць яго Корзун.

— Як хочаце, я сваё сказаў.

III

Начаваць Корзун прыйшоў да Савачкіна. Яны не бачыліся ўвесь дзень, бо, каб выйграць час, дзейнічалі паасобку і цяпер пачалі з абмену думкамі і назіраннямі.

— І так прыкідваў, і гэтак, — гаварыў Савачкін, — нічога. — Ён адчуваў сябе ніякавата, лічыў, што паколькі здарэнне адбылося на ягоным участку, то ён і павінен назваць злачынцаў.

Каб супакоіць Савачкіна, Корзун паспяшаўся паведаміць:

— А я быццам бы зачапіўся.

— Ого! — узрадаваўся Савачкін. — За каго?

— З'явілася машына. Двое чулі гук. Толькі нехта з іх, відаць, блытае. Купскі паказаў, што машына ішла ў Бярозаўку, а загадчыца фермы — на Комсенічы.

— Калі не дзве машыны, то мужыку, бадай, больш веры, — заўважыў Савачкін.

— Мне Апылінская паказалася сур'ёзнай.

— Купскаму таксама няма падставы хлусіць. Абібок — гэта праўда. Не пашчасціла яго жонцы. Ты яе бачыў?

Поделиться:
Популярные книги

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Виконт, который любил меня

Куин Джулия
2. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.13
рейтинг книги
Виконт, который любил меня

Морской лорд. Том 1

Чернобровкин Александр Васильевич
2. Вечный капитан
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
8.12
рейтинг книги
Морской лорд. Том 1

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Начало

Харенко Алина Александровна
1. Второй шанс
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Начало

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6