Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

бугубудубугуду

яшчэ гугнеў ён там і мацюкаўся, а яна ўжо бегла да веранды, дзе, як ведала, стаяла ў шкапчыку бутэлька з бензінам, адшукала і, не памятаючы сябе, кінулася назад, да хляўка, вырвала зубамі корак і лінула з бутэлькі на дзверы і на сцены, але запалак у кішэні фартука не знайшлося, і яна зноў памкнулася на веранду, а калі вярталася, ўбачыла дваіх — зусім не тых дзяўчыну і хлопца, а іншых падлеткаў, — на яе погляд, з дома, які быў прыбудаваны за фралоўскім: чорнавалосых, у спартыўных касцюмах, адзін трымаў у роце цыгарэту, і ўвогуле падлеткамі іх можна было назваць умоўна, бо яны былі па-мужчынску дужыя і, пэўна, ужо галіліся; і раптоўная здагадка маланкай працяла яе: яны ж чакаюць сваей чаргі, і стаялі за хляўком з паўночнага боку — там ёсць маленькае акенца, і цікавалі праз яго на тое, што робіцца ўнутры, і рукі ў яе затрэсліся, калі яна выцягвала з карабка запалку, але падлеткі схапілі яе і вырвалі карабок

ты, бабуля, ішла б дадому

сказаў адзін, а другі толькі засмяяўся

ты свае адбегала

але раптам дадаў здзіўлена

ай! яна ж падпаліць хацела!

і піхнуў нагой напалавіну пустую бутэльку на зямлі

бензін, чуеш?

і яны загергеталі нешта па-свойму, а яна начала вырывацца і ўрэшце вырвалася з іх учэпістых рук, але тут на фралоўскім падворку бразнула брамка і пачуліся ўсхваляваныя галасы, раптам стала ціха, а потым зноў пачаўся вэрхал, і яна зірнула праз павалены плот і са здзіўленнем убачыла Кліма Фралова, які стаяў у сваім двары і шчэрыў вузкагубы жабін рот, і бровы яго — шырокія і чорныя, зусім як у бацькі-нябожчыка — былі з непаразуменнем узняты, а вакол яго ўжо бегалі, то хапаючы яго за кашулю, то запрашаючы ў дом — разбірацца, і пайшла на веранду, дзе дзіцё даўно чакала яе і адразу пачало свае

кашыкашыкашы

і яна паставіла на пліту каструлю з вадой, насыпала ў яе рыс, адкруціла вентыль балона і запаліла газ — рукі ў яе дрыжэлі

зараз, зараз

гаварыла яна хлопчыку, знайшла пачак пячэння

на вось, пакуль

даўнёнак выхапіў у яе з рук пачак і зашамацеў абгорткай, а яна ліхаманкава думала пра адно — што ей цяпер рабіць, пакуль не прыехаў Даніла, і што будзе, калі ён прыедзе, —раптам згадалася ей — што тады будзе: мо яны з’едуць, бо ў фралоўскі дом вярнуўся гаспадар, і нервова хадзіла па верандзе, а хлопчык вымаў з пачка адну пячэніну за другой і смуткаваў

ПіляПіляПіля

і яна да самага вечара хадзіла каля дома: было горача, даўнёнак упарта не выходзіў, а, пагуляўшы са сваімі цацкамі, скруціўся ў кутку, як шчанё, і заснуў, і ўрэшце сонца пачало закатвацца за цемную рысу далягляду, і адразу з фралоўскага дома пачулася музыка — уключылі магнітафон з расейскай папсой, загудзелі маторы аўто, якія пад’язджалі і праз нейкі час ад’язджалі

буруламдамтамдулубам!

турузамрамшамтубудам!

чула яна, глытаючы таблетку транквілізатара, а потым з фралоўскага дома выйшаў п’яны Клім з цыгарэтай у зубах і, адышоўшы некалькі крокаў да паваленага плота, стаў мачыцца прама на зямлю, але яго зноў павялі, паляпваючы па плячы, у дом, і яна разбудзіла хлопчыка, нагуляла з ім, пакарміла і паклала яго ў ложак, і надышла ўжо ноч, калі яна знайшла свечку, запалкі і рушыла да хляўка, дзе было ціха; яна спынілася ў дзвярах, і зноў пачуццё страху ахапіла яе, але жанчына ступіла ўнутр і пачала ў святле агеньчыка ўзірацца ў цемру, а потым асцярожна пакрочыла наперад, трымаючы свечку ў руцэ крыху збоку, і цемра згусцілася за яе спінай, а затым яна быццам пачула шолах, з-за пляча яе дзьмухнула паветрам, полымя замігацела і пагасла, і адразу цемра агарнула яе.

II. Злачынства

Чалавек па прозвішчы Даніла Прусак выцягнуў з паштовай скрыні канверт, які быў надарваны, бо са скрыняў кралі, пэўна, і гэтым разам праверылі, ці ёсць што каштоўнае, але ліст пакінулі, і мужчына пазнаў почырк сястры Любы, паклаў канверт у кішэню, падняўся да сябе на ліфце, адамкнуў ключом дзверы кватэры, дзе жыў апошнім часам з сынам, бо жонка з’ехала, каб даглядаць сваю хворую маці, і мусіла заставацца з ёю ўжо да канца, як яны і вырашылі перадусім; яна часам тэлефанавала з далёкага, на паўночнай мяжы, горада і, пасля кароткіх пытанняў, звычайна гаварыла з трывогай:

ты толькі не запі там

быццам ён запіваў — такога ні разу не здаралася, — і калі ён запэўніваў, што не збіраецца, крыху супакойвалася і дадавала

ужо патрываем, Даня, даруй

і вось цяпер мужчына сеў у крэсла і пачаў чытаць ліст — цішыня агортвала яго, і сястра спачатку паведамляла звычайнае, а потым пра хлопчыка, і тут мужчына па прозвішчы Даніла Прусак пацмокаў вуснамі і сказаў уголас

лепш бы яму не бачыць гэты свет, бо тут часам здаровыя ў сіло лезуць

і пахітаў галавой, бо неяк асабліва шкадаваў і любіў даўнёнка, як свайго крэўнага, за незвычайную дабрыню, рахманасць і даверлівасць, нібы ў свойскай жывёлы, і чытаў далей ліст, у якім сястра быццам збілася на другаснае, але тут пачыналася незразумелае, думкі яе нібы ахапіла ліхаманкай, хаця яна стрымлівала сябе, і ён перачытаў абзац усярэдзіне, які выклікаў у яго неспакой і дзе гаварылася, што

«…засяліліся побач чужынцы, ніхто іх раней не бачыў, — набрыдзь, панаехалі да іх яшчэ ўсякія, паводзяць сябе непрыстойна, ужо не ведаю, што і рабіць, бо не маю сіл абараніць сябе і хлопчыка, ты б параіў што, Даня, ты ў сталіцы, ведаеш больш, а я простая настаўніца, тут у нас стала зусім дзіка, мне страшна…»

потым склад пісьма стаў больш роўны, але быццам хвароба ўжо выявіла сябе, ён адчуў гэта і, ведаючы стрыманы характар сястры, зразумеў, што ей сапраўды блага ад нечага незразумелага яму, і вырашыў узяць адпачынак (яму былі вінны тыдзень яшчэ за мінулы год) і неадкладна паехаць, а пакуль паведаміць пра гэта сыну, які якраз адчыніў дзверы і буркнуў нешта замест прывітання і кпіў нязлосна

а, ты дома, хм, так, нешта рана, светла ж яшчэ, ці гэта такая будучыня надышла светлая, а мо цябе скарацілі?

быццам незадаволена гаварыў яго васемнаццацігадовы сын Ігнат, скідаючы красоўкі і куртку, і Даніла Прусак, як неаднойчы апошнім часам, уважліва зірнуў таму ў твар і зноў убачыў яго недахопы: вузкія плечы, слабы ладбародак, тонкую шыю і, што з часам усё больш насцярожвала — шырокі, бясформенны рот цесця, былога палітрука, камісара: знешняе падабенства станавілася ўсё больш яўным і злавесным, у глыбіні душы ён ведаў тэта і адганяў брыдкія думкі, хаця ўсё было, ён прадчуваў, так, а можа, будзе і горш, а сын прапанаваў

ты б паесці зрабіў, ці як, а то растучаму арганізму трэба шмат калорыяў

і Даніла Прусак не стаў спрачацца, каму гатаваць ежу, а сказаў

Люба, цётка твая, ліст даслала, пэўна, у яе там праблемы ўзніклі, трэба з’ездзіць, недалёка ж, дзве гадзіны на электрычцы, ты ж памятаеш, ездзіў…

быццам апраўдваўся, а сын чамусьці ажывіўся, вочы яго бліснулі ледзь не радасцю, і згадзіўся: пэўна, прыкінуў свае інтарэсы

едзь, я ўжо тут сам

і, як заўсёды, невядома было, пра што ён сапраўды думае, а мужчына сказаў напаўжартоўна

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 38

Володин Григорий Григорьевич
38. История Телепата
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 38

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Ожерелье Странника

Хаггард Генри Райдер
Приключения:
исторические приключения
7.50
рейтинг книги
Ожерелье Странника

Чужак из ниоткуда 2

Евтушенко Алексей Анатольевич
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Кодекс Императора VI

Сапфир Олег
6. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора VI

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вагант

Российские фантасмагории (сборник)

Булгаков Михаил Афанасьевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Российские фантасмагории (сборник)