Пясецки

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пясецки

Шрифт:

Сяргей ПЯСЕЦКІ

ПЯТЫ ЭТАП

Раман

Kapcap памежжа

Толькі ў апошнія дзесяцігоддзі айчынны чытач мае мажлівасць пазнаваць творчасць свайго слыннага земляка, шырокавядомага ў Еўропе ўжо ў даваенны час, імя якому — Сяргей Пясецкі (1901, Ляхавічы — 1964, Лондан).

Яшчэ ў сярэдзіне 1990-х на старонках «Голасу Радзімы» ў перакладзе Ф. Янушкевіча друкаваўся раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (Kochanek Wielkiej Niedzwiedzicy, 1937; асобным выданнем пераклад выйшаў летась; гэта найбольш вядомы твор празаіка, перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію); напрыканцы 1990-х у часопісе «Спадчына» з’явіліся раздзелы з рамана «Начныя багі» (пераклад B.Арэшкі). Урэшце, часопіс «Полымя» ў 2001 г. друкаваў раздзелы з рамана «Ніхто не дасць нам вызвалення» (пераклад П. Рагойшы). І вось новая сустрэча...

Як пісьменнік С. Пясецкі сфарміраваўся... у турме. Яго кідалі за краты 6 разоў. За турэмнымі сценамі ён адседзеў 14 гадоў. З іх апошнія 11 — бесперапынку. З іх 5 гадоў — у адзіночцы...

Турэмнае зняволенне паспрыяла самаадукацыі. Чытаючы першы твор празаіка, выразна ўсведамляеш: да багатага жыццёвага досведу, да неўтаймаванай фантазіі сапраўднаму раманісту патрэбны яшчэ глыбокія веды. Сяргей Пясецкі не меў мажлівасці вучыцца ў маладым цывільным жыцці: рэвалюцыі, акупацыі, вызваленчыя рухі, жыццё за кавалак хлеба на ракаўска-менскім памежжы...

Чаму сярод двух дзесяткаў эпіграфаў, падабраных Пясецкім для свайго першага рамана «Пяты этап», неаднаразова сустракаюцца біблійныя? Тлумачэнне простае: там, у польскіх турмах (Равічы, Каранова, св. Крыж), па Бібліі і па газетнай перыёдыцы C.Пясецкі вучыў польскую мову. Паводле ўласнага прызнання, ён не сутыкаўся, ды і не ведаў, а тым болей і не вучыў яе да дваццаці гадоў. Аднойчы ў перыёдыцы вычытаў пра літаратурны конкурс. Вязень Пясецкі за некалькі месяцаў напісаў раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» і... атрымаў першую прэмію! А потым і найдаражэйшы «ганарар» — датэрміновае вызваленне (дзякуючы заступніцтву слыннага раманіста Мельхіёра Ваньковіча, яшчэ аднаго нашага земляка, творчасць якога хто ведае на Беларусі?).

Ужо ў тым першым апублікаваным творы С. Пясецкага сярод каларытных герояў-персанажаў, чытач сустрэў вызначальную згадку-апісанне: «Адхінуўшы з памежжа павалоку цемры, мы ўбачылі б акул граніцы: сялян з абрэзамі, карабінамі, рэвальверамі, сякерамі, віламі і каламі, якія цікуюць здабычу... Убачылі б незвычайную постаць... чалавека, які самотна перамервае пагранічча... Крочыць з рэвальверамі ў руках, з гранатамі за пасам, з кінжалам на баку. Гэта шпіён... Стары, загартаваны, цудам ацалелы ў дзесятках сутычак, рашучы, нібы д’ябал, да шаленства смелы пірат граніцы...»

Вось такі наскрозь аўтабіяграфічны герой, праўдзівы карсар памежжа Раман Заба­ва і быў ужо створаны С. Пясецкім у найпершым (па часе напісання) творы «Пяты этап». Раман быў напісаны... за 4 тыдні. За 28 дзён! (2—29 красавіка 1934 г.)

Паказальна, калі 2 жніўня 1937 г. С. Пясецкі пакідаў турэмныя сцены, ён вынес з сабою не толькі зачытаны асобнік «Бібліі» і два чарнавыя рукапісныя зборнікі вершаў (не захаваліся), але таксама і даўжэзны (бо на 600 загалоўкаў!) спіс літаратуры, якой не было ў турэмнай бібліятэцы, але якую вязень самых суровых польскіх турмаў жадаў прачытаць.

