Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Дык вы ж сапраўдны літаратар, містэр Бамбл! — сказала місіс Ман.

— Ну, вы скажаце, — камплімент, відавочна, прыйшоўся кур’еру даспадобы. — Можа быць, можа быць, місіс Ман.

Ён дапіў джын і дадаў:

— Олівер ужо выйшаў з таго ўзросту, калі можна заставацца тут, і рада пастанавіла адправіць яго назад, у працоўню. Я прыйшоў, каб забраць яго туды. Пакажыце мне яго, і хутчэй.

— Пастараюся прывесці яго як мага хутчэй, — сказала місіс Ман, выходзячы дзеля гэтага з пакоя.

Олівер, які да таго часу вызваліўся ад верхняга слою бруду, што ляжаў на яго твары ды руках і змываўся з першага разу, быў уведзены ў пакой яго велічнай апякункай.

— Пакланіся джэнтльмену, Олівер, — сказала місіс Ман.

Олівер пакланіўся напалову кур’еру, напалову яго капелюшу на стале.

— Ці хочаш ты пайсці са мною, Олівер? — велічна спытаў містэр Бамбл.

Олівер хацеў быў сказаць, што ён гатовы пайсці адсюль з кім заўгодна і з вялікай ахвотаю, як раптам, гледзячы ўверх, ён сустрэў пагляд місіс Ман, якая атабарылася за крэслам кур’ера і раз’юшана трэсла ў яго бок кулаком. Ён адразу зразумеў намёк — кулакі занадта часта пакідалі сляды на яго целе, каб не застацца ў памяці.

— А яна пойдзе са мной? — запытаў бедны Олівер.

— Не, яна не можа, — адказаў містэр Бамбл. — Але яна будзе калі-нікалі прыходзіць да цябе.

Гэта не было вялікім суцяшэннем для дзіцяці. Аднак, якім малым ён ні быў, у яго ўсё ж хапіла клёку зрабіць выгляд, нібыта ён пакідае гэтае месца з жалем. Яму зусім няцяжка было пусціць слязу. Голад і кепскае абыходжанне — вялікія памагатыя, калі ты хочаш плакаць, а Олівер дапраўды плакаў вельмі шчыра. Місіс Ман падаравала яму тысячу пацалункаў і — Оліверу найбольш патрэбна было якраз гэта — пару лустаў хлеба з маслам, каб ён не здаваўся надта галодным, калі прыйдзе ў працоўню.

З лустай хлеба ў руках і ў карычневай прыходскай шапачцы Олівер быў выведзены містэрам Бамблам з прыкрага дома, дзе ніводнае пяшчотнае слова, ніводзін пяшчотны пагляд не асвяцілі змроку яго дзіцячых гадоў. І ўсё-такі, калі за ім зачынілася брама асабняка, ён апусціўся ў бездань дзіцячай жальбы. Няхай яго малыя сябрукі ў гульнях былі сапсаваныя жахлівымі ўмовамі жыцця, аднак яны былі адзінымі сябрамі, якіх ён калі-небудзь меў, і яго маленькае сэрца з самага пачатку было апанаванае пачуццём самоты ў гэтым велізарным абшары свету.

Містэр Бамбл ішоў вялікімі крокамі; маленькі Олівер, моцна ўхапіўшыся за яго абшыты галунамі закаўраш, шыбаваў побач з ім і праз кожную чвэрць мілі пытаўся: «Ці далёка яшчэ?» На гэтыя пытанні містэр Бамбл даваў адказы вельмі рэзкія і кароткія, бо непрацяглая ветлівасць, якую будзіць у некаторых сэрцах джын з вадою, да гэтага часу выпарылася, і ён зноў стаў тым самым ранейшым кур’ерам.

Олівер не прабыў у сценах працоўні і чвэрці гадзіны і ледзьве паспеў разабрацца з другой лустай хлеба, калі вярнуўся містэр Бамбл, які перад тым паспеў даверыць яго клопату адной старой жанчыны. Ён расказаў пра вечаровае пасяджэнне рады і пра тое, што Олівер на жаданне рады павінен неадкладна з’явіцца туды.

