Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пыл саркафагаў

Збажына Ян

Шрифт:
А на вуліцы дождж, І надвор’е не спрыяе ў каханне гуляць. Расцягнуўшыся ўздоўж на падвор’і, люстраваў бруднай лужыны пляц. А пад вокнамі госць нечаканы безнадзейна чакаў дабрыні... Будзе ў непагадзь хтосьць некаханы ў адзіноце шукаць цеплыні. Не шкадуйце яго, не шкадуйце: без кахання на свеце ён жыў. Не ратуйце яго, не ратуйце ад дажджу, што мацней заімжыў.

ЖОЎТЫ ТРЫПЦІХ

Дануце Бічэль — Загнетавай

...пажоўклы ліст адзін за адным

нясе свой жаль над полем пустым.

Уільям Шэкспір
І Адчуванне смерці неабходна тым, хто хоча вечна жыць, — жаўцізною восені паходня доўга будзе нам свяціць. Адспяваюць птушкі напрадвесні толькі раз на цэлы год, асалодзяць нашых боляў песні, згорклы ў сэрцы даўні мёд... ІІ На пытанні, што стаяць спрадвеку, з цягам часу знойдзецца адказ. Хваляванні сённяшняга веку хваляваць не будуць заўтра нас. Хай жа лёс хвілінай летуцення нам запаліць жоўтыя агні!.. Тыя словы, рэчы, справы, цені, з болем сэрца восеньскія дні. ІІІ Але ўсё на свеце з божай ласкі! Восень сцеле жоўтым дываном, І ўсе стомленыя твараў маскі ціхім спачываюць сном...

БУЛЬБА

Алесю Бакачу Ноч. Вароны спяць. На могілках вогнішча з кнігаў. Агмень злучыў супрацьлегласці і працяў цемру. Дым узнімаецца і не перапаўняе доннасці. Думкі вяртаюцца небу, попел — зямлі. Смажыцца бульба. Халодны ўзгорак свежае магілы — стол на дзве паверхні. Бульба смярдзіць паліграфіяй.

РАНІЦА

Ноч цалуецца ў садзе з дажджом на развітанне. Час самотна загортвае том перад світаннем. Свечка сплакала ценямі воск — знікла ў люстэрку. Акаймоўвае сонечны хвост неба талерку. Не пакінуўшы след на вадзе, змрок расчыніўся. Сненнем-казкаю ноч праплыве, свет абудзіўшы.

ХМАРЫ

ДОЖДЖ

Вечар. Вецер. Дождж ліе, б’е па шкле крохкім. Рэжа межы даўніх сноў болем зноў вохкім. Соннасць. Млоснасць. У акне, бы ў труне, вечнасць. Крочыць з крозаў небыцця да жыцця вернасць. Вецер. Вечар. Дождж ліе...

КРЭДА

І Будуем-разбураем Вежы, Шукаем шлях — Знаходзім межы. ІІ Апляванае зоркамі Неба І падраны на мне Чаравік. Вось крычыць Нехта з голаду: — Хлеба! Ахвярую яму Ржавы цвік.

Прафанацыя

Алесю Бакачу Зневажаю мараль і плюю ў яе вочы, А яна, балаўніца, мне толькі рагоча, Шчэрыць пастку зжаваных зубоў. Па касцёлах і цэрквах з іконаў святыя Пазіраюць здаўна.., але гэта не тыя, Хто сарве кайданы з нас, рабоў. На слупах ліхтары абмяжоўваюць неба, I ад іх інтэлекту за горад ганебна, Вочы поўняцца горыччу слёз. Ну, а нас абмяжоўваюць хлусам прарокі, Што разносяць па вуліцах гулкія крокі, I ад крокаў па скуры мароз...

ПЛАЧ

Віктару Сырыцы Каля іконаў плачуць свечкі, І плача з імі Беларусь... Абрыдлі артадоксаў спрэчкі — Нахабны хлус. Абрыдлі невуцтва і хамства, Што ахвяруюць на алтар. І свінства — вопраткаю панства, — І панства, страціўшае твар, — ...а ля іконаў гаснуць свечкі.

СТАГОДДЗЕ

Уладзіміру Гундару Айчына. Воля. Барацьба. Пятля. Астрог і неба ў краты. Жывога вечная сяўба І пустазелле, бюракраты. Гарластых цётак чарада. Авоські. Клункі. Плёткі. Сваркі. Штодзённасць... Спрэчкі і нуда. Нуда і спрэчкі... Святы, чаркі. Высакароднасць. Грамада. Вячэра. Лаянка за скваркі. Крыніца. Маці. Немаўля. Забойцы. Здраднікі. Пачвары. Пакутная ў слязах зямля І лёсам гнаныя ахвяры.

РАКАКО

Міхасю Маліноўскаму
каралі і магнаты медальёнам і люстрам літургіі балі цудоўным шматлікім ад пампезных санатаў акратэрыям аркам люструюцца залы пано габеленам святлацень арабескаў капітэлям аканту ажур гарэльефнасць разеткам філёнкам каларыт еўрапейскасць праз партал да пілонаў дэкор-эфемернасць шмыгаю таемна балаўніцтва балетніц і пад столлю плафонаў машнары з узораў згалцелы прыемна з атуманеных лесвіц прыгажуню шукаю меандр ілюзору з вачыма як хоры як адлітыя з медзі і знайшоўшы сціскаю разносяць паненкі мармуравы холад дэкальтэ дыяменты кампазіцый прапорцый парфуму сукенкі спакусы праходзяць я ў люкарню дзіўлюся маскаронамі порцік пуці срэбракрылым глядзіць на стагоддзі

СОН

Нам трэба спаць...

Хэрыт Ахтэрберх
У пакоі без вокнаў цемрай цешыцца вока і кладзе амулеты на ўспамінаў шкілеты і ратуешся сненнем каб пазбегнуць насення рэалізму свядомых і ўцячы ў беспрытомнасць непраяўленых думак неразблытаных стужак нараджэння і смерці з дыяментаў і смецця асалодай цыкуты сон касуе пакуты дэфларыруе краты ад міжчассяў нязгрэбных
Поделиться:
Популярные книги

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Дама с коготками

Донцова Дарья
3. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
8.36
рейтинг книги
Дама с коготками

С Том 3

Вязовский Алексей
3. Сапер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
С Том 3

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Абордажник

Султанов Дмитрий Игоревич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.05
рейтинг книги
Абордажник

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого