Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Перад тым, як выпіць, доўга ўглядаецца ў партрэт, і твар яго пакрысе пачынае змяняцца, спаўзае з яго маска заўсёднай упэўненасці, і хутка ўжо замест скептычнага, ганарыстага, такога моцнага для сваіх гадоў мужчыны-Сыча сядзіць каля магілы прыгорблены, расслаблены, адзінокі, няшчасны чалавек… Які не разумее нічога, баіцца і гэтага жыцця і яшчэ больш — блізкай смерці, і адзінае, што ён можа — прыходзіць і туліцца вось да гэтай, такой жа адзінокай, як сам, магілкі…

— Вось, Алена, — ціха кажа, трымаючы чарачку ў здаравеннай далоні, нібы сабраўшыся казаць тост, — вось ізноў я, Лена… — і вечная коснаязыкасць не дае яму нават у думках звязна пагаварыць з жонкаю.

А пагаварыць, калі б умеў складна, хацелася б багата пра што!.. Пра халодны ўжо дваццаць гадоў ложак, пра тое, што так і не забыўся ён на сваю Алену, не здрадзіў ёй, не ўзяў нікога, не пайшоў у прымы; расказаць, які цяпер у горадзе ды і ўвогуле ў свеце «балдзёж», паплакацца на іхняга шалапутнага Юрку, сына, пра якога ўжо злосці не хапае думаць, які так і не ўзяўся за розум, хутка сорак, трэба, каб унукі былі, а ўсё не жэніцца, і ў вёску вачэй не кажа, не трэба ні бацька, ні матчына магілка… А нядаўна які фокус выкінуў — прыслаў паштоўку з 9-ым мая… з Германіі! Як гэта чалавек можна апынуцца ў Германіі?! I што там, у той Германіі, можна рабіць?..

Патроху, з кожнай выпітай чарачкай Сычу робіцца лягчэй, пачынае здавацца, што і не трэба ніякіх слоў, што Алена і так усё разумее і ківае яму спагадліва, з жалем, з партрэта… Ад гарэлкі і расчуленасці ў Сыча выступаюць слёзы на вачах і ён, каб прамаргаць іх, глядзіць у высокае бела-сіняе неба, тады, калі вочы высыхаюць, углядаецца ў бок вёскі, і там, на вуліцы, каля калодзежнага «бусла», бачыць постаці дзвюх жанчын. Сыч ведае, што яны таксама бачаць яго на могілках, як ведае і тое, пра што яны могуць казаць цяпер.

— Радаўніца ў Сыча!

— У яго кожны выхадны Радаўніца.

— А што чалавеку: ні сям’і, ні хваробы — трэба ж нейкая забаўка!

Але далей абгаворваць не будуць — пабаяцца. Гэта ж як чары хто накінуў на чалавека: дваццаць гадоў так помніць і любіць нябожчыцу-жонку, так даглядаць магілку і амаль кожны выхадны насіць на яе кветкі!.. I вось за гэтую боязь, якую ён усяляе ў аднавяскоўцаў, — спракавечную боязь звычайньгх людзей перад рознымі знахарамі, ведзьмакамі, «кручанымі», дурненькімі — і даруецца Сычу яго прагнасць, брахня ў вочы, незразумеласць, нелюдзімасць… Зачэпіш яго, скажаш якое слова не ў час — мала што, яшчэ хваробу накіне…

А ён вып’е, закусіць, пагаворыць са сваёю Аленаю, павышморгвае-праполе з мяккай зямлі траву, — а ў думках перанясецца ўжо ў наступны выхадны, загадае, якая будзе пагода, можа, гуркі першыя падыдуць, мёд яшчэ ёсць, сала, куры добра нясуцца, лісічак яшчэ па нізінах кош можна назбіраць… І зноў у горад, па кветкі.

1996 г.

ПАМАРАК

Восень, цямнее рана. У хаце стыла, няўтульна, а выпаліць грубку — шкода дроў, невядома яшчэ, якая зіма будзе. Антоля накінула куфайку, сыпнула ў кішэню пару жмень гарбузовых семак, замкнула хату і пайшла цёмнай гразкай вуліцай на другі канец вёскі, да сяброўкі Евы, — «гуляць».

Каб ведала, якая навіна яе чакае, якою бядою для яе гэты візіт прыкінецца, — лепш мерзла б у няпаленай хаце, у тэлевізар, ці ў цёмнае акно, ці ў белую столь глядзела б, а й за дзверы не выйшла б. Але хто ж умее ўгадаць напярод?

Ідзе Антоля, сунецца па гразі. Цёмна — ног не відаць, вусцішна, ні адзін сабака не брахне. Аж чуе, нехта насустрач — чэп, чэп. Дарма, што цямень, а Антоля адразу прызнала:

— Гэта ты, Еўка?

— А то ты, Антолю?

— Я. Я да цябе.

— А я да цябе!

Да Антолі бліжэй, толькі ж сорамна за стылую хату.

— Маладзіца, каля мяне столькі гразі, што чобаты грузнуць… Мо ў твой бок сушэй.

Завярнуліся, прыйшлі да Еўкі, паскідалі ў парозе запэцканыя боты, паздымалі куфайкі. У Евы чыста, цёпла, пасярод падлогі — вялікі, звязаны з квятастых абрэзкаў круг-палавік, на крузе кот ляжыць і хрыкае. Антолінага ката не тое што на падлогу — на печ не загоніш; бывала, як пачуе мароз, дык у самую печ залазіць. Адграбе лапай засланку, залезе і грэецца каля чыгуноў.

— А гэта што? Як бы пір? — застыла Антоля, убачыўшы на стале пачатую бутэльку «Кагору», дзве талеркі, дзве чарачкі. — Зяць хіба прыязджаў?

— Ой, не пытай, маладзіца! Не зяць, — Еўка чамусьці засаромелася, аж прыкрыла хусткаю рот. — Я ж і ішла да цябе рады прасіць…

У Антолі заблішчэлі ад цікаўнасці вочы. Вёска невялікая, тут кошка акоціцца, і то навіна.

— Дык хадзем туды, — запрасіла Еўка, пратупала ў большую хату — маленькая, зграбная, тоўсценькая, адно калываецца трохі з боку на бок, як качка. З малых гадоў дэфект, а мужчынам, наадварот, такая хада даспадобы. Толку, што яна, Антоля, і высокая, і роўная, бы дзяржак, ідзе — не кіўнецца, хоць шклянку вады на галаву стаў — не разалье, а ніхто не паквапіўся, не ўзяў, так і звекавала адна.

Еўка ўключыла тэлевізар, Антоля прысела на зэдлік, прытулілася да гарачай грубкі, высыпала на край зэдліка семкі:

— Бяры, — прапанавала, знарок хаваючы цікаўнасць, нібы кожны дзень тое і рабіла, што давала людзям рады.

— Ай, зубоў на іх шкода! — адмовілася Еўка, а ў самой толькі два ўстаўныя, і то кутнія. Засмяялася нечаму свайму, паківала галавою: — Гэта ж Кузьма прыходзіў, — сказала, сама дзівячыся такой падзеі.

— Чаго?

— Сысціся хоча. От выдумаў…

— Папраўдзе?! — Антоля нават прыліплую да губы лушпайку з семкі выцерці забылася. — А як жа… у яго ж Наста нядаўна памерла!

— Як нядаўна… У Пакровы акурат год.

Еўка ўсё пасміхалася і ківала галавою. А Антоля, агаломшаная, уставілася ў тэлевізар, у якім дон Хуліо каторую ўжо серыю ўпрошваў Сільвію пайсці за яго, глядзела, слухала і нічога не разумела. Як жа так?.. Што ж гэта будзе?.. Яны ж з Еўкаю аднолькавыя. Адзінокія. Яны ж і зрабіліся сяброўкамі, бо Еўка пахавала чалавека і як бы зраўнялася з Антоляй, ім ужо не было чаго дзяліць. Хай у Еўкі дачка, зяць, унукі — але ж далёка, у горадзе, гады ў рады наязджаюць…

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Воин-Врач

Дмитриев Олег
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Воин-Врач

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Бродяга

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Бродяга
Фантастика:
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Бродяга

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Драйв Астарты

Розов Александр Александрович
5. Конфедерация Меганезия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Драйв Астарты

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

История США от глубокой древности до 1918 года

Азимов Айзек
Популярная наука от Азимова
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История США от глубокой древности до 1918 года

Вампилов

Румянцев Андрей Григорьевич
1546. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Вампилов

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого