Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паміж "А" і "Б"

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

— Ох і стамілася ж я, — уздыхала адна. — Яму вырыла, і ужо паясніца ные. А ў сорак перашым пад Масквой тысчу такіх ям вырыеш, а ўвечары яшчэ ў чарзе настаішся…

— Самалёты над табой кружацца, бомбы выюць, выбухі, а ты нічога не баішся і рыеш акопы, рыеш, — працягвае другая. — А цяпер хлопчыкі кінулі дошкі, і я ўжо здрыганулася.

Гэта пра нас. Мы з Сёмкам толькі што прыцягнулі партыю дошак.

— Гэй, хлопцы, асцярожней! — не гледзячы на нас кажа дзядзька Кузьма. — Гэта вам не футбол, а дошкі.

Дзядзьку Кузьму я не пярэчу. Некалі ён быў знакамітым токарам, яго партрэты друкавалі ў газетах, а аднаго разу дзядзьку нават паказвалі ў кіно.

На суботніках дзядзька Кузьма быў галоўным актывістам. Нават Ірына мама яго слухалася. Мы пастаялі трохі і паглядзелі, як ён працуе. У яго ўсё атрымлівалася вельмі спрытна. Ён ставіў дошку да дошкі і двума ўдарамі малатка заганяў цвік у слуп.

— Як мілпнькі пайшоў, - падміргваў дзядзька Кузьма Івану Васільевічую Той таксама, мабыць, падміргваў, але з-за акуляраў нічога не было бачна.

К вечару плот прамой лініяй адгарадзіў наш двор ад іншых дамоў. Задаволеныя сваёй працай, жыльцы разыходзіліся па кватэрах. Дзядзька Кузьма ўвесь свяціўся ад радасці. Нарэшце пасля месяцаў сядзення ля тэлевізара і нудных прагулак па парку яму падвярнулася праца, дзе ён мог паказаць сваё ўменне.

Развіталіся і мы з Сёмкам. Я сказаў свайму сябру шэптам:

— Трэба прыдумаць нешта з плотам.

— Ага, — згадзіўся Сёмка. — Гэта ж сорам — у сярэдзіне дваццатага стагоддзя.

— Ціха, — перарваў я Сёмку. — Бывай.

Усе задаволены, акрамя…

Раніцай я так і не прыдумаў, што зрабіць з плотам. А ў школе мне было не да плота. Падзеі разгортваліся з касмічнай хуткасцю. Рада дружыны прысвоіла нашаму класу першае месца ў школе. За што? Там было шмат пунктаў, за што. Адным з пунктаў быў я. Я быў, здаецца, 12-м або 13-м пунктам.

Вось ён, гэты пункцік. “За тое, што таварышы не пабаяліся ўзяць на перавыхаванне цяжкага вучня Карабухіна, ад якога адмовіўся 6 “А”, уцягнулі яго ў грамадскую працу і дапамаглі яму выправіць свае двойкі”.

Таварышы з майго цяперашняга класа трыумфавалі.

І Віцька Мелюх крыкнуў:

— Двавайце яго гушкаць!

Не паспеў я апамятацца, як мяне схапілі і падкінулі да столі. Я апусціўся на дужыя рукі Мішкі Зайцава, Толькі Дашкевіча і іншых хлопцаў. Я і не думаў вырывацца. Ганарліва і моўчкі я лятаў ад падлогі да столі пад дружныя крыкі:

— Ура! Слава Карабухіну!

Калі гаварыць папраўдзе, я люблю славу. Я люблю, каб на мяне ўсе звярталі ўвагу і шапталі за маёй спінай: “Гэта той самы, ну які… Карацей — Карабухін”. Я люблю зваходзіць у школу і бачыць, як пачціва расступаюцца перада мной малышы. Яшчэ б, сам Карабухін ідзе!

Усе пераменкі я хадзіў задумлівы і горда трымаў ношу сваёй славы, пакуль не наляцеў на Іру.

Я ветліва пакланіўся ёй.

— Як маецеся, графіня?

Але ў Іры не было настрою жартаваць.

— Чаму ты не сказаў нікому, што я і іншыя таварышы з нашага класа цябе дапамагалі?

— Ці не ўсё роўна, — прымірэнча сказаў я. — Усе дапамагалі. Ты, канешне, больш за ўсіх.

– І яшчэ, як ты размаўляў з маёй мамай? — гнеўна сказала Іра. Яе вочы выкідалі маланкі.

— Нармальна размаўляў, а што?

— Нармальна? — Іра ўся булькатала. — Дык вось, больш я з табой не размаўляю і не займаюся. Усё. Досыць з мяне. — Яна рэзка павярнулася і зацокала абцасікамі ў свой клас.

Я панура глядзеў ёй услед. Вось дзяўчаткі, думаў я, шкодныя істоты. Калі ў цябе добры настрой, яны яго абавязкова сапсуюць. Не могуць без гэтага жыць.

Ну і што, калі я не сказаў нікому, што двойкі я выправіў дзякуючы Іры? Сам жа я добра гэта ведаю. Ах, малайчына, перавыхавала хулігана Карабухіна”.

Змрочны, я ішоў дамоў разам з Сёмкам.

— Дык што мы зробім з плотам? — спытаў я ў майго сябра.

— Можа, не варта, Валерка? — жаласна сказаў Сёмка. — Як яны ўсе працавалі! І дзядзька Кузьма, і…

— Але ў сярэдзіне дваццатага века.

— Ясна, — уздыхнуў Сёмка. — Але толькі я нічога не прыдумаў.

Моўчкі мы дацягнуліся да нашага дома. І тут я скеміў, што трэба рабіць.

— Сёма, бачыш?

Я паказаў на экскаватар, што працаваў адразу за нашым плотам. Там на пустцы капалі катлаван для новага дома.

І зямлю экскаватаршчык звальваў у розныя бакі. Плот яму моцна перашкаджаў.

— Ну і што? — спытаў Сёмка.

— Зараз усё зразумееш.

Мы пералезлі цераз плот і сталі перад экскаватаршчыкам. Ён якраз выключыў сваб машыну і корпаўся ў маторы.

— Вось, мусіць, даміна будзе, — зацягнуў я і падштурхнуў Сёмку.

— Паверхаў пятнаццаць, а можа, і больш, — даўжаў за мной Сёмка. Ён быў выдатны хлопец, мой сябар, і ўсё разумеў з паўслова.

— Чалавеку трэба капаць катлаван, а тут плот замінае, — працягваў я, хітра пазіраючы на экскаватаршчыка.

— Зямлю няма куды дзяваць, — падтрымаў мяне Сёмка.

— Зусім няма куды, — уступіў у размову экскаватаршчык. Ён быў вельмі высокі, як і яго машына. — Круцішся, быццам у малагабарытнай кватэры.

— Мы толькі што былі ў дамкоме, — зманіў я, сумленна пазіраючы парню ў вочы. — Дамком сказала, хай руйнуе плот, калі іншага выйсця няма.

— Ну няма ж выйсця, — развёў рукамі экскаватаршчык. — Вы ж самі бачыце.

Мы кіўнулі.

— Ну, дзякуй, хлопцы, — белазубая ўсмешка заззяла на твары экскаватаршчыка. — Цяпер і норму выцягну.

Ён улез у машыну, а мы адправіліся на паддашак. Па лесвіцы мы выбеглі стрымгалоў і прыпалі да акна.

Поделиться:
Популярные книги

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Убийственно просто

Джеймс Питер
1. Рой Грейс
Детективы:
триллеры
8.97
рейтинг книги
Убийственно просто

Крылатый воин

Чернобровкин Александр Васильевич
30. Вечный капитан
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Крылатый воин

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.25
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Среди пуль

Проханов Александр Андреевич
Проза:
современная проза
6.25
рейтинг книги
Среди пуль

Обрыв

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.93
рейтинг книги
Обрыв

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Подарок тролля

Линдгрен Астрид
Детские:
сказки
6.25
рейтинг книги
Подарок тролля

Введение в социальную философию

Момджян Карен Хачикович
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Введение в социальную философию

До конца времен

Стил Даниэла
Любовные романы:
современные любовные романы
5.80
рейтинг книги
До конца времен

Кодекс Охотника. Книга XXXV

Винокуров Юрий
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV

Геррон

Левински Шарль
Проза:
современная проза
7.71
рейтинг книги
Геррон