Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Імгненні

Кучмель Наталля

Шрифт:
* * * Перакулены свет. Родны дом — Месца, Дзе адчуваеш сябе Ашалелай вавёркай Сярод ляснога пажару: Куды ні паткніся — агонь. А чужы чалавек — Той, каго Да нясцерпнасці хочацца бачыць. Не каханы, Не сябра, Проста — той, На руках у каго Звер малы з абгарэлым хвастом Непрытомна шукае ратунку.
* * * У вогкай цішыні — ці дворышча, ці лес? — Бэз абрастае пні. Пні, мабыць, грэюць бэз. Замкнёная царква. Гнілы раскіслы яр. На тоненькіх сцяблах пупышкі — твар у твар. Як бы ў нямым кіно — чакаюць над сталом Адз ін ад аднаго героі нейкіх слоў. I словы прагучаць і цішу скалануць. Ды нам іх не чуваць — мы дробныя, каб чуць.
* * * Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць I застаецца толькі ўспамінаць. Плюскоча задуменна і тужліва Вада, льючыся, гулкая, з адліва; I вішаннік, разбухлы, без лісця, Стае іс тотай іншага жыцця — Такі ў сябе заглыблены, старонні... Каханы, ясны мой, дзе ты сягоння? Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць I застаецца толькі ўспамінаць.
* * * Позняй ветранай ноччу, Паволі, Забываючы на раскошныя пахі Зялёнай і мокрай вясны, Ісці і ўдыхаць Праз складзеныя далоні Паветра — Бо на іх затрымаўся Пах цела твайго, Толькі што Утрапёнага ласкай.
Тваё аблічча Сухаватыя лініі твару, Зрослыя бровы над лёдам вачэй — Лістапад, калі ўсё на зямлі падабралася, змерзла, падсохла I толькі азёры сцюдзёнай жывой глыбінёю Адлюстроўваюць біты марозам прыбярэжны чарот і аер.
Песня Каханы мой вячэраў у доме маім, у сціплым і бедным пакоі; і не зайздросціла я гаспадыні маёй у пышных яе палацах. Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой. Сонца ўзыходзіць — залоціць шаты соснаў ды кіпарысаў; сонца сыходзіць — ты са мной застаешся. Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.
* * * Піск, гоман, скокі, вогнішча ўначы — I ціхі светлы хлопчык пры плячы. Усенькі час — праз крыкі і пяянне — Прысутнасці ягонай адчуванне. Адданасці і праг і повен рух Празрыс тых воч і загарэлых рук. I кожны міг пасоўвае няўмольна, Нібыта гайку па разьбе, павольна Насустрач: мне — яго, яму — мяне... Нас непазбежнае не абміне: Hi разгаранне, ні згасанне страсці. Адно ж было — на самай справе — шчасце: Піск, крык, пяянне моладзі ўначы — I незнаёмы хлопчык пры плячы.
* * * Не ўсё ў разлуцы — ў журбе, бы ў труне. Не ты — то іншы абдыме мяне. Ты — спрыт, і сіла, і мускулаў бляск: Кот, ахаваны багіняю Бас т. А ён — Аз ірысу любы трыснёг, Што вырас на скрыжаванні дарог; I так, як пальцы ягонай рукі, Трыснёг кранаецца хвалі ракі.
* * * Ўзяўшы рукі твае, датыкацца губамі запясцяў, Адчуваць, як пульсуюць пад дотыкам цёплыя жылкі... Хай мне скажуць, што гэта часовае, плыткае шчасце, Што інакшае ёсць,— я сваёй не прызнаю памылкі. Хто калі вызначаў, што часова, а што пастаянна? Можа, ў тлуме пякельным ці ў светласці райскага краю Не малітваў туту, не цярпення бясконцага ямы — А вось гэтыя рукі ды цёплыя жылкі згадаю.
* * * Няўлоўна змыкаліся захад з усходам; плялася Нябачная сетка, а колер быў шызы і цёплы. I цёплаю шызаю сеткай акрылася неба; Адно — дзе-нідзе пагаралі падоўжных аблокаў Плас ты; і сціхала гарэнне, і човен заспаны Сухога, маркотнага белага месяца выплыў. I ціха ўсё стала, і плюшч развярнуўся на месяц, I скруткам распалася ноч... Я адна была ў хаце. Святла не паліла, а думала толькі: мой Божа! Ты любіш мяне, дараваўшы вось гэдакі вечар I думкі аб тым, хто святлейшы за месяца човен, — Такі ж беззахісны, такі ж невяртальна далёкі...
* * * Снег коле павекі — адліжны: ільдзісты і рэдкі. У мружных вачах ліхтары расцвітаюць, як кветкі. А сэрца — пустое. Куды жа, ў што сябе ўкласці. Каб гэта было — да астанняга поз ірку — шчасце?
* * * Наймільшая з дзяўчат — Велікавокасць, шчупласць і пяшчота — Чытае ўголас вершы пра змаганне, Пра шыбеніцы, пра зямлю і волю. Граняцца слёзы на яе вачах. Няздольная кахаць Спявае пра любоў; няздольны плакаць Вядзе за ёй пагляд сухі і востры, Як лазера прамень; а той, хто здатны I плакаць, і кахаць,— спяваць не можа. Ён у куце; здушыў далонню рот, Каб сцяць пакуту, што з яго ірвецца, Не могучы быць выказанай словам, А толькі гукам; ды грымас ягоных Ніхто не разумее: Усе вакол занятыя сабой.
Поделиться:
Популярные книги

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Статьи

Переслегин Сергей Борисович
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Статьи

Родословная. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 4

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Будущее разума

Каку Митио
Научно-образовательная:
прочая научная литература
физика
8.00
рейтинг книги
Будущее разума

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Конец детства (сборник)

Кларк Артур Чарльз
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Конец детства (сборник)

Сирийский рубеж

Дорин Михаил
5. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6