Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Подыхі продкаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Пра што сняць яны?

Строгі халадок даходзіць да самага сэрца, снежнае святло выціскае вільгаць з вачэй.

Стану на пальчыкі, адарвуся ад зямлі, павольна палячу туды, пад купал, купаючыся ў слупах белага святла.

Куды знікла зараза смерці? Не, чалавек не звер на зямлі, калі можа ствараць такое. Стакрат варта паходзіць ад такіх продкаў і ўсім жыццём сваім імкнуцца стварыць нешта падобнае, наблізіцца да вечнай дасканаласці.

Усё паўторна на свеце, і толькі ты адна непаўторная. Тысячы разоў яшчэ будуць ліць кроў і крыўдзіць, але хто, хто наважыцца пырснуць барвянай чалавечай крывёй на гэтыя белыя каменні, запэцкаць тваю белую нявіннасць і чысціню?!

Я малюся невядома каму, і зноў мы пераходзім парог і бачым бязмежныя залатыя лугі. І я доўга-доўга стаю і гляджу на яе здалёк.

Песня, песня з лугоў.

І здарылася дзіва. Быццам нябачны град явіў позіркам адзінае, самае дасканалае сваё стварэнне, схаваўшы ўсё астатняе.

І ззялі вакол лугі, і вясёлка абаперлася пятою ў ваду ля царквы, запрашаючы цуда ўзысці на аблокі і явіць сябе ўсім людзям.

Не, продкі не адышлі. Яны тут і заўсёды прабудуць тут: як песня, якую мы атрымалі ад іх, як іхнія радасць і боль.

Яны расквітаюць усмешкай на нашых вуснах, і іхні боль гэта наш боль. І калі мы плачам — мы плачам іхнімі слязьмі.

Бо ніхто не ўцячэ ад іх, як не ўцячэ ад сябе.

Бо ніякія галубы не загладзяць слядоў крыві на гэтых плітах.

І ніякая хмара не заб'е майго імкнення да нябёс у слупах святла, якія заліваюць цудоўны храм на Нерлі.

Продкі мае, любыя мае, мір вам.

Мір вам з вашай тугою, з думкамі, якія зніклі, з клопатамі, якія не датычацца нас.

Настане дзень, і мяне не будзе. Але свет не застанецца без слоў.

І вечна будуць гучэць пацалункі пад старымі вязамі.

Настане дзень, і мяне не будзе. Але будзе вечнай зямная цеплыня.

Хай свяціцца імя тваё, царква на Нерлі!

І вечна каля кіёскаў са шклянак, граючы вясёлкаю на сонцы, будзе асядаць на шчокі дзяўчат пяшчотны вадзяны пылок.

Хай свяціцца імя тваё, мая белая песня!

І на цёплай зямлі ў буркатлівых галубоў лапкі да веку прабудуць каралавымі.

Дзякуй табе, белая песня.

Слава і хвала табе.

Сёння дождж залівае вялікія будынкі горада. І, напэўна, такі ж дождж мые белую свечачку, нечаканую радасць на Нерлі.

Колькі разоў ён мыў яе, колькі разоў сушыў яе слёзы ветрык з зялёных лугоў.

Слава табе!

І калі я памру, калі рот мой, што спяваў і цалаваў, калі рукі мае, што стваралі і лашчылі, будуць тло і прах, нябачны мой подых застанецца ў гэтых белых сценах, як подых тысяч забытых продкаў.

I я буду ўдзячны табе за тое, што, як яны, я не схiлiў кален у гэтых мурах, што я, быццам яны, проста пастаяў тут i выйшаў адноўленым i ўсеразумеючым, цвёрда абапiраючыся на меч.

123
Поделиться:
Популярные книги

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Поворот Колеса

Уильямс Тэд
4. Орден Манускрипта
Фантастика:
фэнтези
7.33
рейтинг книги
Поворот Колеса

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Изгой Проклятого Клана. Том 6

Пламенев Владимир
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Тринадцатый III

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Мастер порталов

Лисина Александра
8. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер порталов

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Барон Бранд Берс. Том 3

Limonad
3. Бранд Берс
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Барон Бранд Берс. Том 3

Третий Генерал: Том VIII

Зот Бакалавр
7. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том VIII

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII