Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Корзун не меў падстаў папракнуць у чым-небудзь мясцовых аператыўнікаў і Пратасеню — яны, на яго погляд, не дапусцілі пакуль ніводнай памылкі. Так што паўтараць іх працу патрэбы не было. Але газетчык зацікавіў яго як чалавек малазнаёмай і ў той жа час у нечым блізкай яму, супрацоўніку міліцыі, прафесіі. Захацелася разабрацца ў сутнасці карэспандэнцкай справы, паставіць сябе на Рамейкава месца, зразумець яго ўнутраны свет, кола абавязкаў. Думалася, тады лягчэй, можа, будзе ўстанаўліваць прычыну яго гібелі.

На мясакамбінат Корзуну пайсці не давялося. Пазваніў Пратасеня:

— Давай, Аляксандр Антонавіч, да мяне! Машына ўжо выехала.

Корзун падумаў, што, напэўна, знайшлі шафёра, які збіў журналіста. Зрэшты, так яно і павінна быць. Бо, калі на Рамейкавым паліто выявілі аўтамабільную фарбу, пошукі адразу замкнуліся на абмежаванай колькасці машын.

Мужчына, які сядзеў ля пракуроравага стала, — гадоў трыццаці — трыццаці пяці, разгублены, з чырвоным ад нервовага напружання тварам, толькі пацвердзіў яго здагадку. Корзун кіўнуў Пратасеню і сеў побач з Шабунем. У кабінеце было ціха, і гэта чамусьці не спадабалася Корзуну. Ен запытальна зірнуў на пракурора.

Пратасеня пераклаў стосік чыстай паперы з правага боку стала на левы і толькі тады звярнуўся да мужчыны:

— Раскажыце, Кучаронак, яшчэ раз, як было, хай прадстаўнік абласнога ўпраўлення паслухае.

Мужчына каўтануў сліну і аселым голасам сказаў:

— Ён быў жывы…

— Да гэтага мы яшчэ падыдзем, — спыніў яго пракурор, — вы з самага пачатку.

— А што тут гаварыць, — мужчына безнадзейна махнуў рукой. — Пад снегам быў лёд, машыну занесла ўлева, ну і збіў чалавека. Пакуль спыніўся, падбег, ён ужо стаяў. Кажу, паедзем у бальніцу. А ён матляе галавой: «Не магу, шэф, мне яшчэ з адным тут пабачыцца трэба. А ты матай, матай адсюль, а то яшчэ адказваць будзеш, што наехаў». Мне б яго не паслухаць, я цяпер разумею. А тады ўзрадаваўся, сарваўся з месца і — у гараж. Толькі ўчора ўвечары даведаўся, што памёр нейкі журналіст.

— Чаму адразу не прыйшлі да нас? — не вытрымаў Корзун. — Як даведаліся.

— Дык жа таго цягнік збіў…

Корзун насцеражыўся: ці не гэты самы шафёр падкінуў забітага на пераезд? Ён хацеў быў задаць яшчэ пытанне, але Пратасеня ўзняў руку.

— Цягнік — цягніком, — сказаў ён. — Але на паліто забітага фарба, падобна, ад вашага грузавіка, Кучаронак.

Шафёр недаверліва паглядзеў на пракурора.

— Так, так, Кучаронак, — Пратасеня пасуровеў.— Апошняе слова скажа экспертыза, але ж і вы не адмаўляеце, што наехалі на невядомага чалавека. Вось бачыце. Пасядзіце пакуль у суседнім пакоі.

— Як ён да вас трапіў? — спытаў Корзун.

— Загадчык гаража прыслаў. Праўда, Кучаронак і сам перад ім не таіўся, калі ўмяціну на левым крыле заўважылі. Задаў ён нам загадку!

— Лічыце, не маніць?

— Паспрабуй цяпер правер, — Шабуня скрыпнуў крэслам.

— Медыцына сцвярджае, што Рамейка памёр не адразу, — сказаў Пратасеня, — так што ўсё можа быць…

— Трэба праверыць у медыкаў, ці мог у такім стане Рамейка дабрацца сам да пераезда, — Корзун у думках узважваў пачутае. Прызнанне Кучаронка ставіла ў яго версіі ўсё на месца. Справа аказалася даволі хрэстаматыйнай: галалёд, завіруха і раптоўны прахожы на дрэнна асветленай вуліцы. Вось толькі ці не хлусіць, што паехаў, пакінуўшы Рамейку на вуліцы?

— Ну, гэта дэталі, Аляксандр Антонавіч, — паціснуў плячамі Шабуня. — Хай імі следчы займаецца ды суд. А наш з табой клопат, бадай, скончыўся.

— Падобна, — падтрымаў яго Пратасеня. Корзун прамаўчаў. Не на ўсе пытанні, калі ўжо на тое, былі атрыманы адказы. Але ці мела гэта значэнне, ён не ведаў.

— Ты сёння дадому?

— Напэўна…

— Маю што перадаць твайму начальству.

— Юркаўцу?

— Яму. Як ты там, асвоіўся?

— Не магу паскардзіцца. З маёрам Юркаўцом цікава працаваць, не заціскае.

— Ну, то завярні ў аддзел перад ад'ездам, — папрасіў Шабуня.

V

Да адыходу аўтобуса заставалася яшчэ каля дзвюх гадзін. Корзун рашыў развітацца са Святланай. Па рыпучых прыступках вузкай лесвіцы ён падняўся на другі паверх.

Праз няшчыльна прычыненыя дзверы чуліся галасы. У Святланіным кабінеце нехта быў. Мажліва, па справе. Корзун нерашуча спыніўся. Ён не любіў замінаць занятым людзям. Аднак і паехаць, не пабачыўшыся са Святланай, было б няветліва. Пастукаўшы, Корзун адчыніў дзверы.

— Уваходзьце! — дазволіла Святлана. Убачыўшы Алеся, засмяялася: — Гэта ты такі далікатны? У нас проста, заходзяць без дазволу.

— Раптам размова сам-насам, — усміхнуўся Корзун у адказ. І сумеўся: дзяўчына сапраўды была з маладым мужчынам.

— Гэта ў вас там сакрэты ды таямніцы, — працягвала жартаваць Святлана, — а мы ў раёнцы працуем адкрыта. — І да свайго субяседніка: — Пазнаёмся, мой універсітэцкі друг Саша, Аляксандр Корзун.

Мужчына ўстаў, падаў руку:

— Міхаіл Абабурка.

«Мажлівы жаніх, — успомніў Корзун і ўважлівей паглядзеў на мужчыну. — Гадоў крыху за трыццаць, гладзенькі, укормлены, з светлымі, кучаравымі і доўгімі бакамі, ружовашчокі. Херувімчык, і годзе. Толькі вось позірк нейкі не анёльскі, ліпучы. Што ў ім Светка знайшла?»

Абабурка сеў, і было відаць, што ён не надта ўзрадаваны: трэці зараз яму быў не патрэбны. «Нічога, — падумаў Корзун, — пацерпіш. Ты тут ледзь не штодня аціраешся». Сказаў, звяртаючыся да Святланы:

— Даруй, калі адрываю ад пільнай справы, я неўзабаве еду.

— Візіт ветлівасці, разумею, — уздыхнула дзяўчына. — Міша вунь не такі. Калі ўжо захацеў бы развітацца, то па-шляхетнаму. Маўляў, шаноўная Святлана бацькаўна, з болем у сэрцы пакідаю ваш цудоўны гарадок і праклінаю тую гадзіну, а якой кранецца на Яснагорск мой рэйсавы аўтобус, сапсавацца б яму недзе па дарозе сюды…

Абабурка выцягнуў сваю белую шыю, быццам каўнер пад стракатым гальштукам стаў яму цесны. Святлана Якушава заставалася сама сабой, як і некалі,— насмешлівай з тымі, каму падабаецца, і гарэзлівай з тымі, на каго яе чары не дзейнічаюць. Корзун нават пашкадаваў гэтага, відаць, закаханага заатэхніка. Сказаў Святлане:

Поделиться:
Популярные книги

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Сапфир Олег
39. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Интриганка

Шелдон Сидни
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Интриганка

Встреча

Видум Инди
7. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Встреча

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

КАМЕРГЕРСКИЙ ПЕРЕУЛОК

Орлов Владимир Викторович
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
КАМЕРГЕРСКИЙ ПЕРЕУЛОК

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Палач

Зайцев Сергей Григорьевич
4. Викс
Фантастика:
фэнтези
7.27
рейтинг книги
Палач

Грон. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Грон
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
8.48
рейтинг книги
Грон. Трилогия

Валькирия

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
9.49
рейтинг книги
Валькирия

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Гаусс Максим
6. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Падение Софии (русский роман)

Хаецкая Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Падение Софии (русский роман)