Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

3

Застаўшыся ў варонцы ўтраіх, яны нейкі час нялёгка і насцярожана маўчалі. Люся выключыла рацыю і развінчвала антэну, Сахно моўчкі і зацята стаяў у дне на льдзіне, Васілевіч адышоўся ўбок і сеў на краі варонкі.

Наўкола ляжаў чорны начны абшар. У небе высыпалі зоркі, з-за зубчатых верхавін хвойнікаў вылезла на небасхіл сцёртая палавінка месяца. Падмарожвала. Над хмызняком за пагоркам, недзе далёка на фланзе, міргалі, затухалі і зноў міргалі нябачныя адсюль ракеты, і шырокія размашыстыя водсветы гулялі ў небе. З вёскі - тых самых злашчасных Ручайкоў, якія не мог узяць батальён, - выпырхнула ў неба чарада трасіруючых куль, данеслася прыглушанае «тр-р-р-р-р-р-р-р».

Капітаны, зацяўшыся адзін на аднаго, маўчалі. Нешта раптоўна і нечакана здарылася між імі - нядаўнім камбатам і ягоным намеснікам, - яно нябачнаю сілай адразу раз’яднала гэтых нядаўна яшчэ, здавалася, блізкіх людзей. Недамоўленае і, можа, недадуманае тое адчувалі абое, але яны па-рознаму адносіліся да яго і таму маўчалі. Капітан Васілевіч, трохі пакрыўджаны і збянтэжаны тым, што адбылося, не ведаў, як лепей паставіцца да Сахно, каб выклікаць яго шчырасць, без якой яны ніколі б не маглі дамовіцца.

– Слухай, ты не спяшайся, - знарок супакоена сказаў Васілевіч.
– Пад ранак, можа, артылерыя падыдзе, тады лягчэй будзе.

– А загад?
– зашархатаў палаткай Сахно.
– Загадана ж да ранка ўзяць.

– І думаеш возьмеш?

Сахно незадаволена патупаў на месцы, паварушыўся і, не адказаўшы, сеў на схіле варонкі па другі бок ад Васілевіча. Былы камбат з нейкім здзіўленнем паглядзеў у змроку на яго. Здалося капітану, што ягоны нядаўні намеснік неяк наўмысна адасобліваўся ад яго, замыкаўся і нешта таіў у сабе ад усіх. Такая няшчырасць не сказаць, каб была нечаканай у гэтым чалавеку (Васілевіч і раней прыкмячаў нешта затоена-уласнае ў Сахно, у стаўленні яго да іншых людзей - і падначаленых, і начальнікаў), але пакуль Васілевіч быў камандзірам батальёна, а ён - ягоным падначаленым, здавалася, усё між імі было добра. Праўда, цяпер вось становішча змянілася, мусіць, з ім змяніліся і іх узаемаадносіны. «Ось ты які!» - падумаў пры сабе капітан. Але тая новая рыса ў характары Сахно болей здзіўляла, чым непакоіла Васілевіча. Куды болей важна было, як дамагчыся, каб не трапіць з батальёнам у яшчэ горшую бяду з гэтай скараспешнай атакай.

– Слухай, звяжыся яшчэ раз і растлумач яму, - настойваў Васілевіч, маючы на ўвазе камандзіра палка.
– Інакш загубіце батальён.

Люся, учуўшы гэта, перастала збіраць сваё начынне і запытальна зірнула на Васілевіча.

– Дык што, выклікаць?

Няма чаго выклікаць!
– з прыкрасцю азваўся Сахно, дачы тым зразумець радыстцы, што гаспадар рацыі ўжо ён, а не Васілевіч.
– Прасіць яшчэ, угаворваць… Не дзеўкі! Загадана - атакуем.

Ён нервова ўскочыў і зноў затупаў ботамі ў дне варонкі. Люся ж яшчэ перапытала Васілевіча:

– Уключыць, таварыш камбат?

– Я ўжо не камбат, - сумна ўсміхнуўся ў цемры капітан.
– Пытайце вун капітана Сахно.

– Згортвайце рацыю, малодшы сяржант!
– афіцыйна загадаў Сахно. Люся без асаблівай увагі на яго словы, сваім чынам, не спяшаючыся, пачала збіраць антэну, шнуры, упакавала скрынку і паставіла яе на край ільдзіны, а сама скорчылася побач, наставіўшы каўнер кажушка і зябка захінуўшы калені.

Капітан Васілевіч кусаў у цемрадзі вусны і думаў, што калі ён не прадпрыме нечага найважнейшага, то быць заўтра самаму благому, што можа здарыцца на вайне - іх напаткае разгром. Немцы паспелі ўжо арганізаваць супраціўленне, батальён выдыхся за тыдзень наступлення па гразі і балотах, тылы адсталі, артылерыя таксама, - вядома, што сходу арганізаванай абароны ім не прабіць, тым больш, што і прабіваць ужо няма чым. Ён думаў, што калі б спакойна давесці ўсё гэта да камандзіра палка і прымусіць яго ўнікнуць у становішча батальёна, ён бы зразумеў і да часу адмяніў бы атаку. Камандзір палка быў упарты і наравісты чалавек, ззаду яму ўсё здавалася, што батальёнам не хапае ініцыятывы, што камандзіраў трэба прымушаць, прыкрыкваць на іх і што, калі добра паднаціснуць, дык можна дабіцца ўсяго, што трэба. Тое, што ён адхіліў Васілевіча ад камандавання, не вельмі турбавала камбата, ён ведаў, што камандзір дывізіі не пагодзіцца на тое, ды і сам камандзір палка адумаецца і праз які дзеньдругі зноў верне да яго ўладу. Так ужо было не адзін раз і не толькі з ім.

Капітан Васілевіч другі год ваяваў у гэтым палку і перажыў чатырох, розных па характары, яго камандзіраў. Некалі з паўгода ён быў камандзірам шостае роты, той самай роты, рэшткамі якой камандуе цяпер сяржант Жаркоў, пасля стаў камандзірам батальёна. Ён ведаў тут характары ўсіх афіцэраў і ўсіх старых салдат і сяржантаў, якіх, як умеў, вучыў і выхоўваў, і якіх хутка і няўхільна менела за час наступлення. Батальён быў нядрэнны, ротныя падабраліся ўсе смелыя дзелавітыя хлопцы, Васілевіч хоць і не на шмат апярэдзіў іх па гадах, але быў ім за старэйшага ў добрым сэнсе, яго паважалі і яму верылі, а ён давяраў. І цяпер вось камбат вельмі непакоіўся, што ад былога складу і ад былых добрых традыцый, аснаваных на ўзаемаразуменні і вайсковым узаемападначаленні, хутка нічога не застанецца. Сённяшняя атака пераканала яго, што няўдалае яе паўтарэнне прывядзе да пагібелі ўсяго батальёна. Вядома, нумар застанецца, прыйдуць і людзі - і камандзіры, і салдаты, батальён адновіцца, але калі ён, капітан Васілевіч уцалее, дык гэта ўжо будзе чужы, не яго, а іншы батальён. Таго ж, які ён скалочваў, як кажуць у войску, і палюбіў за стойкасць пад Ржэвам і ўпарты гераізм пад Дзямянскам, - таго ўжо не будзе ніколі.

Яшчэ Васілевіч быў упэўнены, што калі б Сахно дзейнічаў, як і ён, і праявіў бы настойлівасць у адносінах да камандзіра палка, дык той бы ўрэшце ўступіў. Але Сахно неяк дзіўна і раптоўна перамяніўся, заўпарціўся, відаць, нейкія іншыя, не зразумелыя Васілевічу намеры з’явіліся ў галаве яго былога намесніка.

Над хмызняком зноў пыхнуў шырокі водсвет, раздалася «кахках» і адначасна завізжэла ўгары. Васілевіч только паспеў прыжмурыць вочы, як непадалёк грымнула раз і другі. Цвёрдая змёрзлая зямля здрыганулася, і пагадзя некалькі асколкаў пляцнуліся ў траву непадалёк ад варонкі. Тым часам у небе зноў пыхнула і зноў завірашчэла ўгары. Васілевіч стрывожана паглядзеў у бок вёскі, Сахно неахвотна прысеў у варонцы. Адна Люся не кранулася з месца.

У гэты раз выбухі ірванулі ў тым месцы, дзе збіралася шостая рота.

– Каб не накрылі хоць, - заклапочана сказаў Васілевіч, услухоўваючыся ў ноч.
– Заўважылі, мабыць. Яно і канешне: без камандзіра…

Але некалькі хвілін было ціха, пэўна, немцы проста трывожылі агнём. Тады Васілевіч, ачнуўшыся ад сваіх думак-клопатаў, устаў, ускочыў у варонку і стаў побач з Сахно.

– Слухай, Сахно! Ты разумееш, што будзе заўтра, калі атака зноў праваліцца? Батальён прабегае ноч і, вядома, не акапаецца? А калі заўтра контратака?

Аднак на Сахно і гэта не падзейнічала, ён бокам павярнуўся да свайго былога начальніка і з хвіліну маўчаў.

– Атака не захлібнецца, - пасля не дужа ўпэўнена аб’явіў ён.
– Накручу хваста ротным - будуць старацца. А то ліберальнічалі з імі.

– Хто гэта ліберальнічаў?

– Дык было, - ухіліўся ад адказу капітан. Васілевіч нахмурыўся і засунуў рукі ў кішэні.

– Ты што маеш на ўвазе?

– А тое, што вы ўсё імкнецеся па-добраму, усё каб лады. А гэтыя лады да ладу не прывядуць. Ось што!

Люся, якая, здавалася, драмала дагэтуль, абыякавая да ўсяго, раптам ускочыла ад свае рацыі.

– А што ж, так як вы з усімі мацюгом ды мацюгом! На мацюгах, як на біцюгах, хочаце да Берліна даехаць?

Сахно павярнуўся і здзіўлена паглядзеў на яе.

– А ў вас хто пытае, малодшы сяржант?

– Камбат мае рацыю, - кінула Люся.
– А вы не дужа зарывайцеся, хоць і да батальёна дарваліся.

– Маўчаць!
– прыкрыкнуў Сахно.
– Я вас умомант выганю адсюль. Ураз у штаб палка пойдзеце!

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Майами

Фишер Марк
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Майами

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Третье правило диверсанта

Бычков Михаил Владимирович
Фантастика:
постапокалипсис
5.67
рейтинг книги
Третье правило диверсанта