Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

Шурык пацёгся да мехдвара, а Струневіч пайшоў дадому.

СТРУНЕВІЧ

І жонка, і ўнучак былі ў хаце. Лена ўзяла пяцігадовата Андрэйку на калені і расказвала яму, што артысты ў бліскучых касцюмах будудь даваць канцэрт увечары, а цяпер на вуліду выходзідь нельга.

Анатоль Іванавіч яшчэ з дзвярэй кіўнуў жонцы: “ведаю-ведаю”

– і прайшоў у залу. Паспрабаваў дазванідца ў раён, аднак тэлефон маўчаў. Затым у вітальні выцягнуў з шафы вятроўку, узяў ключы ад гаража, сказаў Лене: “Я хутка” - і зноў выйшаў.

У гаражы пераліў з каністры дзесядь літраў “семдзесят шостага” ў бак старога “Масквіча”, выехаў з двара і зачыніў за сабой вароты. Калі праязджаў па дарозе да райцэнтра, заўважыў групу “серабрыстых” на бульбяным полі, затым матацыкл участковага за мехдваром, аднак спыняцца не стаў.

Пад’язджаючы да лесу, Струневіч адчуў, што хуткасць пачала зніжацца. Ён паспрабаваў выціснудь акселератар “да плешкі”, але гэта не дало выніку - хуткасць падала. Урэшце Анатоль Іванавіч зразумеў, што стаіць на месцы, а “Масквіч” нібыта ўпёрся ў сцяну. Ён паставіў каробку перадач на “нейтраль” і заглушыў рухавік. Невядомая сіла пачала выштурхоўваць аўтамабіль туды, адкуль ён прыехаў. Струневіч уключыў “ручнік”, і “Масквіч” спыніўся. Паспрабаваў выйсці, аднак дзвёрка не адчынялася, хоць ручка павярнулася і замок шчоўкнуў. Струневіч застопарыў ручку гаечным ключом, з цяжкасцю развярнуўся ў салоне, упёрся нагамі ў дзвёрку, спінаю - у процілеглую. Спачатку выявілася невялікая шчыліна, затым дзвёрку сарвала з завесаў і яна паляцела, як знесеная ўраганам, метраў за сто, не менш. Паветра было цягучым, і Анатоль Іванавіч адчуў, як пачало стукаць у скронях. Перад капотам нешта трэснула: можа, рашотка, а магчыма, і радыятар. Лопнула і абсыпалася лабавое шкло. Струневіч зняўся з ручнога тормаза, і знявечаны аўтамабіль, марудна набіраючы хуткасць, пакадіўся назад. Радыятар і насамрэч быў паткоджаны: наперадзе, куды Анатоль Іванавіч з цяжкасцю мог павярнуць галаву, на пыльнай дарозе цямнела лужына вады. Захрабусцела пад колам шматпакутная дзвёрка. Анатоль Іванавіч прытарможваў і вырульваў, каб не знесла з дарогі, метраў трыста, пакуль не адчуў, што “Масквіч” ужо не штурхае гэтая невытлумачальная спружынная энергія. Аднак яго ўласныя сасуды ледзь вытрымлівалі ціск, і ён выкараскаўся з кабіны. Яго перакаціла некалькі разоў, як ношку сена. Струневіч з цяжкасцю ўстаў і ішоў у напрамку вёскі датуль, пакуль перастаў адчувадь, што ў спіну яму нешта цісне. Рэзерв сілы і волі, дадзены чалавеку прыродай для пераадолення экстрэмальнай сітуацыі, скончыўся - і Анатоль Іванавіч страдіў прытомнасць і ўпаў.

РЭКОН МУТАНТ БЕЗ МАСКІ

З сенам мілты Хабірта справіліся хутка. Давялося, праўда, ім паказадь, як пераварочваць яго без грабель. Ісці на базу Антон не хацеў, бо адчуваў, што яго могуць раскалоць, як грэцкі арэх. Ён пачаў тлумачыць Хабірту, што неабходна занесці граблі на месца, аднак Хабірт паслаў з граблямі аднаго са сваіх, мілта Гобера.

Трэба было ісці да людзей. У першую чаргу - да дзядзькі Колі. Пакуль Антон шукаў выйсце, ішоў абмен аператыўнай інфармацыяй:

– Рэкон Клаліт. Агрэсіўны абарыген адбіты эарцянамі пры спробе даставіць яго на базу праз Ажарцы. Вымушаны былі аддаць, бо некаторыя з мясцовых сабак ітнаруюць пачуццё бяспекі, калі атрымліваюць каманду аб нападзе. Блакіроўка свядомасці эарцян рэалізуецца ў дзевяці выпадках з дзесяці. У мілта Снава невядомым ферментам сабачай сліны разгерметызаваны дэф-касцюм. Дастаўляем яго на базу.

– Рэкон Крост. Транзітныя калідоры зроблены. Грузавы модуль на падлёце, праз трыццаць гапаў пяройдзе ў зону лакальнага кіравання.

– Ахікан, група Атэна. Атэн сумесна з эарцянскім ледгер- рэконам Шыганцовым і яго памочнідай рыхтуе грошы для мясцовага насельніцтва. Эарцянскім рэконам, удзельнікам нарады, дазволена пакінуць штаб Ажарцоў. Яны павінны распаўсюдзідь інфармадыю аб мэтах і задачах місіі. Але, здаецца, большасць з іх на пачатку размовы з намі самаблакіравала псіхіку.

– Рэкон Берсерк. Група мясцовага рэкона Кавальчыка прыйшла рыхтаваць метал для транспарціроўкі. Пры спробе пачаць работу высветлілася, што ў балоне няма ацэтылену. Кавальчык распарадзіўся замяніць балон на складзе. Аднак кладаўшчыца пайшла да свайго жытла - за ёй адпраўлены пасыльнымі мясцовыя мілты.

Хабірт паведяміў, што яго група разам з аноферам выканала дадатковую задачу і рушыць на Чацвёртае поле. Пры гэтым паўтарыў, што анофер настойвае на незалежнасці сваёй місіі.

Пераканадь Хабірта не ўдавалася. Пры ўсёй няўпэўненасці ён усё ж быў рэконам. Антон рызыкнуў. Ён сцягнуў шлемафон і закрычаў:

– Хабірт, глядзі на мяне! Хіба я падобны на вас? Я не павінен быць з вамі, і я не пайду з вамі!

Хабірт і яго мілты з агідай і цікаўнасцю разглядалі твар Антона.

– Надзень шлем, Мутант. Іанізацыя Эорты загубіць цябе.

– Да лямпачкі мне вашая іанізацыя! Ты што, не бачыш, хто я

такі?!

– Анофер. Мярзотны, агідны анофер, няздольны працаваць у камандзе. Са сплюснутай галавой і тоўстымі крывымі нагамі. З грубым голасам і невыразнымі думкамі. Такімі вас робідь прыцяжэнне на вашым мацерыку, што трымаецца на ртутнай пліце. І каб не твае жоўтыя валасы і пігментная пляма, якія сведчадь аб тым, што ты з Латыкруста, я б нават мог палічыць цябе за эарцяніна. Мярзотнага, агіднага эарцяніна.

Тут разгубіўся Антон. Ён зразумеў, што мурэфы па-ранейшаму лічадь яго сваім.

– Я не магу пайсці з вамі. У мяне свая місія!

Хабірт не ведаў, што рабіць. Чыны ў іх былі аднолькавыя, а аноферы на Латыкрусце даўно адваявалі сабе права, каб да іх ставіліся як да роўных. Ён выйшаў на сувязь асабіста з Атэнам. Той аблаяў анофераў увогуле і Мутанта канкрэтна, загадаў турбавадь выключна па экстранных пытаннях і закончыў:

– Кінь яго, Хабірт. Мы не маем права прымушаць іншых мурэфаў. Аноферы і сапраўды запатрабавалі сабе асобны статус у гэтай экспедыцыі. Адкажа за ўсё перад Лігай Латыкруста. Дачакайцеся мілта Гобера і ідзіце на Чацвёртае поле. Скончыцца энергія, сам да гізера прыпаўзе. А не, кінем на Эорце - на Латыкрусце адным вырадкам менш будзе! Урэшце, ён з шостага флаера. На базавым спейскросе ведаюць, што той згарэў. А капсулы магло і не быць. Мяне не чапайце, звязвайцеся з Ахіканам. Ты кажаш, іанізацыі не баіцца? Ну, вырадак!

Як толькі скончылася сувязь з Атэнам, у эфір з тэрміновым паведамленнем уварваўся рэкон Крост:

– На поўдні была спроба пранікнення за межы зоны эарцяніна на механічным транспартным сродку. Няўдалая, канечне. Ха-ха. Праз дзесяць гапаў групе Хабірта неабходна быць на базе для падзарадкі. Падрыхтавацца групе Берсерка.

БАБУЛЯ І МІЛТ ГОБЕР

Баба Ніна вярнулася з магазіна, дзе купіла хлеб, карамелі Антону і пачула шмат навін. Аказваецца, нейкія “серабрыстыя марсіяне” бадзяюцца па вёсцы і нават участковага хацелі з сабою забрадь, ды Зінка Рамановіч, Цыганка, не дала - сабак нацкавала. А яшчэ ветэрынар сказаў, што “серабрыстыя” на нарадзе былі, а прыляцелі сюды па жалеза. А магазіншчыца Маруся паведаміла, што пасля работы аванс калгаснікам Шыганцоў дасць. Але ж не грашыма, грошай няма, а “шыганцамі” - талонамі з пячаткаю. Бабе Ніне “шыганцы” да аднаго месца: у яе калгаснікі рублямі пазычалі - рублі няхай і вяртаюць.

І ў магазіне, і па дарозе дадому Ніна Цімафееўна спрабавала ў людзей распытадь пра “серабрыстых”, але тыя ў большасці адмоўчваліся ці казалі, што не бачылі. Але дзіўна неяк адмоўчваліся: глядзяць, а быццам і слоў тваіх не чуюць, пакуль пра што іншае не спытаеш.

Памыла бабуля Антосікаву талерку, паставіла на пліту вялікі чыгун з бульбяным лушпіннем, каб курам зварыць, і пайшла паглядзець, ці не адвязалася каза. Зачыніла дзверы, галінку ў шчапок уставіла, павярнулася да веснічак і ледзь не самлела: праз дарогу прама да яе ішоў марсіянін! Ручкі-ножкі танюсенькія, галава - як парніковы агурок! А самае дзіўнае, што ў руках марсіянін нёс яе граблі. Аб усім адразу падумала баба Ніна, а самае галоўнае - дзе ж Антосік? Яна ж яго сена варушыць паслала!

Згодна з распараджэннем рэкона Хабірта, мілт Гобер ішоў на двор, з якога анофер Мутант невядома нашто ўзяў механічны інструмент з назваю “граблі”. Эарцянка выйшла са свайго жытла, калі ён падыходзіў да веснічак. Агрэсіўнасць яе была настолькі нечаканай, што Гобер разгубіўся і адкінуў граблі. Аднак успомніў, што мурэфы - больш дасканалыя гуманоіды, чым эарцяне, і паспрабаваў выклікадь у яе пачуццё трывогі, аднак гэта прывяло да таго, што эарцянка яшчэ больш раззлавалася і ўдарыла яго граблямі. Граблі слізганулі і ўпіліся зубцамі ў зямлю, але бабуля не сунімалася. У мілтаў не было, як у рэконаў, права і магчымасці блакіраваць свядомасць мясцовага насельніцтва, але пры неабходнасці яны маглі нейтралізавадь зрок эарцян і мусілі блакіравадь той участак памяці, які ўтрымліваў інфармадыю пра мурэфаў. Свежая інфармацыя ляжала на паверхні свядомасці: выявіць і пераўтварыць яе ў нішто - задача нескладаная.

Поделиться:
Популярные книги

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Железное пламя

Яррос Ребекка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Железное пламя

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Ромов Дмитрий
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Французская новелла XX века. 1900–1939

Пруст Марсель
Проза:
классическая проза
6.25
рейтинг книги
Французская новелла XX века. 1900–1939

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Кодекс Императора II

Сапфир Олег
2. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора II

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Элизиум. Аликс и монеты

Андерсон Александр
1. Элизиум
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
8.98
рейтинг книги
Элизиум. Аликс и монеты