Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Малады англічанін

Гауф Вильгельм

Шрифт:

– Так, гэта чараўніцтва і д’ябальскія штучкі, – гаварыў бургамістр, паказваючы нашыйную хустку пляменніка-малпы. – Глядзіце! У гэтай хустцы – усе чары, якія рабілі яго добрапрыстойным у нашых вачах. Тут ёсць шырокая стужка з эластычнага пергаменту, распісаная ўсялякімі дзівоснымі знакамі. Мне нават здаецца, што гэта лаціна. Хто-небудзь можа прачытаць?

Пастар, адукаваны чалавек, які часта прайграваў малпе ў шахматы, падышоў бліжэй, добра разгледзеў пергамент і сказаў:

– Нічога асаблівага! Тут толькі лацінскія літары, а напісана вось што:

ДУРЭЕ. МАЛПА. АЖНО. СМЕХ. БЯРЭ.
КАЛІ. ЯНА. САЛОДКАЕ. ЖАРЭ.

– Так-так, гэта д’ябальскі падман, свайго роду чараўніцтва, – працягваў ён, – і за гэта трэба ўзорна пакараць.

Бургамістр трымаўся такой самай думкі і адразу ж накіраваўся да прыезджага, які, напэўна, быў чараўніком, а шэсць паліцэйскіх неслі малпу, бо прыезджаму належала тут жа зладзіць допыт.

Яны падышлі ў атачэнні шматлікага натоўпу да пустэльнага дома – кожнаму ж хацелася пабачыць, што будзе далей. Пастукалі ў дзверы, пазванілі ў званочак, але дарма – ніхто не паказваўся. Тады бургамістр загадаў узламаць дзверы і накіраваўся ў пакоі прыезджага. Але там таксама нічога і нікога не было, акрамя старых хатніх рэчаў. Прыезджы знік. Толькі на яго пісьмовым стале ляжаў вялікі запячатаны канверт, адрасаваны бургамістру, які тут жа і разарваў яго. Ён прачытаў:

Мае дарагія грунвізэльцы!

Калі вы гэта прачытаеце, мяне ўжо ў горадзе не будзе, і вы, пэўна, ужо даўно даведаліся, якога роду і племені мой пляменнік. Прыміце ж мой жарт, які я дазволіў сабе ў дачыненні да вас, як добры ўрок: не зацягвайце ніколі незнаёмца, які хоча жыць сам па сабе, у сваю кампанію. Я адчуваю сябе вышэйшым за тое, каб падзяляць з вамі вашую балбатню, вашыя дрэнныя звычкі і вашае жалю вартае існаванне. Таму я выхаваў арангутана, якога вы так ветліва прынялі за майго пляменніка. Бывайце і па магчымасці скарыстайце гэты ўрок.

Грунвізэльцам было вельмі сорамна перад усім тым краем. Адзіным суцяшэннем было тое, што гэтаму дапамагалі звышнатуральныя сілы. Але больш за ўсё было сорамна грунвізэльскім маладым людзям – за тое, што яны пераймалі дрэнныя звычкі і норавы малпы. Яны цяпер больш не гайдаліся на крэсле, не абапіраліся локцямі на стол, яны маўчалі, калі ў іх не пыталіся, яны знялі недарэчныя акуляры, паводзілі сябе ветліва і прыстойна, як і раней, і калі хто-небудзь зноў выяўляў дрэнныя, вартыя смеху звычкі, то грунвізэльцы казалі: “Во якая малпа”.

А малпа, якая так доўга грала ролю маладога пана, была перададзеная вучонаму ў яго калекцыю прыродных з’яваў. Той дазваляе малпе хадзіць па двары, корміць яе і паказвае як рэдкасць кожнаму прыезджаму. Там яе можна ўбачыць і сёння.

[1] Франсуа-Андрэ Філідор – кампазітар і знакаміты шахматыст (1726–1795.

Поделиться:
Популярные книги

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Первый удар (сборник)

Уланов Андрей Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.71
рейтинг книги
Первый удар (сборник)

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Ярар. Начало

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Французская новелла XX века. 1900–1939

Пруст Марсель
Проза:
классическая проза
6.25
рейтинг книги
Французская новелла XX века. 1900–1939