Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

– Дазвольце! Вітэрнал, ці як? Што вы мне плявузгаеце пра вашу эксклюзіўнасць? А калі аб нечым малоць - давайце, можа, пра Сусветны Патоп. Здаецца, гэта і вам па тэме, і я паслухаю!”

Уласны гугнява-п’янаваты голас падаваўся мне непрыемным.

45-55

Наступныя пятнадцать гадоў перамалолі маё ўяўленне пра чалавека як пра істоту, здольную да мыслення. Я зведаў сутнасць улады, адчуў няўстойлівасць клімату, а галоўнае - прасякнуўся ўласнай канечнасцю. Не чапляйцеся, спадары філолагі: вы выдатна разумееце, што размова ідзе не пра руку або нагу.

Дзве тысячы пяты год. Як прыемна прапусціць два нулі без абазначэння іх словамі! Смешна сказаць, хоць забыў, калі смяяўся: у маладосці не быў упэўнены, што дажыву да яго.

Стварылі “Дзевятую роту’, аднак ніхто не ўспамінае “Нашых”; рэміксавалі “Кінг Конга”. Забыліся “Дванаццаць малпаў”, а “Ціхую планету’ выкінулі з кінадаведнікаў з-за малапрыкметнасці і бяскасавасці. Арнольд кіруе Каліфорніяй. Лебедзі і Еўдакімавы ў горне расійскай улады не выжываюць.

Еўрапейскія дзяржавы ставяць лідэрамі жанчын. Краіны- “еўрапярэваратні” здаюць на несправядлівыя суды сваіх былых правадыроў, якія спрабавалі ўтрымаць уладу і, па вялікім рахунку, выратавадь уласную краіну. Прадэс развалу імперый працягваецца. Планета, на якой паўвека таму было блізу пяцідзесяці дзяржаў, цяпер мае іх пад дзвесце пяцьдзесят. Войны не толькі не спыняюць раз’яднання, а як быццам бы і спрыяюць яму. Магчыма, чалавецтва пакуль не разумее ўсёй сур’ёзнасці працэсу.

Арабскі рэгіён падобны на дрэсіраванага тыгра, які пакаштаваў чалавечыны. Амерыка нагадвае баксёра-прафесіянала, які “адпаведна правілам” метадычна нявечыць змарнелых пракураных падлеткаў.

Цягне дымам новай незразумелай сусветнай вайны. Магчыма, яна ўжо ідзе.

Анекдот пра Брэжнева як пра “дробнага палітычнага дзеяча ў эпоху Пугачовай” успрымаецца бясспрэчнай ісцінай для тых, хто памятае Генсека. Слова “фармат’ у шоу-бізнесе з’яўляецца пропускам, “нефармат’ - прысудам. Зрэшты, я музыку амаль не слухаю. Добра, што пачалі крудідь песні майго студэнцкага юнадтва: “Там, дзе клён шуміць.”

Праўду сказаў Вітэрнал: ніводная вольха не стала бярозай.

Павінен адзначыць, што да таго часу я ўсвядоміў усю трагічнасць перакосаў здароўя. І калі праблема карыесу і зубнога каменю была вырашана ўстаўнымі сківіцамі, то да звыклых гастрыту, мігрэні, задышкі арганічна дадаліся ішэмія, атэрасклероз, артрыт і іншае. Аднак неабходна заўважыць, што на рабоце (пяты год у невялікай арганізадыі намеснікам дырэктара па навучанні кадраў) я стараўся выглядадь малайцом, што было нескладана: строгі пінжак разам з адпрасаванымі жонкай штанамі ўдала маскіравалі азызлае ва ўсіх напрамках цела. А пашыраная чырванаватая фізіяномія падманна перасцерагала тых, хто намерваўся пахіснудь мой аўтарытэт, што пад абалонкай адзення знаходзіцца магутны торс.

Пра тое, што цела на самай справе стала азызлым, я гаварыў. І нешта змянідь было немагчыма: калі ўдавалася пераадолець ляноту і апатыю - падсоўвала свае сюрпрызы здароўе. Дакладней, нездароўе.Спачатку я палічыў яго за маладога чалавека, накіраванага на наш камбінат ці на стажыроўку, ці з біржы.

– Сядайце. Дакументы давайце.

– Павел Андрэевіч, я - Вітэрнал, Відя.

