Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Маўчалi.

– Чаму гэта? Што, у мяне лiшняе ёсць, цi што? Можа, вы i на той бок лесу палезеце?

– Можа, i палезем.

– Хто арэнду плацiў, а хто палезе! Чаму гэта?

З братам яны прыехалi ў наступную ноч. Зноў бялелi каля дарогi межавыя слупы i тычкi.

– О, - паказаў рукой Бушмар.

– Але, - адказаў брат.

Больш яны нiчога пра гэта не гаварылi i ўехалi ў лес моўчкi.

Брат быў вельмi падобным да Лявона, але ростам быў яму, высокаму, па плячо ўсяго. Бушмар падстрыгаў вусы, а гэты падкручваў iх стрэлкамi ў бакi. Гаварылi яны адзiн з адным мала i без слоў вельмi добра разумелi адзiн аднаго.

Назаўтра зусiм парушыўся звычайны ход жыцця ў Бушмаравай сялiбе. Папаўднi Бушмару давялося iсцi ў вёску прасiць людской дапамогi. Сёй-той потым прыйшоў з вёскi. Прыйшоў стары Вiнцэнты, што ўмеў на памяць усялякую касцельную адправу. Труну рабiлi самi Бушмары, а Вiнцэнты малiўся з кантычак - пераспяваў колькi разоў "анёл панскi" i "Здровась Марыя", пасля труну ўдвух Бушмары завезлi ў мястэчка пад касцёл. Вярнулiся позна, а назаўтра сышлiся ўсе ў Бушмаравай чыстай хаце на жалобны абед. Вiнцэнты прыйшоў з жонкаю, за гаспадыню была Амiля. Бушмар дастаў людзям выпiць, перад абедам Вiнцэнты зрабiў жалобную адправу - заспяваў зноў "анёл панскi", усе падцягалi. Нават сам Бушмар падаваў свой, як з-пад зямлi, голас.

Спачатку быў цiхi настрой. Бушмараў брат, расчулены i ўзлагоджаны, успомнiў свайго хлапчука:

– Бывала, адна ўцеха была, прыедзеш дадому, распрагаеш каня, а ён пад нагамi трэцца, памагаць лезе. Часамi i крыкнеш на яго, i ўшчунеш, калi пасваволiць, але як памёр, дык сам палез бы лёг на яго месца, абы падняць яго.

На твары яго засвяцiлася чуласць. Жанкi заплакалi, уцёр слёзы i сам Бушмараў брат. Так прайшоў абед, а як выйшлi на ганак, каб разысцiся, той жа самы Бушмараў брат не сцярпеў:

– У мяне адрэзалi палавiну ўсяе зямлi, але я хоць толькi што на арэнду быў сеў, але ён!

Ён ткнуў пальцам на брата:

– О! Спрадвеку арэнду плацiў.

– Нiчога не зробiш, - сам жа адказаў брат.

– Чаму гэта не зробiш!
– зароў Бушмар.

– Можа, што i зробiш, - хiтра сказаў Вiнцэнты.

V

Меркла ў лясах. Гусцiлася цёплае неба, адвячорак цадзiў паплаўныя туманы.

Рэчка ўлiлася ўжо ў свае берагi, цякла цiха-цiха. Магутнасць вясны жыла ў лясах i ў полi.

Бушмарава постаць чарнелася над рэчкаю.

Ён зноў быў адзiн. Брат паехаў дзён праз тры пасля матчынага пахавання. Бушмар жа яшчэ некалькi дзён, як выбiты з свае каляiны, не задумваўся нi над чым. Амiля каля яго чула сябе нiякава, кожны адвячорак пакiдала ў сялiбе яго аднаго, начаваць хадзiла ў вёску. Можа, таму, што ад Бушмара слова цяпер больш як калi цяжка было выцягнуць.

– Я пакiну служыць тут зараз, - сказала была раз Амiля.

Ён не пачуў цi так нiчога не адказаў.

На змроку высокая постаць узвышалася над рэкаваю лукою. Чалавек маўчаў, як i ўсё, што было навокал яго. Доўга стаяла высокая постаць. Змрок пагусцеў, неба яшчэ не запалiла зораў.

Чалавек азiрнуўся i пайшоў паволi назад. Храсткi яго носа варушылiся, бровы з'ехалi нiзка i зраслiся.

Маленькая жанчына iшла па траве. У руках яна несла чаравiкi, ад работы ружавеў твар. Яна iшла подбегам ад гумна. Вольнай рукою папраўляла валасы i глядзела кудысьцi паверх усяго. Яна напаткалася высокаму чалавеку. На адзiн момант вочы iх спаткалiся, але чалавек адвярнуўся i пайшоў на высокi ганак. Жаночая постаць прыгнулася ад таго ўзроку мужчыны, больш заспяшалася. От яна сядзiць на ганку i абуваецца. Марудзiць, абцiрае ногi аб мокрую траву, цiха навокал, нiкога нiдзе няма. Жанчына ўстала, яна ўжо гатова была iсцi.

– Дык я пайшла ўжо, заўтра на свiтаннi прыйду, - моцна гаворыць яна тое, што i кожны дзень у гэтую самую пору.

Але чамусьцi яшчэ марудзiць. Яшчэ нагнулася паправiць у чаравiку шнурок, шнурок нешта завязваецца доўга, раптам iрвецца, i яго трэба звязаць. Iдзе жанчына паволi, унурыўшы галаву, трымаецца роўна, як бы чуючы ўсё яшчэ на сабе той момантны зiрк.

Яна iдзе паўз разваленую пуню; пахне з яе прэлая салома i веснавая цвiль. Тут жанчына пайшла шпарчэй, але чалавек выбягае на ганак i моцна заве сабаку:

– Галас, Галас!

Жанчына бачыць здалёк, як цераз двор iмчыцца да гаспадара сабака, як сам гаспадар сыходзiць з ганка. Яна прыпыняецца i глядзiць: а можа, там здарылася што, яна ж тут усю гаспадынiну работу адна парабляе, можа, чаго i не дагледзела.

Чалавек жа адагнаў ужо ад сябе сабаку i iдзе цераз двор. От пайшоў ён шпарка. Яна вельмi павольна паварочваецца да дарогi i iдзе сабе: яна ж ужо развiталася - сказала, што пайшла.

За брамаю гарачая хада магутных ног дагнала яе. Яна не азiрнулася, але чула на сабе чужую буру. Тады з востраю, непераможнаю, пакутнаю i страшнаю радасцю пайшла шпарчэй, штосьцi бяздумна ўгадаўшы ў гэтым. I тады ж пачула, як схапiла яе тая чужая бура. Бушмаравы рукi ўзнялi яе высока, пад звярыным дыхам яго валасы з-пад хусткi казытнулi твар. Слабасць i раптоўны ўздым страсянулi яе. Разам з тым ласкавая хiтрасць прайшла па твары яе.

Я чуць не вярнулася, думала, што здарылася, - шапнула яна i змоўкла зусiм.

Бушмар цераз увесь двор бегам нёс яе назад на руках.

Праз паўгадзiны яна нехаця выйшла на ганак. У расчыненых дзвярах неўзабаве з'явiўся за ёю Бушмар. Яна сышла з ганка, вельмi паволi зноў моўчкi пайшла да брата цi толькi зрабiла выгляд, што iдзе. Бушмар збег з ганка за ёю. I з трох крокаў зноў схапiў яе на рукi. Хiтрая жаночая ўсмешка лягла на твар яе. Яна ўзмахнула рукамi, вызвалiўшы iх з-пад Бушмаравых, узняла ўгору галаву i ахапiла яго за шыю. Бушмар панёс яе зноў у хату.

VI

Вiславухi, белавусы, стары Вiнцэнты стаяў за лесам на дарозе. Амiлiн брат падыходзiў да яго ўпоперак цераз раллю. Твар Вiнцэнтага тоненька ружавеў на ветры, нядаўна зголены, гладзенькi. Амiлiн брат ледзьве цягнуў ногi па цяжкай, скiбаватай раллi.

– Адпоўз Бушмар за лес, - сказаў Амiлiн брат.

– Напалi на чалавека, - адказаў Вiнцэнты.

– Будзе з яго аднаго.

– Можа, будзе, а можа, i не. З таго боку лесу тамашнiя яшчэ падбiраюцца. Так, мусiць, i адхвацяць усю гору.

Поделиться:
Популярные книги

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Иной. Том 5. Адская работа

Amazerak
5. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 5. Адская работа

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Мастер порталов

Лисина Александра
8. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер порталов

Олд мани

Голд Яна
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
фемслеш
5.00
рейтинг книги
Олд мани

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Менталист. Трансформация

Еслер Андрей
4. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.28
рейтинг книги
Менталист. Трансформация

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Хренов Алексей
4. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Третий Генерал: Том III

Зот Бакалавр
2. Третий Генерал
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том III

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5