Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

— Вясновы бабёр, андатра, — прамовіў Рой, — некалькі лісіц і катоў. Мала становіцца, Джэк, вельмі мала.

— Калі ж ты збіраешся выправіцца на поўнач, Рой?

— Калі так будзе працягвацца, дык не затрымаюся. Вылаўлены ўвесь участак. Хіба што за Чатырма Азёрамі знойдзеш ладную бабровую хатку. А норак мне за цэлы год ніводнай не трапілася. Канчаецца для нас паляванне, Джэк.

— Пра гэта ты казаў яшчэ чатыры гады таму.

— Казаў і зараз кажу, — мірна запярэчыў Рой. — З Муск-о-гі скончана. Можна аддаць тэрыторыю Бобу і іншым Аджыбуэям.

У свой час Муск-о-гі быў паляўнічай тэрыторыяй індзейскага племені Аджыбуэяў. Гэта яны назвалі так недаследаваную прастору, якая раскінулася на поўнач ад возера Гурон аж да хрыбта Срэбны Даляр. Піянеры выжылі адтуль індзейцаў, і на працягу двухсот гадоў заказнік Муск-о-гі добра служыў паляўнічым і дробным фермерам. Ён і зараз карміў іх, асабліва тых трынаццаць трапераў, якія мелі там паляўнічыя ўчасткі; але Рой перакананы, што ў Муск-о-гі хутка паляўнічым не будзе чаго рабіць.

— Праўда, Джэк, — сказаў ён, — вось і дапаляваліся.

— Дык што ж цябе тут трымае? — спытаўся Бэртан. — Трэба хутчэй перасоўвацца на поўнач, а то будзе позна. Усе паляўнічыя Муск-о-гі разявяць рот на новыя ўчасткі на поўначы, і на будучы год ты застанешся са сваім інтарэсам. Дык што ж цябе тут трымае? — Джэк Бэртан ведаў, што ўтрымлівае Роя. Рой любіў вяртацца з лясоў у сваё абжытае жытло. Рою цяжка будзе падацца далёка на поўнач і адрэзаць сябе ад сваіх, стаць бяздомнай лясной скацінай. Але, з іншага боку, за пятнаццаць гадоў сумеснага палявання Бэртан ведаў, як патрэбен Рою лес. У Роя не было іншага жыцця.

— Але калі ты не прыспешыш свае пярэбары на поўнач, Рой, табе давядзецца тут калупаць зямлю за кавалак хлеба. — Зважаючы на тое, што Рой адразу ж стаў змрочны, Джэк зразумеў, якая для яго гэта страшэнная пагроза, і пашкадаваў, што сказаў пра гэта падкрэслена выразна.

— Раней ты станеш прэм'ер-міністрам, чым я фермерам, — прамовіў Рой і ўсміхнуўся свайму ранейшаму таварышу па паляванню. — Эх ты, фермер Джэк! — сказаў ён. — Фермер Джэк!

— Ну і што, што фермер? Чаму гэта дрэнна?

— Нядрэнна для хворага і для жанатага, бо што яшчэ застаецца? Але каб у цябе была хоць якая мажлівасць, ты заўтра ж вярнуўся б у лес. — Рой ведаў, што гэта не зусім так. Джэк Бэртан быў фермерам ад нараджэння і па добрай волі, але ён надта зжыўся з лесам, каб забыцца пра яго канчаткова. Хоць ён і адмовіўся ад палявання, але адзін раз у год выпраўляўся ў лес, — каб назапасіць аленіны, як ён сам казаў, але на самай справе — і Рой гэта ведаў, — каб выгнаць з сябе лес на ўсю рэшту года. — Ну як, збіраешся сёлета? — спытаўся Рой.

— Мажліва і выберуся ў лес да Каляд на аленя, — адказаў Бэртан.

— Слядоў многа, — прамовіў Рой, — а самога аленя не бачыў.

— А ласі?

— Ну, лася заўсёды ўпалюеш. Справа ў тым, каб высачыць яго раней за Мэрэя або Зела Сен-Клера. Яны ўжо торкаюць свой нос ва ўсе ўчасткі, рыхтуюцца да зімовага палявання.

— А інспектар рыхтуе ім па добрай турэмнай камеры. Мэрэю адваляць дзесяць гадоў, калі інспектар зловіць яго, а Зел — той адразу трапіць у Форт-Уэнтварт. Інспектар папярэдзіў, што ў горадзе, яго не зачэпіць, але калі сустрэне ў лесе, дык пасадзіць абавязкова. А Мэрэя пасадзяць, дзе б ён ні трапіўся.

— Няхай толькі не спрабуе лавіць іх у лесе. А то калі сустрэнуць яго там Мэрэй або Зел — будзе ліха.

— Глядзі, не давай ім дазволу на карыстанне тваімі хібарамі, — хутка сказаў Бэртан.

— Але хіба іх упільнуеш? Яны як снег, выпаў — і няма яго. А Мэрэн я не бачыў цэлае лета.

— А Зел толькі што заявіўся ў горад, — паведаміў Джэк.

Рой недачуў, і яму стала вельмі прыкра.

— Хто прыйшоў у горад? — спытаўся ён.

— Зел Сен-Клэр, — адказаў Джэк.

— А, Зел! — Рой зірнуў на Джэка, яму хацелася даведацца, ці не вярнуўся Эндзі Эндрус; але спытаць пра Эндзі было для яго вялікай пакутай, як пакутай было для Джэка Бэртана сказаць хоць слоўка пра былога іхняга супольніка, хоць Джэк ведаў, як турбуе гэта Роя.

— А дзе Зел? — спытаўся Рой, зноў праганяючы з галавы Эндзі, пераконваючы сябе, што і сёлета, як і раней, Эндзі не з'явіўся і не з'явіцца ніколі. Пайшоў і не вернецца. — Хіба Зел працуе на дарозе? — спытаўся ён у Джэка.

— Не. Я пусціў яго ў закінуты будан у канцы маёй лесасекі. У яго жонкі яшчэ адно немаўля.

— І навошта ты пускаеш яго ў будан? Ты ж дарожны ўпаўнаважаны? Ты мусіш сачыць за парадкам! — Рою падабаўся тытул «дарожны ўпаўнаважаны» не толькі за гучнасць, але яшчэ і за тое, што яго насіў сябар Джэк Бэртан, хоць і быў ён толькі дзесятнікам у час летніх дарожна-рамонтных клопатаў. — А Зел плаціць табе?

— Гэта за маю развалюху? Я пусціў яго, каб ён ачысціў і ўзараў лесасеку.

— Хочаш зрабіць з яго фермера?

— Не. Але зараз, калі ён страціў свой участак у лесе, яму нельга грэбаваць нічым.

— З Зела, як бы ні стараўся ён пракарміць сям'ю, акрамя валацугі ніколі нічога не атрымаецца. Ты ніколі не зробіш з яго фермера, — сказаў Рой.

— Тым горай для яго, — заўважыў Джэк.

— Я думаю, што Мэрэй таксама пастараецца ўбачыць жонку і дзяцей.

— Яна паехала ў Марлоў, працуе на кансервавым заводзе, — прамовіў Джэк.

— Бедная Мэрэй! — уздыхнуў Рой. — Несправядліва гэта з боку інспектара так прыцясняць чалавека толькі за тое, што ён узяў некалькі скурак не ў сезон.

— Не ў сезон і не там, дзе дазволена! У хаціне Мэрэя ў пушным запаведніку знайшлі скурак на дзве тысячы даляраў. Калі б ён не ўцёк, з ім расправіліся б адразу.

— Ат, што тут казаць, абодва злодзеі і валацугі! — прамовіў Рой, папраўляючы лямкі заплечнага мяха.

— А калі ты не перастанеш мець з імі справу, скончыш тым жа: станеш не паляўнічым, а зверам. — Гэта быў выраз Роя, які Джэк павярнуў супраць яго самога. Але Рою падабалася, што Джэк паўтарае яго словы.

Поделиться:
Популярные книги

Автобиография

Твен Марк
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Автобиография

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Бродяга. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Бродяга
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бродяга. Книга вторая

Охотник на демонов

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Охотник на демонов

Драконы

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
8.08
рейтинг книги
Драконы

Двойник короля 15

Скабер Артемий
15. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 15

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Французская новелла XX века. 1900–1939

Пруст Марсель
Проза:
классическая проза
6.25
рейтинг книги
Французская новелла XX века. 1900–1939

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Газлайтер. Том 40

Володин Григорий Григорьевич
40. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 40