Гэты ўдар быў мацнейшым за атрыманы два гады таму, калі на генеральнага дырэктара камерцыйнай фірмы, дзе я тады прадаваў, у маёй прысутнасці начапілі наручнікі.

Ды, напэўна, у глыбіні душы я і не забываў Віцю-Віталія, таму што адразу адрэагаваў:

– Пачакай, я дзверы зачыню. Кавы хочаш?

Вітэрнал кінуў на стол аркушык у клетку (падобных лісткоў я не бачыў гадоў дзесяць, аддаючы перавагу пісчай паперы) з інтэрваламі лічбаў 0-10, 15-25, 30-40, 45-55, 60-70, 75-85, 90-100.

– Што гэта?
– Звычка пачувадца галоўным у асабістым кабінеце праяўляла сябе.

– Падумайце, вы ж некалі збіраліся быць вучоным. Уключыце

IQ.

Прайшло не больш за хвіліну, як я кінуў яму лічбы: 5, 20, 35, 50, 65, 80, 95.

– Значыць, наступным разам вы наведаеце мяне ў шэсцьдзесят пяць гадоў? Вы рызыкуеце не заспець мяне жывым: я ўжо быў на валасок ад смерці - толькі спагадная ўвага прахожых і прафесіяналізм медыкаў утрымалі мяне ад неасэнсаванага скачка на той свет.

– Інтэлект не розум, Павел Андрэевіч. У вас ёсць вольных паўгадзіны?

– А пасля работы нельга?

З цягам гадоў я стаў працаголікам і панічна баяўся змарнаваць нават хвіліну рабочага часу на асабістыя патрэбы, хоць карысці ад сваёй работы даўно не бачыў.

– Добра-добра, я пагуляю пакуль што.

– Можа, вам грошы патрэбныя?
– хутчэй ветліва, чым паблажліва спытаў я.

І ўгадаў.

– Не пашкодзілі б.

Я даў Вітэрналу суму, дастатковую для вольнага баўлення часу на пару гадзін з улікам яго статусу, які вызначала яго абтрапанае адзенне.- У семнаццаць пятнадцать заходзьце. Я пропуск закажу. Між іншым, як вы прайшлі цяпер?

Вітэрнал усміхнуўся, і калі б яго твар не бачыўся на працягу жыцця ў ціхіх снах і ўдалых кашмарах, з якіх ён мяне вызваляў, давялося б палічыць яго ўсмешку праяўленнем беспардоннага нахабства.

А так я проста сказаў:

– Добра-добра, усё, пакуль. Да сустрэчы.

Гісторыя, расказаная Вітэрналам, які гэтым разам паведаміў, што яму бліжэй імя Імартал, была даволі афарыстычнай:

– Першапачаткова людзі былі падобныя на багоў не толькі знешне, але і па вечнасці жыцця. Ты памятаеш пра гэта, Павел Андрэевіч. Аднак Вярхоўны заўважыў, што чалавечая душа ў адрозненне ад боскай мае абмежяваны рэсурс. Таму ён вызначыў намінальны тэрмін жыцця і падзяліў яго на пятняттгтяттігядовыя стадыі: дзяцінства, юнадтва, маладосць, сталасць, пажылы ўзрост, старасць. Такім чынам, у кожным чалавеку праграмна закладзена ўзроставая сетка. Ці не дзіўна, што дзевяностагадовы парог пераадольвае мізэрная частка, а сто пяць гадоў перасягаюць адзінкі?

Кожнай стадыі было адведзена дзесяць гадоў, паміж стадыямі былі устаноўлены пераходныя этапы на палову стадыі - пяцігоддзе. Гэтыя пяцігоддзі - пераход з папярэдняга ўзросту ў наступны - часцяком хваравіта пераносяцца.

Менавіта таму ў дванадцадь-трынадцадь гадоў людзі збіраюцца канчаткова разабрадца з усім светам ці з сабой. І адначасова ганарацца, што да іх усё часцей звяртаюцца “хлопец”, а не ‘хлопчык”. Або - не “дзяўчынка”, а “дзяўчына”.

Менавіта таму ў двадцадь сем—дваццаць восем яны пачынаюць адчуваць, што ўзыходжанне непазбежна зменіцца спускам, і як належнае ўспрымаюць зварот “малады чалавек”. І адначасова паўнакроўна радуюцца жыццю.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Хроники Тириса. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 1

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Заботы Элли Рэйт

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Заботы Элли Рэйт

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая