Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Счакаўшы, пакуль госці ўсядуцца, спытаў:

— Дык што ў вас? Корзун адказаў:

— Матч быў чатырнаццатага, а сёння — дваццаць чацвёртае. Як бы не памыліцца.

— То быў апошні завірушны дзень, вось вам прыкмета, — падказаў Наркевіч.

Андрэй Андрэевіч прыжмурыўся, як успамінаючы, потым усміхнуўся:

— А што, прыкмета сапраўды запамінальная, у нас даўно такой завеі не было. Вось што значыць дэтэктывы, умееце накіраваць думку… — І сам спахапіўся: — Што гэта я, вас жа не зіма трывожыць. А сустрэча была. Адзін, відаць, добра падпіў, другі як не нёс яго. П'янага не ведаю. Цвярозага быццам бы недзе бачыў, але як параўняліся яны са мной, ён адвярнуўся, друга хацеў падтрымаць, ці што. Апрануты быў у светлы кажух фабрычны. Вушанка чорная, з труса. Але найбольш мне паказаліся буркі. Высокія, белыя, абшытыя карычневай скурай. Такія цяпер толькі ў кіно бачыш, калі даўніх дзеячаў паказваюць.

— Можа, яшчэ і на гадзіннік паглядзелі, як выходзілі пасля гульні? — Корзун забраў ініцыятыву ў размове ў свае рукі.

— Была палова дзесятай.

— Дакладна. Цяпер бы нам каго-небудзь, хто крыху затрымаўся ў комплексе, пасля вас ішоў, га, не падкажаце?

— Напэўна, мае вучні, яны, пакуль спартсмены з раздзявалкі не пойдуць, будуць таўчыся пад дзвярыма. Вася, Юра! — гукнуў ён у залу.

Хлопцы аказаліся кемлівымі і дружна заявілі:

— Нейкага дзядзьку бачылі, мы яго яшчэ перагналі. Не, аднаго. У белым кажуху і валёнках, такіх белых, абшытых. Можа, паляўнічыя, бо пад самыя калені.

— Вы яго раней сустракалі ў горадзе? Не? То, можа, што адметнага кінулася ў вочы, каб пазнаць можна было, сустрэўшыся.

Хлопчыкі пераглянуліся. Вася сказаў:

— Спартыўная хадзьба.

— Як гэта? — не зразумеў Корзун.

— Ну, ходзіць дзядзька, як падскоквае, — удакладніў за сябра Юра. — Трохі падобна на спартыўную хадзьбу, ёсць такі від у лёгкай атлетыцы.

— Малайчына, — Корзун ускудлачыў ягоныя густыя валасы, — запомніў, што трэба. Дзякую вам.

— У цвет? — спытаў Мікола, калі выйшлі са школы.

— Нешта ў гэтым ёсць, хаця хацелася б большага…

— Калі дазволіце, я заўтра яшчэ пабегаю, — прапанаваў Наркевіч.

Корзун згадзіўся.

XVIII

— Усё-такі разумны чалавек некалі сказаў, што панядзелак цяжкі дзень. — Пратасеня пачаў здалёк. — Ты сядзіш, зубы скаліш, а Кунцэвіч скаргу накатаў — во такую, — паказаў ён рукамі,— і яшчэ ў вобласць абяцаў пісаць. Маўляў, у прысутнасці раённага пракурора інспектар міліцыі дапытваў недазволенымі прыёмамі.

Скарга, напэўна, была яшчэ ў пятніцу, і Пратасеня ведаў аб ёй. Аднак загаварыў толькі ў панядзелак, у службовым кабінеце. Не хацеў псаваць Корзуну выхадны. Добра зрабіў, бо сёння ў Корзуна ўжо што-кольвек было, каб не толькі адбівацца ад скаргі Кунцэвіча, а і прапаноўваць нешта пазітыўнае.

— Аркадзь Міхайлавіч, — дачакаўся ён паўзы, — трое сутак не мінулі, як скарга пададзена?

— Законнік! — Пратасеня сярдзіта засоп і сеў за свой стол. — Болей нічога не прыдумаў?

— Што вы, Аркадзь Міхайлавіч! Пустую торбу не нашу. Давайце абмяркуем.

— Гляджу я на цябе, інспектар Корзун, і думаю: ёсць для цябе нейкія рамкі ці не?

— Навошта так, Аркадзь Міхайлавіч? Быццам я толькі і раблю, што крымінальна-працэсуальны кодэкс парушаю. А ў мяне і дапушчэнне ёсць, па нашай справе. Абабурка сустракаўся з журналістам у калгасе, у Якушавай, у аўтобус білет разам браў…

— Твой Абабурка не цыркач-фокуснік, каб, не трымаючы ў руках рэч, сляды пальцаў пакідаць на ёй.

— То я і кажу: мог трымаць і яшчэ потым заявіць: «Вельмі спадабаўся мне Рамейкаў партманет, папрасіў паглядзець».

— Юркавец званіў. Не заявіў Абабурка, не помніць.

— Як прыпячэ — успомніць. Пратасеня ўскіпеў:

— Тады тое будзе!

Корзуну стала крыўдна. Зноў Пратасеня хапае першае, што плыве на следчы стол. Сам загарачыўся:

— На Падгорнай засталіся некалькі райспажыўсаюзаўскіх памяшканняў. Варта агледзець.

— У Кунцэвіча меціш?

— Махлярства ён не адмаўляе. Так што падставы ёсць.

— Але гэта не твой клопат, — Пратасеня амаль адкрыта намякаў, што далей следства пойдзе без Корзуна.

— Не Кунцэвіч, дык Абабурка. А адбітак усё роўна падмацоўваць трэба, для вернасці.

Пратасеня дапытліва паглядзеў на Корзуна, пасміхнуўся:

— Ну давай, давай, развязвай сваю торбу. Корзун толькі і чакаў гэтага.

— На Падгорнай чатырнаццатага лютага а палове дзесятай вечара былі двое п'яных, дакладней, відаць, цвярозы п'янага вёў. Хвілін праз дзесяць цвярозы вяртаўся адзін, а яшчэ хвілін праз дваццаць там нехта ехаў у санях.

— Не бачу сувязі.

— Думаю, нехта, назавём яго, як у матэматыцы, іксом, бо ён пакуль нам невядомы, прывёў туды Рамейку, а потым збегаў па каня.

— Думаеш ці факты маеш? — Пратасеня зацікавіўся.

— І таго і сяго пароўну. У суботу гуляў па Падгорнай…

— Выпадкова, вядома, — падкалоў пракурор.

— Ага, перад блінамі,— адпарыраваў Корзун. — А там, на Падгорнай, — выдатны спартыўны комплекс. У ім, дарэчы, чатырнаццатага лютага — у той дзень, як загінуў Рамейка, — адбыўся валейбольны матч. Гэта я ў раённай газеце вычытаў. А яшчэ ў газеце было напісана, што гульня зацягнулася. Прыкінуў, і атрымалася, што разыходзіліся балельшчыкі прыблізна а палове дзесятай. Звярнуўся да Шабуні па дапамогу. І недарэмна. Хаця пахадзіць пахадзіў, прыйдзецца вам купляць мне новыя мадэльныя тупаносыя, не, вастраносыя туфлі…

— Не мялі,— паморшчыўся Пратасеня. — За гэтай лухтой сэнсу не відно.

— Даруйце, — прыняў папрок Корзун, — але, баюся, неўзабаве на жарты ў нас не стане часу.

— Рабацяга! — Пратасеня ўсё яшчэ злаваўся. — Можа, я цябе раней дадому адпраўлю. Тады хоць па вуліцах гуляй, хоць у кіно хадзі з валейболам.

Корзун падумаў, што і пракурор па словы ў кішэню не лазіць, аднак палічыў за лепшае прамаўчаць.

— Значыць, балельшчыкі п'яных бачылі? — ужо іншым, дзелавым тонам спытаў Пратасеня. — П'яных, вядома, не ўстанавіў?

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Пески времени

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
9.02
рейтинг книги
Пески времени

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры