Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Агна. I там быў твой дзед. А ў шэсцьсот дзевяноста шостым харунжага вялікага княства Агінскага за разбой іхні разбілі. I там ваявалі Зміцер і Ілья, дзед і бацька Івана Карпача... I твой бацька, зусім малады. I тры гады назад Пжылэнцкага разбілі. I атрад карны Янкоўскага разбілі, аб чым ты і сам ведаеш. I кожны раз людзям рабілася крыху лягчэй дыхаць. А зараз прыціснулі іх, і дыхаць няма чым, а ты...

Вецер. Маці, я проста не магу зараз, пакахаўшы, праліваць кроў. Усё раўно, чыю кроў. Гдаля, Радзівіла, Шмуйлы. Яна святая, бо яна чалавечая. З часам усе зразумеюць гэта, нават яны.

Агна. А пакуль льюць нашу кроў, як ваду.

Вецер. Я не магу сам наклікаць час вялікай крыві. Я шчаслівы і добры, як ніхто.

Агна. Ты ведаеш, як памёр твой бацька? Што ж, час расказаць. Балабановіч угаварыў яго быць сватам да дачкі шатнага ў паляўнічым палацы князя. Бацька сказаў: “Ён накраў золата, а ты – вольная галота”. Ну, Балабановіч угаварыў бацьку... на пагібель. Перад ганкам людзі шатнага запатрабавалі ад іх першай ганьбы: зняць шаблі і выпрагчы коней. Бацька адмовіўся. Не трэба было ім ісці далей. Але бацька зірнуў на Балабановіча... і яны пайшлі. I за сталом ім разам паставілі гуся, парсюка з чорнай падлівай і гарбуз. Адмовілі. I ТАК, што лепей бы плюнулі ў твар. I тады бацька сказаў: “Што ж, ад гусей і парсюкоў іншага нельга было і чакаць”. Шатны сказаў: “Панцырнікі сватаюцца да шляхты, ганіце іх”. Бацька сказаў: “Усе ад Адама. Але я здабыў волю мужнасцю, а ты – распустай свайго невядомага бацькі”.

Вецер. Ну так, незаконны сын Радзівіла. Але што мне да гэтых смешных крыўдаў, да прымхаў, да дурных звычаяў? Я вышэй іх. Я люблю жыццё і не хачу ліць крыві.

Агна. Бацька адаслаў Балабановіча па падмогу, а мы рыхтаваліся. А пад ранак маршалак і шатны са шляхтай абступілі і пасля перастрэлкі падпалілі дом. Мяне выцягнулі з агню. А бацька страляў з гэтага вогнішча, а потым пулгакі, пісталеты стралялі ўжо самі.

Вецер. Гэтыя людзі памёрлі. А іншай крыві я не хачу.

Агна. Ратуючы ад хваробы, не ўратавала ад ганьбы. Шкада... Ветры – пасмешышча зямлі.

Вецер. Я не жадаю крыві. Ува мне зараз неба. I я так палюбіў жыццё і Надзею, што трэба баяцца, як бы я не зганьбіў сябе яшчэ горш... Вось схопяць... Ты можаш зрабіць так, каб я не пахіснуўся, каб смяяўся ім у вочы, каб не стагнаў ад успамінаў у апошнюю ноч? Я не жадаю даць ім гэтае ўцехі. Я не хачу чужой крыві і не хачу ліць сваю! Ратуй мяне. Зрабі, каб я не шкадаваў іхняга жыцця і свайго. Ратуй мяне ад ганьбы!

Вецер стаў на калені.

Агна. Усе чамусьці думаюць, што маці ўсё сцерпіць, і таму просяць у яе такое, нібы яе сэрца з жалеза.

Цяжкая паўза.

Каб не казалі, што мы – ад Іуды. Каб не плявалі нам у твар...

Паўза.

Добра. Я дапамагу.

Вецер. Хутчэй. Гэта сапраўды страшна, калі на цябе плююць. I страшна ліць кроў.

Агна. Едзь у бок Ківаверцаў. Пасля, па лагчыне, на Зорны Кол ад Вялікага Каменя. З паловы шляху звяртай на Імшаны Яр. Там, дзе ён упадае ў раку, убачыш на адхоне пад вялікім дубам капаную пячору. Прыйдзі зацямна і не палі святла. Т а м – Чалавек... Будзе гнаць – не ідзі. Скажы яму: “Мне гэта трэба. Я ўсё ведаю і нізавошта не пайду”. Не палі святла. Паеш з ім у цемры, а раніцай едзь дадому... Ідзі. Дай табе бог сілы ў апошнюю, у клятую гэтую гадзіну.

Вецер накідае плашч.

Толькі помні. У самы страшны час... У гэтым лесе... У яры... у гэтай нары без святла – Чалавек. Помні, там Чалавек.

I зноў цемра, і ноч, і шум дрэў, і галоп наўскапыт.

Дрэвы пяюць пад ветрам, Дождж як варожы свінец. Конь скача ў дзікія нетры, Дзе ноч чакае мяне. I конь безнадзейнасць чуе, Што схопіць нас у яры... Як кроў праліваць мне людскую, Калі Сонца ўва мне гарыць?! Мне Любові трэба пазбыцца, – Бо на пласе народ мой ляжыць. Як мне з раю светлага ў пекла спусціцца?! Безнадзейнасць! Безнадзейнасць! Памажы! Памажы! Памажы!!!

Аддаляецца пошчак капытоў.

Карціна другая

Ноч. Пячора. Яна асветлена толькі жарам у дальнім яе закутку ды святлом зор за шырокім уваходам. Таму ўсю першую палову карціны замест людзей мы бачым толькі іхнія цені ды чуем іхнія галасы. У паўцемры ледзь можна ўгадаць абрысы пня, які замяняе стол, ствол дрэва замест лаўкі ды шырокае ложа, засцеленае шкурамі. За атворам-уваходам сілуэты дрэў і за імі – месячная дарожка на паверхні ракі. Здалёк – тупат капытоў. Пасля ён сціхае, і ў атворы з’яўляецца цень. Гэта Вецер.

Вецер. Гэй, гаспадар... Ёсць тут хто-небудзь? (Уваходзіць, наляцеў на пень стала, ледзь не скінуў нейкі гарлач, але падхапіў яго.) Вогнішча, значыць, нехта ёсць... Гу! Ёсць нехта? (Паўза.) А ўрэшце, трасца яго бяры, гэтага невядомага. Проста трэба ў Крычаў. Проста трэба было добра пратрэсціся на кані, а то заседзеўся. Проста трэба знайсці сілы трымацца да канца. Захоча Надзея са мною – хай ідзе. А не, то будзе яна скора вольная. Каб не абяцаў маці – не трэба было сюды ехаць... То вярнуся дамоў. Няма гаспадара.

Нечы Цень засланіў уваход. Пасля далятае адтуль спалоханы голас.

Цень. Нашто ты прыйшоў, чалавек? Пакуль не позна, пакуль не сядзеў тут – бяжы адсюль. Бяжы хутчэй. Сюды прыходзяць толькі...

Вецер (узвіўся). Толькі смялейшыя, ты хочаш сказаць? А хто табе даў права лічыць мяне горшым за іх?

Цень. Я прашу цябе, уцякай... Бяжы стрымгалоў... Адсюль дарогі няма.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Прайм. Хомори

Бор Жорж
2. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Хомори

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя