Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прысуд

Кафка Франц

Шрифт:

Я трохі збянтэжыўся, калі ён сказаў:

– Я рады, што не зразумеў, пра што вы гаварылі. Хвалюючыся, я адказаў хутка:

– Toe, што вы ўзрадаваліся, – гэта доказ таго, што вы ўсё зразумелі.

– Ведама ж, гэта – доказ... але і вы гаварылі дзіўна, згадзіцеся.

Я абапёрся рукамі аб верхнюю прыступку, адкінуўся і ў гэтай амаль непрыступнай позе, позе барца ў самы небяспечны момант двубоя, спытаўся:

– Вы ратуеце сябе цікавым спосабам, даючы іншым меркаваць пра ваш стан, ці так?

Тут ён пасмялеў. Сашчапіўшы рукі, каб адчуваць сябе адзіным цэлым, ён з пэўным пярэчаннем адказаў:

– Не. Я раблю гэта ў дачыненні не да кожнага – і не да вас, напрыклад, бо я гэтага не умею. Але я б хацеў умець: тады ўвага людзей у царкве мне была б зусім непатрэбная. Ведаеце, навошта яна мне?

Гэтае пытанне зрабіла мяне бездапаможным. Пэўна, я гэтага не ведаў і, як мне здаецца, зусім не хацеў ведаць. Мне ж нават і не карцела сюды прыходзіць, сказаў я тады сам сабе, ды гэты чалавек прымусіў выслухаць яго. I мне ўжо было трэба адно што адмоўна матлянуць галавою, але я не змог ёю нават паварушыць.

Чалавек, што стаяў насупраць, усміхнуўся. Потым ён прысеў на адно калена і пачаў санліва мармытаць:

– Яшчэ ніколі не было такой хвіліны, каб я быў перакананы, што я жыву. Навакольныя рэчы ўспрымаюцца мною так няпэўна, што мне ўвесь час мроіцца, нібыта гэтыя рэчы колісь жылі, а цяпер яны правальваюцца, знікаюць. Заўсёды, васпане, я б хацеў бачыць рэчы такімі, якімі яны хочуць сябе паказаць – перш чым яны сапраўды робяць гэта. Відаць, яны тады прыгожыя і спакойныя. Мусяць быць такімі, бо я часцяком чую, як людзі гэтак кажуць пра іх.

Я нічога не адказаў, і толькі міжвольнае торганне майго твару выдавала, як мне было непамысна. Таму ён спытаў:

– Вы што, не верыце, што людзі гэтак кажуць? Я хацеў кіўнуць галавою, ды не здолеў.

– Вы сапраўды не верыце? Дык паслухайце! Яшчэ ў маленстве, калі я расплюшчваў вочы пасля кароткага паўдзённага сну, не прачнуўшыся як след, я чуў, як маці звыклым голасам пыталася у кагосьці з балкона: “Што вы робіце, даражэнькая? Сёння ж так горача”. I аднекуль з саду адказвала жанчына: “Я палудную тут у садзе”. Яны размаўлялі не раздумваючы і не надта каб разборліва – нібыта ўсім загадзя было вядома, пра што яны збіраюцца гаварыць.

Мне падалося, што гэта было пытанне, і я засунуў руку ў заднюю кішэню, быццам штосьці шукаючы. Але я нічога не шукаў, а толькі хацеў сваім выглядам паказаць, што ўдзельнічаю ў размове. Я сказаў, што гэты выпадак і праўда дзіўны, і я яго ніяк не магу растлумачыць. Я дадаў, што ўвогуле не веру ў праўдзівасць гэтага выпадку і што мой партнёр, маючы пэўную мэту, якой я ні ў якім разе не магу зразумець, усё гэта, відаць, прыдумаў. Пасля я заплюшчыў вочы, бо яны мне балелі.

– О, гэта добра, што вы думаеце гэтаксама, як і я, і вы зрабілі шчыра, калі зацягнулі мяне сюды, каб сказаць пра ўсё. Чаму ж я павінен саромецца ці чаму нам трэба адчуваць сорам праз тое, што я не хаджу скурчаны, цяжка ступаючы, і не стукаю кіем па бруку, не кранаюся апранах людзей, якія праходзяць міма з гэткім шумам? Хутчэй, можа, у мяне ёсць права пярэчыць і скардзіцца, што я, нібы цень, туляюся з вострымі плячыма між дамоў, падскокваючы і раз-пораз знікаючы ў вітрынных шыбах?

Што ж гэта за дні, якія я праводжу? Чаму ўсё так дрэнна збудавана, што часам бурацца высозныя гмахі без ніякай вонкавай прычыны? Тады я поўзаю па руінах, пытаючыся ва ўсіх, каго толькі ўбачу:

– Як гэта магло здарыцца... у нашым горадзе... новы дом... сёння гэта пяты ўжо... падумайце толькі.

I ніхто мне не можа адказаць.

Часцяком здараецца, што людзі проста валяцца на брук і паміраюць. Тады крамнікі адчыняюць свае абвешаныя таварамі дзверы, на гнуткіх нагах падступаюцца да нябожчыка, нясуць яго ў дом, вяртаюцца, усміхаючыся ротам і вачыма і кажучы:

– Дзень добры... неба яснае... хусткі добра бяруць... вядома ж, вайна.

Я кідаюся ў дом і, некалькі разоў падняўшы і апусціўшы руку з сагнутым пальцам, урэшце стукаюся ў акенца да дворніка.

– Дарагі чалавеча, – кажу я прыязна, – да вас прыносілі тут нябожчыка. Калі ласка, пакажыце яго мне.

I калі ён неяк нерашуча хітае галавой, я кажу ўпэўнена:

– Дарагі чалавеча, я – з сакрэтнай паліцыі. Пакажыце мне хутчэй цела нябожчыка.

– Нябожчыка? – пытаецца ён, амаль абражаны.– Ніякага нябожчыка ў нас тут няма. Тут прыстойны дом.

Я развітваюся і іду прэч.

Але пасля, калі я збіраюся прайсці праз вялікі пляц, я на ўсё забываюся. Цяжар гэтае справы мяне бянтэжыць, і я часта думаю сам сабе: “Калі гэткія пляцы ствараюць проста ад няма чаго рабіць, дык чаму не будуюць вялікіх мураваных лесвіц, якія б вялі цераз пляц? Вецер дзьме сёння з паўднёвага захаду. Паветра хвалямі коціцца па пляцы. Ды шпіль на ратушавай вежы не апісвае колаў. Чаму ў гэтым вэрхале не ўсталюецца спакой? Аконныя шыбы ўсё гамоняць, ліхтарні гнуцца – не раўнуючы, як бамбук. Убранне святой Марыі на стодзе развяваецца, моцны вецер ірве яго. Хіба ніхто не бачыць гэтага? Мужчыны і жанчыны, якія павінны былі б ісці па камянях, лунаюць над імі. Калі вецер набірае дыханне, яны спыняюцца, кажуць адно аднаму колькі слоў і, кланяючыся, развітваюцца; калі ж вецер мацнее зноў, яны не могуць процістаяць яму і ўсе адначасна падымаюць ногі. Хоць яны і мусяць моцна трымаць свае капелюшы, вочы іхнія пазіраюць хітра, нібыта стаіць пагодлівы дзень. I толькі аднаму мне страшна”.

Зусім знішчаны, я адказаў:

– Гісторыя, якую вы раней апавялі пра вашую шаноўную маці і тую жанчыну ў садзе, мне ані не здаецца дзіўнаю. I не таму, што я чуў шмат падобных гісторый і быў іх сведкам – нават калі-нікалі ўдзельнічаў у іх. Тут усё натуральна. Вы думаеце, калі б я стаяў там на балконе, хіба я б не сказаў тое самае ці гэтаксама не адказаў бы з саду? Зусім звычайны выпадак.

Пасля гэтых маіх слоў ён, здаецца, адчуваў сябе шчаслівым. Ён сказаў, што я добра апрануты І што яму вельмі падабаецца мой гальштук. I яшчэ – што ў мяне прыгожы колер твару. А прызнанні робяцца зусім зразумелыя, калі іх абвяргаюць.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Париж

Резерфорд Эдвард
The Big Book
Проза:
историческая проза
7.40
рейтинг книги
Париж

Чужак

Листратов Валерий
1. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Иван Грозный: Кровавый поэт

Бушков Александр Александрович
Научно-образовательная:
история
6.67
рейтинг книги
Иван Грозный: Кровавый поэт

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4