Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

*** Трэснуў лёд, быццам трэснула жыла…

Трэснуў лёд, быццам трэснула жыла. Я спыніўся. Угледзеўся ў дно — плынь падлёдная варушыла на тапельніцы кос радно. I глядзелі мне рыбы ў вочы, бы русалкі, і ўспомніў я, як кароткай купальскай ноччу тут зайшлася душа мая.

*** Як па зорках, па расе…

Як па зорках, па расе твой апошні шлях праляжа, памірай, а жыта сей. Рунь пра сейбіта раскажа.

*** Безь мяне будуць жаць…

Безь мяне будуць жаць і губляць зь перасьпелых калосьсяў залатыя зярняты на Белую нашу зямлю, птушкі іх падбяруць як падзяку за жніўныя песьні, хто ў крыле, а хто ў дзюбе у гнёзды свае прынясуць. Безь мяне прарастуць у зямлю жаўруковыя гнёзды, і, шануючы звычай, іх жнеі сярпом абмінуць.

Апакаліпсіс

Плывуць вужы на санцапёкі, лятуць буслы на астравы, жыцьцё — хай зорка то ці вока — заўсёды з прожылкам крыві Іюды, птушкі, чалавека зямной, таму сьвятой крыві, зласлоўем мёртвых воч крані, і кроў праступіць праз павекі. Плывуць вужы да глюг чырвоных, ляцяць буслы да хітрых ліс, і нат за мной зь зялёнай кроны цікуе чалавек ці рысь. А я? — напэўна, паляўнічы, на бельмах — прожылкі крыві, мае хтось дні сурочыць-зьнічыць, і я лічу чыесьці дні. I нават калі я заплачу, адчай, бы сэрца, загрызу — ня чыстую сьлязу, — убачу з крывавым прожылкам сьлязу.

Кола

Кожны дзень мяне пераязджае кола. Прадбачу, але не прыкмячаю аніколі ягонага набліжэньня. I толькі потым чую, як аддаляецца грукат у той бок, куды я сьпяшаю. Ані здагнаць яго, ані ўбачыць. Ну і д’ябал з табою, кола! А яно заходзіць па новаму кругу, і зноў зьнянацку, яшчэ глыбей уганяе мяне ў глебу дый кажа: і д’ябал са мною, і Бог са мною… Ух, як мне становіцца вусьцішна — гэта ж і я іду па кругу і калісьці ж яго замкну. I няма моцы збочыць, і няма мужнасьці супыніцца, ад гэтага такая злосьць на сябе разьбірае… Не-е! На гэты раз я ўхаплю цябе за абады! Адважна падымаю галаву, але… Скрозь паўз дарогу папераджальныя знакі: НЯ СУНЬ РУКІ Ў СЬПІЦЫ! Ну, д’яблава кола! А яно пасьпела зайсьці па новаму кругу і яшчэ глыбей увагнала мяне ў глебу: я і д’яблава, я і Богава…

*** Я дарэшты ў тваёй уладзе…

Я дарэшты ў тваёй уладзе што хочаш рабі з маім брыдкім целам і распуснай душой — хочаш любі а хочаш забі я сьцярплю таму што мая пакутная любоў мацьней за самы жахлівы боль ня страшна — калі вырываюць пазногці страшна — калі д’яблавымі пазногцямі па душы няхай нават бруднай але ж яна невінаватая вінаватае цела я дарэшты ў тваёй уладзе ды толькі аб адным прашу цябе НЕ! ЗАКЛІНАЮ ЦЯБЕ! Лепш забі зьдзекліва высакародна — неістотна толькі ня здрадзь бо тады я ніколі не вярнуся ў гэты сьвет а я ж так яго люблю…

У шкляным саркафагу

У шкляным саркафагу паміж падвойнымі вокнамі да апошняй пылінкі свайго праху заснуў матылёк. Шыбы, што стаяць знадворку, адлюстроўваюць ягоны сон. Я гляджуся ў іх, як у чароўнае люстэрка. Яны ртутнымі шляхамі дажджынак прадказваюць маё жыцьцё. I маёй цікаўнасьці няма мяжы: ані моцы, ані нават жаданьня — узяць на далонь, як вугалёк, матылька і адхукаць ад сну. Чыя нада мной воля? — гэта іншае пытаньне. I ўсё ж мне падабаецца жыць у шкляным саркафагу.

Перад цыганскім дажджом

Не з Дняпра, гэта з воч рыбакоў вырастае вясёлка, вось-вось-вось перакуліцца воблак з цыганскім дажджом, быццам з дробнаю рыбай кульнецца кашолка, і луска заіскрыцца пад сонцам жывым серабром, як маністы на нітку, на промні наніжуцца кроплі, Перуновы вятрыска абудзіць сурму за Дняпром, сурмачовае граньне палоніць, як боскія крокі, валацужлівы воблак за сонца сплыве, як паром.

У чароце птушка начавала

З народнага
У чароце птушка начавала, ой-лю, пад галоўку скрылечка падклала, ой-лю. А як ночку мне заначаваці, не пускае ў хату мяне маці, а чарот на возеры вяночкам, ночка, ахрысьці майго сыночка, а ў грудзёх разьбітае сардэнька, ночка, дзе мой любы казачэнька? У чароце птушка начавала, ой-лю, пад галоўку скрылечка падклала, ой-лю. А як мне заначаваці, не пускае ў хату мяне маці.

Натхненьне

Узгалоўем да ўсходу сонца рэкі сьпяць — такая велічная традыцыя. Сьпяць жа ў муз у нагох паэты — захавальнікі рыцарства. А паўз рэкі крадуцца лісіцы рыжыя — ноч мулкая дзённымі вобразамі, нат калі на мяне віно пральеце — па інэрцыі паэзіі гнеў мой вобразны. Хто закусвае там вальдшнэпамі, вы хоць ведаеце, як балюча сьнегу, калі сьняжынкі на гарачых губах плавяцца? А ты прабач, у мяне закаханая, не да сьлёз мне тваіх каляровых, я сягоньня на крыжы паэзіі, бы крывёю, сыходжу словамі.

Паэт

Ахвярую Алегу Бембелю

На памежжы чужыны з Айчынай па начох ходзіць сумны паэт, ён запаленымі вачыма, як агнём, апякае сьвет. А камусьці са спрат здаецца: блудзіць зорка па-над мяжой, быццам ёй не хапае мейсца і нябёс на зямлі сваёй. Хто пакрыўдзіў цябе, паэце? Хто прымусіў цябе блудзіць — Бог ці дэман у гэтым сьвеце? Што ты хочаш душы здабыць? I за што ты марнуеш цела? Можа, досыць зь цябе ахвяр? Сядзь, даверся паперы белай, і надзея асьветліць твар. Сядзь, пакайся за раны целу, яно ж братам тваёй душы. Ці жадала яно, ці ж хацела, каб ты з гэтай пакутай жыў? — на памежжы чужыны з Айчынай. …крок яшчэ — і няма мяжы…
Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Мастер порталов

Лисина Александра
8. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер порталов

Меткий стрелок

Вязовский Алексей
1. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Хозяин Стужи 4

Петров Максим Николаевич
4. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 4

Чевенгур

Платонов Андрей Платонович
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Чевенгур

Товарищ "Чума" 7

lanpirot
7. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 7

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Страх

Рыбаков Анатолий Наумович
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Страх