Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарунак для Адэлі

Квяткоўскі Севярын

Шрифт:

* * *

На вялікім лужку перад домам стаяць сталы, на якіх – бутэлькі, закускі і кветкі. Усё вакол асьветлена адмыслова прывезенымі пражэктарамі. А таму я ўжо здалёк бачу правым вокам (левае заплыло) гасьцей. Экс-саліста опэрнага тэатру цяжка пазнаць: мае чорны твар ад запечанай крыві. Смокінг — нібы сьцягнуты з пудзіла, якое памачалі ў сіласную яму. Адна рука саліста неяк ненатуральна боўтаецца, другой ён трымае плот, каб не паваліцца. Астатнія наведнікі нібы двайнікі саліста — такія ж парэпаныя, пакамечаныя: іх дзесяць, дваццаць, легіён? Большасьць зь іх я ведаю калі не па імю, дык у твар.

Вунь руды, падобны да тхара мэн — вядомы ў краіне бізнэсовец. А вунь цыбаты хлюст з моднай фрызурай — дырэктар камэрцыйнага тэлеканалу. І таўстуна-барадача ў чорных (гэта ноччу!) акулярах ведаю — паэт…

Я ўжо ўзьняўся з карачак і кульгаю да сшэрхлай грамады. Усе маўчаць. Глядзяць на дзьверы дому. А можа, сабе ў сярэдзіну. Я сьціскаю падарунак у кішэні. Да хрумсту сьцяў пальцы непашкоджанай рукі. Колькі цягнецца маўчаньне? А жыцьцё? А імгненьне?

Бязгучна праляцеў кажан. Бязгучна прапоўз вужака. Бязгучна з-за плоту бліснулі вочы ваўчыныя. Рыпнула масьніца ў доме, павярнулася клямка…

Я ня вытрымаў і выхапіў з кішэні вялікі срэбны рэвальвэр, набіты вялікімі срэбнымі кулямі. І тады астатнія імгненна павыхоплівалі свае пісталеты.

Дзьверы расчыніліся, і на ганку паўстала юбілярка з гітарай у руках:

— Мурр, хлопчыкі… Гэты раманс я прыдумала проста цяпер. Вы будзеце першыя, хто яго пачуе.

І ўсьміхнулася сваёй усьмешкаю.

Вiльня ў канцы тунэлю

Міленіюм я сустрэў задніцай. Для кагосьці Новы год прыходзіць са звонам курантаў, для кагосьці – пад цюканьне жалезных кубкаў, для кагосьці – з ранішняга паведамленьня па тэлевізіі, маўляў, наступіў-такі. Я сустрэў апошні год другога тысячагодзьдзя на віленскім Катэдральным пляцы. Выбух салюту ляснуў мне ў сьпіну. Калі я ня вытрымаў чаканьня ды рушыў, адкуль прыйшоў – у бок вакзалу, побач зь якім ва ўтульнай кватэры мяне чакаў сьвяточны стол.

Як сустрэнеш Новы год, так яго і пражывеш, а ў момант міленіюму я быў поўны рашучасьці. Хіба я ня памятаю рашучасьці на якую справу, бо ледзь трымаўся на нагах ад алькагольнага перадозу.

Вільня ў мяне асацыюецца з алькаголем. І зь зімой.

Вільня ня можа быць Горадам сонца, гэта Горад пад начным зорным небам. А яшчэ Вільня – Горад прывідаў, якія могуць цябе зьнесьці. У тваёй галаве шпацыруюць, працуюць, ядуць, танчаць і выпіваюць скарыны, ластоўскія, луцкевічы, міцкевічы, луцэвічы, гарэцкія, тарашкевічы… Дзядзькі антосі, казікі, юзікі… З кожным кілямэтрам, з кожным кілішкам яны робяцца рэальнейшыя.

Па прыезьдзе ў Вільню мясцовыя літоўцы выглядаюць, усё роўна як выяўленыя на няякасным галяграфічным малюнку: абрысы няпэўныя, трохмернасьць празрыстая, ці то ёсьць яны – ці то няма іх. Прывіды, адным словам.

Ёсьць яшчэ прывіды – мясцовыя нелітоўцы, якіх я і мае сябры клічам проста – славішы, але гэтыя – прывіды ў квадраце. У экзальтаванага адраджэнца-цьвярозьніка ўся гэтая хеўра можа выклікаць прыступ дэпрэсіі. Але ў пітушчага жыцьцялюба-рамантыка прывіды-тубыльцы саступяць месца прывідам-нацыянальным пэрсанажам. У тых, хто едзе ў Вільню першы раз.

Я выйшаў зь цягніка Менск-Вільня за сорак хвілінаў да Міленіюма ці не ў пяцідзясяты раз за жыцьцё. Дакладней, вываліўся, нібы набіткаваны мех, і хістка, але ўпэўнена нырцануў у нетры Места: далей і глыбей – да водарасьцяў, да камянёў, да ракушак, русалак, вадзянікоў… Праз карчы, завалы, міма балотнага глею да вядомых аднаму мне пясочных затокаў.

***

Вы калі-небудзь кулялі сьвяточны стол? Я кульнуў. Праўда, гэта было ўвечары 1 студзеня, і на стале заставаліся адно парэшткі сьвяточных страваў. Я зрабіў акт пратэсту супраць зьдзекаў з маіх пачуцьцяў. Я паставіў кропку. Пакінуў іх цалавацца і пайшоў.

Калі вы зьведалі хаця б крыху віленскіх вулак, дворыкаў, касьцёлаў, галерэяў ды музэяў, калі вы трохі набрынялі крывіцкім духам і літоўскім півам, вы заўважаеце, што Вільня – жыве. Я вось адзначыў, што чым бліжэй да вечара і да вакзала, тым менш чуваць літоўскай мовы. “Palauk (пачакай), имеешь сигарету?” Хлопец дзякуе за пачастунак і крычыць у сьпіну прыяцелю: “Marek, zaczekaj”. Марэк – на выгляд мой аднагодка, але вышэйшы і здаравейшы. На ім дзедмарозаўская шапка. Ён энэргічна, але далікатна чапляецца да дзяўчат. Марэк з прыяцелем зьнікаюць у кірунку вакзала, а я рушу па Завальнай у супрацьлеглы бок – паўз рынак у кірунку цэнтру.

У кішэнях ані цэнта. Я пазіраю то сабе пад ногі, то на ўлюбёныя віленскія зоркі. Да сустрэчнай сямейнай пары зьвяртаюся па-беларуску: “Прабачце, каторая гадзіна?” – “Дванаццатая”. – “Дня ці ночы?” – “?!” …

“?!” … – дакладна такая рэакцыя ў дзяжурных паліцэйскага пастарунку, які месьціцца тут жа побач, на Завальнай.

– Што мне трэба зрабіць, каб вы затрымалі мяне на ноч?

Сьмяюцца.

Ну, давайце, разаб’ю во гэны графін на стале.

– Не-е, гэты пацягне на пятнаццаць сутак.

***

Грошай няма, але ёсьць тэлефонная картка. Ад вакзала я не аддаліўся ані на мэтар, хіба зрабіў кола. Ад Завальнай да Шапэна – тры хвіліны хады. Менскі прыяцель гасьцюе на гэтай вуліцы, таму ў маёй кішэні ўжо сорак літаў. Празь сем гадзінаў на Менск стартуе віленскі цягнік. Піва і чабурэкі ў прывакзальным кругласуткавым павільёне. Што яшчэ трэба, каб камфортна сустрэць апошняе 2 студзеня тысячагодзьдзя?

Віленскія чабурэкі смачнейшыя за менскія. А дзяўчыну-прадавачку клічуць Соня. Я ў Менску прадавачак з такім імём на бэджы ня бачыў. А вось сядаюць два маладзёны – спазьніліся на цягнік Вільня-Клайпеда. Дзесьці там, у Прыбалтыцы, у жмудзкім мястэчку іх чакаюць бацькі са сьвяточнымі прысмакамі. А яны тут даганяюцца півам. Адзін зусім ніякі – студэнты… А вось і мясцовыя рэальныя пацаны: “Сонечка, пивка, пожалуйста”. Працытаваць я працытаваў, а вось паспрабаваць перадаць акцэнт віленскіх расейцаў я магу толькі ў жывой гутарцы. Адзін з маладзёнаў пачынае мармытаць штосьці пра “русішку” (расейскую мову), маўляў, кажыце па-літоўску. “Я не понял, пацан, я чего, тебя обидел!?” –– рэальны пацан сьціскае рэальныя кулакі і дадае, маўляў, панаехала калхозьнікаў. Літовец пачынае адмазваць прыяцеля-студэнта, маўляў, даруйце п’янога падлетка. А я бяру сабе яшчэ піва.

***

Можна глядзець на зорнае неба. А можна ў яго скокнуць, калі глядзіш на адбітак на паверхні возера. А можна глядзець з вады дагары і зноў-такі скокнуць у неба. Як каму больш падабаецца. У кожным выпадку ніхто з прысутных у павільёнчыку не патрабаваў, каб я перайшоў на расейскую. Трэцяй пляшкай піва я цокнуўся з тым літоўцам, які ня спаў, і з Марэкам. Марэк зьявіўся без прыяцеля, але ўсё ў шапцы Дзеда Мароза. Марэк па-польску і па-расейску пераконваў Соню сустрэцца наступнага вечара. Соня з радасьцю пагадзілася. Ці атрымалася ў іх што – ня ў курсе. Затое з Марэкам я прапіў апошнія літы. Уся справа ў беларускай мове. Я ёю выказваў свае думкі. А думак у мяне заўжды хапае. Асабліва іх паболела, калі Марэк пачаў адказваць мне на досыць прыстойнай беларускай мове. Не! Ён ня быў старшынёй Ліпоўскай раённай рады БНФ. Марэк, як і большасьць жыхароў віленскага раёну Ліпоўка, пазыцыянаваў сябе як паляк. Але, як і большасьць тых палякаў, у сям’і карыстаўся сумесьсю польскай і “простай” моваў. Вось пра гэтую “прастату” мовы, пра “трасянку”, пра карані, пра памяць продкаў, пра Княства, пра Скарыну… я і пачаў распавядаць прысутным у павільёне.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Императора

Сапфир Олег
1. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
4.25
рейтинг книги
Кодекс Императора

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Старый, но крепкий 4

Крынов Макс
4. Культивация без насилия
Фантастика:
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 4

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Сводный гад

Хозяин Теней 6

Петров Максим Николаевич
6. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 6