Не маючы дакладнага ўяўлення, што такое апякунская рада, Олівер быў агаломшаны і не ведаў, смяяцца яму трэба ці плакаць. Але ён не меў часу для роздуму на гэтую тэму, бо містэр Бамбл, каб раскатурхаць малога, стукнуў яго злёгку сваёй кульбай па галаве, ляснуў ніжэй за спіну, каб падбадзёрыць і, загадаўшы ісці следам, павёў яго ў вялікі чыста вымыты пакой, дзе вакол стала сядзелі восем ці дзесяць тоўстых джэнтльменаў. У тарцы стала, у глыбокім фатэлі з падлакотнікамі, нашмат вышэйшым за астатнія, рассеўся асабліва тоўсты джэнтльмен з вельмі круглым чырвоным тварам.

— Пакланіся радзе, — сказаў Бамбл.

Олівер выцер дзве ці тры слязінкі, якія яшчэ стаялі ў вачах; бачачы перад сабой не раду, а стол, ён, дзякуй Богу, усё-такі адбіў паклон.

— Як цябе завуць, хлопчык? — спытаўся джэнтльмен у высокім крэсле.

Олівер быў напалоханы гэткай вялікай колькасцю джэнтльменаў, і яго пачало калаціць; кур’ер яшчэ раз даў малому кухталя, і той заплакаў. Гэтыя дзве прычыны прымусілі яго адказваць вельмі ціха і няўпэўнена. Вось чаму джэнтльмен у белай камізэльцы назваў яго дурнем. З гэтай нагоды настрой джэнтльмена адразу зрабіўся лепшым.

— Хлопчык, — сказаў джэнтэльмен у высокім фатэлі, — слухай, што я табе скажу. Я спадзяюся, ты ведаеш, што ты сірата?

— Што гэта такое, сэр? — пацікавіўся бедны Олівер.

— Я адразу казаў, што хлопчык — дэбіл, — сказаў джэнтльмен у белай камізэльцы.

— Ціха! — сказаў першы джэнтльмен. — Ты ведаеш, што ў цябе няма ні бацькі, ні маці і што ты выхоўваешся на сродкі прыхода?

— Ведаю, сэр, — адказаў Олівер, заліўшыся горкімі слязьмі.

— Чаму ты плачаш? — запытаў джэнтльмен у белай камізэльцы. І паўтарыў, сцвярджаючы надзвычайнасць сітуацыі: — З якой прычыны ён плача?

— Я спадзяюся, што ты прамаўляеш свае малітвы кожны вечар, — сказаў другі джэнтльмен суворым голасам, і молішся за людзей, якія клапоцяцца пра цябе, як належыць хрысціяніну.

— Ага, сэр, — сказаў малы, заікаючыся.

Джэнтльмен, які пытаўся апошнім, сам таго не ведаючы, сказаў праўду. Олівер і сапраўды быў бы хрысціянінам, і нават вельмі добрым хрысціянінам, калі б маліўся за тых, хто яго корміць і пра яго клапоціцца. Але ён не маліўся, бо ніхто яго гэтаму не навучыў.

— Добра! Ты прыйшоў сюды, каб атрымаць адукацыю і навучыцца нейкай карыснай працы, — сказаў чырванатвары джэнтльмен, што сядзеў у высокім фатэлі.

— Такім чынам, заўтра з шасці гадзін раніцы ты пачнеш трапаць пяньку, — дадаў зласлівы джэнтльмен у белай камізэльцы.

На знак падзякі за такую вось камбінацыю абодвух блаславенняў у адным простым працэсе трапання пянькі Олівер, з ініцыятывы кур’ера, пакланіўся і быў прыспешаны з пакоя ў вялікае памяшканне, дзе на грубым цвёрдым ложку ён плакаў, аж пакуль не заснуў. Што за годнае пацверджанне мяккасці ангельскіх законаў! Яны даюць беднякам магчымасць пайсці спаць!

Бедны Олівер! Ён спаў у шчаслівай недасведчанасці пра навакольнае і мала думаў пра тое, што рада гэтым самым днём прыняла рашэнне, якое зробіць самы вялікі матэрыяльны ўплыў на ўсю яго будучыню. Тым не менш рашэнне было прынятае, і яно было такое.

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 2

Крынов Макс
2. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 2

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Мир в латах (сборник)

Полякова Татьяна Викторовна
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Мир в латах (сборник)

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь

Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Терин Рем
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Рассказы

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
прочая детская литература
5.00
рейтинг книги
Рассказы

Иван Грозный: Кровавый поэт

Бушков Александр Александрович
Научно-образовательная:
история
6.67
рейтинг книги
Иван Грозный: Кровавый поэт

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6