Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

34. Кантрастныя межы, або «У люстэрка паглядзі»

Ёсць межы асноўныя, усім зразумелыя, шаблонныя: паміж небыццём — маленствам, маленствам — дзяцінствам, дзяцінствам — падлеткавасцю, падлеткавасцю — юнацтвам, юнацтвам — сталасцю, сталасцю — старасцю, старасцю — смерцю (небыццём).

Аднак поўна яшчэ межаў некантрастных, паўтанальных, невыразных. Пра аднаго і таго ж чалавека, якому 40 гадоў, можна сказаць «малады чалавек», «мужчына ў росквіце гадоў», «здаровы бугай», а можна пра яго ж — «дзядзька на пятым дзесятку», «малады дзед», «лепшае сваё ўжо аджыў»…

«Мужчына ўсведамляе гэты працэс (старасці) толькі тады, калі па звычцы пачынае „клеіць“ маладую дзеўку, а тая яму: „Ты на сябе ў люстэрка паглядзі, казёл стары!“

Гляне — і праўда, казёл, аб чым і раней здагадваўся, але што стары — нечаканасць»… (А. Аблажэй).

Вось яшчэ ў чым справа. Канечне, і ў гэтым. На мяжы 45 гадоў чалавек проста старэе. І, натуральна, нічога дзіўнага ў тым, што творчасць у якасці псіхатэрапіі перастае памагаць. Яна сутыкаецца з новым, невядомым дасюль перыядам: сталасці, пачатку старасці.

Скончыўся запас уражанняў, вычарпаўся матэрыял, разам са смерцю маці памерла маленства, якое падпітвала душу, разам з лавінай сыходаў старэйшых пісьменнікаў знік стымул, які жывіў розум і фантазію… Узніклі новыя пытанні і запатрабавалі новых адказаў. А я аказаўся не гатовы. На той выпадак хапала іншых — маці, братоў, сватоў, старэйшых калег-пісьменнікаў, увогуле старэйшых за мяне знаёмых і незнаёмых людзей, якія мяне заўсёды акружалі, якіх было так многа! Вось хай яны і думаюць, і ўсё на сваіх плячах нясуць, і «куда идти в лесу» гукаюць.

…І праўда — ішоў сабе лесам, сярод такіх мілых, родных, надзейных, сваіх з маленства бярозаў ды соснаў… Дзе трохі задумваючыся, дзе весела пасвістваючы, дзе нагінаючыся над грыбам, дзе зрываючы кветку, дзе задзіраючы галаву на неба, дзе спатыкаючыся аб корань… Ішоў па жыцці, мала пра што дбаючы, а калі ўзнікалі праблемы, дык адносна лёгка спраўляўся з імі пры дапамозе паперы і ручкі.

А лес усё радзеў, радзеў… І вось разлыпіў вочы — і ўбачыў, што лесу вакол амаль няма, азірнуўся — а ззаду толькі пні ды чэзлыя, хворыя дрэўцы, а наперадзе — цаліна, пустка, парослая быльнягом ды чартапалохам, за якімі, праўда, новы лес, але да яго ўжо не дапасці… А хочаш не хочаш — ісці трэба, а так неахвота, так страшна, бо «мы не хотим шагать — нам хочеться гулять!»

35. Эпілог ІІІ часткі

Заўважана, што розныя споведзі, аўтабіяграфічныя раманы, рэвізіі, успаміны, жыццяпісы, мемуары, межы, падвядзенні рысаў, выбраныя месцы з перапіскі з сябрамі і інш., інш., з’яўляюцца тады, калі пісьменнік пачынае выпісвацца як мастак. Інакш кажучы, у яго творчы крызіс.

І даволі часта пісьменнік, сутыкнуўшыся з такой непрыемнай штукай, палохаецца, перастае ў сябе верыць, пачынае згасаць, слабець, хварэць, співацца і ўрэшце знікае як творца яшчэ пры жыцці, а то і памірае ў прамым сэнсе.

А бывае — і нас, канечне, цікавіць менавіта гэты варыянт, што пісьменніку ўдаецца абдурыць прыроду. Мы маем мноства прыкладаў, калі дзякуючы такім споведзям, такому вымятанню сусекаў, падвядзенню нібыта заключнай тлустай рысы пад сваім ранейшым жыццём і творчасцю ў пісьменніка раптам узнікала другое дыханне, з’яўлялася невядома адкуль энергія, і ўжо на іншым, больш высокім узроўні ён пачынаў ствараць новыя мастацкія рэчы.

Нам да спадобы менавіта гэты варыянт.

Праўда, для пачатку трэба абжыцца ў новым месцы. Агледзецца. Паазірацца. Раскласці свае транты. Асвоіцца ў гэтай субстанцыі, у гэтым невядомым дасюль за-межным свеце.

І калі новыя творы не выспеюць, не з’явяцца, не папросяцца з душы — што ж, будзем суцяшацца тым, што маем. А маем мы тое, што ведаем праўду, і не баімся ўслых яе назваць, і можам спакойна, без шуму і пылу, без лішняга ныцця, скаргаў і запояў (гэтых памінак па самім сабе), без каляровых акуляраў і розных кантактных лінзаў глянуць рэальнаму Жыццю ў вочы.

Бо і проста жыць — замыкаючы пачатак і канец рамана — фізічна існаваць, выжываць у нашым свеце і ў нашых умовах насуперак усяму — гэта, можа быць, і ёсць найвышэйшы на зямлі талент, самая складаная з усіх магчымых навук, творчасць яшчэ тая, мастацтва ўга якое! — прынамсі, ку-у-ды важнейшае за ўменне закруціць сюжэт, выпісаць характар або малюнак прыроды ці зрыфмаваць «паненка — Федарэнка»…

2008–2009 гг.