Яшчэ да вайны раман пачаў распаўсюджвацца ў замежжы: спачатку на шведскай (1939), потым дацкай (1943) і іспанскай (1948) мовах. А ўлічваючы, што нейкі час «Пяты этап» друкаваўся як частка рамана «Роўныя начным багам», сюды належыць залічыць і выданні італьянскія (1955—1956 гг.).

Цяпер да гэтых перакладаў далучаецца і беларускі. Чытачу будзе цікава даведацца пра шмат якія рэаліі з кантрабанднага і шпіёнскага жыцця на памежжы і найперш Менска (так афіцыйна падавалі назву сталіцы БССР да 1939 г.).

Ужо на волі ў даваенны і паваенны час (пісьменнік жыў у Італіі, а пазней у Англіі, дзе і памёр), паўстаў дзесятак твораў, пераклад якіх на беларускую мову паспяхова працягваецца.

Так што айчыннага чытача яшчэ чакае не адзін этап пазнання творчасці нашага таленавітага земляка з Ляхавіч.

Язэп Янушкевіч

Памяці Антона Невяровіча і Яна Парахневіча прысвячаю

І бачыў я, вось конь палавы, і на ім верхавец, імя якому смерць, і пекла ішло за ім; і дадзена яму было панаванне над чацвярцінай зямлі,забіваць мечам і голадам, і пошасцю, і звярамі зямнымі.

Апакаліпсіс, VI. 4, 8

Уступ

Ружовы ліхтар

У кожным слове — тысячы адценняў,

А ў тых адценнях — сотні летуценняў

А ў летуценнях тых — мільён значэнняў.

Ю. Валашыноўскі. Эсэ «Славацкі»

На душэўнае развіццё Рамана Забавы вялікі ўплыў зрабіў ружовы ліхтар. Ён забыўся пра яго зусім, але тонкае, ружовае святло таго ліхтара не гасне і па-ранейшаму мігціць у далёкай клетцы мозгу, у плынях падсвядомага і часта мае вырашальны ўплыў на колер, характар і напругу ягоных пачуццяў, імкненняў і ўчынкаў.

Было гэта неўзабаве пасля рэвалюцыі 1905 года. Ромак меў тады сем гадоў і рос хлопчыкам надзвычай уражлівым, з багатай фантазіяй. Кожнае здарэнне рабілася важкай падставаю, каб снаваць бясконцыя мары... Аднойчы, на свята, бацька загадаў яму прыапрануцца і павёў яго ў кіно. Першае наведванне сінематографа зрабіла на Ромку незабыўнае ўражанне. Хлопчык апынуўся ў краіне цудаў, пра існаванне якой нават не падазраваў. На чарадзейным палатне, пад вытанчаныя адлегласцю і прыцемкам гукі скрыпкі і піяніна, пад размеранае туркатанне апарата праплывалі перад ім цудоўныя краявіды нейкай паўднёвай ракі, з маляўнічымі берагамі, прыгожымі наваколлямі. Фільм быў зняты не вельмі ўдала, у некалькі шэрых паўтонаў (якая ж тады была кінатэхніка), але для Ромкі гэта быў цуд, які ўзнёс яго ў найбагацейшую і найвышэйшую краіну мар, казак і сноў.

Кінатэатр, у які трапіў Раманік, зваўся «Увесь свет». Перад ягонымі параднымі дзвярыма, над шыльдай вісеў вялізарны ружовы ліхтар. Ён праменіў навокал мяккае святло, што мільярдамі каляровых іскрынак, блікаў і агнёў пералівалася на снезе, якім была засыпана вуліца. Ліхтар той стаў для Ромкі знакам, нават сімвалам уцялесненых цудаў і ўвабраў у сваіх прамянях «увесь свет»: свет фантастычных прыгод, незвычайных людзей, геройскіх подзвігаў.

Міналі гады. Раманік рос. Зрабіўся палкім аматарам кіно... Почасту расчароўваўся, калі ў гучна разрэкламаваных фільмавых хітах бачыў пыхлівую, пустую дзяшоўку. Але няспынна смактаў яго голад незвычайных уражанняў, якога ніколі не мог наталіць.

Комментарии:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том IX

Павлов Вел
9. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IX

Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Сапфир Олег
39. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Феодал. Том 2

Рэд Илья
2. Диктатура Параметров
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Феодал. Том 2

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

Дважды одаренный. Том VII

Тарс Элиан
7. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VII

Первый среди равных. Книга VI

Бор Жорж
6. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VI

История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Рябинин Юрий Валерьевич
Научно-образовательная:
история
культурология
5.75
рейтинг книги
История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

Зодчий. Книга VI

Погуляй Юрий Александрович
6. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18