АПАВЯДАННІ

ГАЛЯ

Ігар Снарскі ажаніўся на апошнім курсе, у канцы мая, — ажаніўся, як сам ён тлумачыў, нібы апраўдваўся, свайму сябру, рэдактару інстытуцкай сценгазеты, — «проста каб ажаніцца, каб неяк інакш пажыць…» Але нашто трэба было тлумачыць, апраўдвацца? Ігару было 25, Галі, яго нявесце, — 22, яны вучыліся разам у політэхнічным інстытуце, у адной групе, жылі ў адным інтэрнаце, а быў самы разгар спякотнага мая, калі дні стаялі млявыя і здаваліся нейкімі расплаўленымі, як асфальт пад нагамі, калі вечары пахлі летняй зямлёй, маладой травою, маладым лісцем старой грушы, што расла каля інтэрната і верхнімі галінамі даставала да самага Галінага балкона, з душнымі чорнымі начамі, калі коўдра ліпне да цела, і варочаешся, глядзіш у столь і не можаш заснуць — не памагаюць расчыненыя насцеж балконныя дзверы і акно… што ж тут дзіўнага, што маладыя людзі такім часам пакахаліся і захацелі хутчэй пажаніцца?

Але і цяпер, і асбліва пасля, месяцы праз два, успамінаючы той душны май, Снарскаму кожны раз рабілася сорамна і хацелася ў думках апраўдвацца і спрачацца з кімсьці, хто нібыта казаў: «Ды ты з Галяю за ўсю вучобу не перакінуўся і дзесяткам слоў, вы не кахаліся, не сябравалі, не гулялі; не было і не магло быць паміж вамі нічога таго, што збліжае і пасля чаго жэняцца… Усе ж бачылі, а ты і ведаў, што ты: сімпатычны — табе не раз даводзілася гэта чуць, — спакойны характарам, разумны, начытаны — выкладчыкі пры ўсёй групе гаварылі гэта… А Галя — нудная, непрыгожая, падобная на худога вераб’я, за ўсю вучобу з ёю не гуляў ні адзін хлопец; ты ж сам, Снарскі, сказаў пра яе неяк на першым курсе, на бульбе: „Такой толькі красці добра — украдзе, і не апішаш, вока ні за што не зачэпіцца“… Ты ажаніўся сілком, і значыць, нешта тут не так…»

I хоць гэта была праўда і сам Снарскі добра ведаў, што «тут не так», усё роўна ў думках яму хацелася спрачацца з некім і даказваць, што ажаніўся ён, як і ўсе людзі жэняцца: каб змяніць жыццё, пажыць у сям’і… У іх з Галяю былі амаль аднолькавыя тэмы дыпломаў, і ён некалькі вечароў прасядзеў у яе ў пакоі, перачэрчваў генплан — часта добра дапазна, калі ўжо Зоя, Галіная сяброўка, якая пісала вечарамі шпаргалкі па супрамаце, пачынала пазяхаць, пацягвацца, распраналася пры Снарскім і клалася спаць. Тады Галя тушыла вялікае святло, уключала электрачайнік, Снарскі выходзіў на балкон, закурваў, хутка Галя выносіла шклянку гарачай гарбаты, і пакуль Ігар піў і выкурваў цыгарэту, яны трохі гаварылі. Непрыгожая, але ціхмяная, добрая Галя была для яго не дзяўчына, а так, нешта бясполае, чалавек, які памагае яму рабіць дыплом, таму Снарскаму лёгка было з ёю і можна было гаварыць абы-што. У адзін з такіх вечароў, позна, Снарскі, размінаючы ў пальцах цыгарэту, выйшаў на балкон. Стаяла цяплынь і пахла вёскаю. Унізе, пад грушаю на лаўках, свяціліся цыгарэты, смяяліся, а тут, зусім побач, у лісцях грушы, шапацелі хрушчы, ляталі з гудзеннем вакол галін і паўз балкон, і нават чутно было, як яны недзе ўнізе падаюць у мокрую ад расы траву. Выйшла Галя, паставіла на падаконнік каля Снарскага шклянку гарбаты, перавесілася цераз край балкона і пачала махаць рукою, каб злавіць хрушча на ляту. Унізе кінулі ў сцяну пустую пляшку, і яна ляснула, нібы граната.

Поделиться:
Популярные книги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Славка с улицы Герцена

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детская проза
детские приключения
7.00
рейтинг книги
Славка с улицы Герцена

Простолюдин

Рокотов Алексей
1. Путь князя
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Простолюдин

Перекрестки миров. Том 2

Джек из тени
2. Майор Барон
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Перекрестки миров. Том 2

Хозяин теней 2

Демина Карина
2. Громов
Фантастика:
аниме
попаданцы
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Хозяин теней 2

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Несгибаемый граф. Тетралогия

Яманов Александр
Нет пророка в своем отечестве
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Несгибаемый граф. Тетралогия

Чужак из ниоткуда 2

Евтушенко Алексей Анатольевич
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2

Некромант

Щепетнов Евгений Владимирович
4. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
6.20
рейтинг книги
Некромант

Почем цветочек аленький?

Луганцева Татьяна Игоревна
Женщина-цунами
Детективы:
иронические детективы
7.88
рейтинг книги
Почем цветочек аленький?

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел