Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

У Гейне:

Зовет ее ангел блаженством небес,

Мучением адским зовет ее бес,

Зовут ее люди любовью.

4.11..

Такія сонечна-халодныя дні, ружовае святло на да­мах і на дрэвах. Памерзлі яблыкі, слівы, нават, дзе неглыбока сядзела, — бульба.

Здаровая яснасць вабіла, адхінала трывогі, быццам давала надзею, што час не памчыцца хутка, а тым ча­сам падкрадвалася перамена. Што запомнілася — ідзеш па дарозе, бачыш навокал узгоркі, дрэвы ў добрай восеньскай прыгажосці і хочацца пайсці да іх, быццам толькі тады дападзеш да гэтага ўсяго і сальешся з ім.

Першае, што сёння ў інстытуце, — памёр (2-га, у суботу) Навум Саламонавіч Перкін.

1977

21.3.

Праз ўсё, што прайшло, пераходжу ў сёння, у сакавіцкі няцёплы дзень (учора сонцастаянне), у чарговую стому, у новыя зрухі і канфлікты.

Даклад 18 сакавіка. «Рух часу — рух паэзіі». Шмат што прапусціў, у многім — праслізнуў (рэпліка Вялюгіна).

Пасля размова з В., якая пакінула ў душы самоту і адчуванне страты (хіба можна падзяляцца на лагеры, абгароджвацца барыкадамі, калі асабістыя сваркі ўзводзяцца ў грамадзянскія прынцыпы).

Пасля — розныя тэлефонныя званкі. Зноў жа — нагаворы, плёткі. У душы прыкрасць. Прыпамінанне пралікаў: не знайшоў момант назваць Семяжона, не дайшоў да Віткі, Русецкага, Грахоўскага — нават тактоўнасць вымагала, спахмурнелы Камейша, ці не з дакорам Паўлаў...

«Ты не хочаш зразумець, што X., У. насаджваюць школу бяздумнасці ў паэзіі: А, Б, В, Г, Д і Е». Недарэчна-абразлівыя павароты. Нават: «у цябе ж быў час падрыхтавацца...»

Але нязменны прынцып: ідзі сваёй дарогай, не прыстасоўвайся, ігнаруючы іх узаемаадносіны. I — не зніжай крытэрыяў, а заўсёды — аб’ектыўную праўду.

31.3.

Ранняя вясна. Некалькі разоў з цеплынёю, надзеямі. Сёння — маркотна-цёмны снег, з халадэчай парывістага ветру, завірушка.

Парадоксы Шоу, Мапасан, Жуковіч (прыслаў кнігу «Мелодыя святла»), Галіна Каржанеўская «Мой сад». ...Скрозь ад вершаў расчараванне — адны матывы, няма нечаканасці, афармленне вынадковага. Як быццам і шчьфа, і цёпла, і з парываннем да сутнасці, і з палемікай, але неяк не ўздымна, не ўзлётна.

Драма — няпоўнага ведання, страты эмацыянальнасці.

Шырэй, шырэй! Такая неабходнасць жыцця. Мы ж усё болей хілімся да звужэння — агарадзіць побыт, зменшыць колькасць званкоў, абмежаваць трывогі...

4.4.

Зноў з добрых намераў пачынаецца дзень: буду, маўляў, і пісаць, і працаваць, і думаць няспынна. Проста паляпшэла: быў добры сонечны дзень, уздымаўся парад снегу, пахла снежнай вільгаццю, як быццам бы запеў жаваранак. Сонца — усюды, і хацелася некуды ісці... А вечарам лёгка чыталася, і былі ўжо новыя надзеі, мацнейшыя за цемяату паўсядзённага вэрхалу...

Майстэрства не толькі набываецца, але і растрачваецца.

16.4.

Многа дажджоў — штодзень, не давалі перад Раданіцай прыбраць магілы. Астрашыцкі Гарадок. Было там сумна, не ўдавалася з ім счапіцца душою. Здавалася, што ідзе штучнае, умоўнае жыццё. У пустой кнігарні дзве дзеўчынёхі. Састарэлыя хаты ў цэнтры. Возера як збруднелае. Усё непадступна чужое, а на ўсё глядзеў так, быццам кожная горка і лясок нешта скажуць ці само скажацца. Састарэлы, абшарпапы клуб — а для мяне ён быў новы-новы.

«Северная пчела» № 154 за 1832 г.: «Какой-то мис­тик напечатал в баварском календаре за 1832 год, что 20 марта в 3 часа пополудни начнется осень».

Алеша Карамазаў: «Всегда помните эту минуту, ког­да были такими чистыми, добрыми, любящими».

5.5.

2 мая — аварыя ў Крыжоўцы. Пасажырскі поезд наляцеў на электрычку. Трывогі, званкі на вакзал (А ваша должность?). Раструшчаныя вагоны. Машыны з уключанымі фарамі. Усе ў прыгнечаным настроі — так было кепска...

3.6.

Пытанне сабе: Ты выйграеш ці прайграеш у гэтай агульнай плыні разліку і выпінання? Адказ у другой плоскасці: — Ты мала працуеш...

У інтэрв’ю «Вернасць аднойчы і назаўсёды» (ЛіМ», 13.5.77) I. Шамякін гаворыць пра свае адносіны да рэцэнзіі А. Рагулі і В. Каваленкі на яго аповесць «Гандлярка і паэт»: «На правах старэйшага таварыша хочац­ца параіць маладому крытыку Рагулю не браць напракат чужыя тэорыйкі і не падганяць іх пад жывую ткань мастацкага твора. Не лішне папярэдзіць каго-нікаго і ад іншай крайнасці — ад выцягнення на свет божы даўно асуджанай партыяй і ўсёй практыкай савецкай літаратуры вульгарна-сацыялагічнай метадалогіі разбору мас­тацкага слова».

Надта сур’ёзна, надта важка і грозна. Лепш было б пажартаваць, ухіліцца.

Збор твораў Твардоўскага. Выдатная свежасць. Складанае ўражанне — хваляванне з дамешкам нейкай ці не лугі, што не дадзена гэтакая безадносная здольнасць быць істотным у слове, у выяўленні свету, бачанні і перадачы жыцця.

18.7.

Так многа было дажджоў, і цяпла, і холаду, і трывог. Трэба было пісаць, але ішло іншае, і даводзілася то ісці, то бегчы.

Вера Сямёнаўна Палтаран прыносіла мне чытаць на дачы «Вячэрні цягнік» Панчанкі. Асабліва ёй спадабаўся верш «Пенсіянеры».

Размова з А. Куляшовым пра «Хамуціус» (рабіў матэрыял для АДН). Спытаў яго: «Ці даводзілася вам пісаць з адчуваннем, што трэба нешта пераадолець ранейшае?» — «Не». Цікава...

А сёння паведамленне: 15 ліпеня пасля цяжкай працяглай хваробы на 86 годзе жыцця памёр К. А. Федзін.

А яшчэ было ўзрушэнне — раптоўная смерць Еўдакіі Лось. Усё чуецца ў вушах яе непаўторны голас

Лепшыя рысы сучасніка, чалавека: духоўнаець, ахвярнасць, высакароднасць.

27.8.

Змена ў аб’ёме асобы, нават у адчуванні сутнасці. У час узлёту духу, светлага празарэння — расцеш, чуеш сябе значным і цікавым, многае можаш — усё, што захочаш (і хаценне згоднае з тваімі магчымасцямі). Бяздзейнасць прыніжае, сілы слабнуць, кожны павеў жыццёвага ветру здаецца небяспечным скразняком. Страшнае — чыёсьці падазрэнне. Тут адразу сам сабе здаешся фальшивым, дробным, бездухоўным. Такі ж — як нешта даводзіцца прасіць. Таму кожны, хто гоніцца за выгодай, прыстасоўваецца, угоднічае, хітруе — кім бы ён ні стаў, да якой прэстыжнай вышыні ні дапяў — драбнее.

Зрэшты, колькі разоў і сам я адчуваўся ніякавата перад людзьмі, якія жывуць упарта, трудна і незгінальна — яны мелі права на дакор, а ў мяне не было апраўдання.

1.9.

Тыдзень ружова-цёплага сонца, якое хвалюе і трывожыць усім, што прыгожа, усім, што нязроблена — як нрацазаць, калі за акном такая рэдкая радасць, такі спакойны і добры рух цяпла і святла, столькі надзеі, столькі магчымага. Хочацца быць адразу ўсюды — тут, у горадзе, дзе зараз студэнцка-школьная пара адсвечвае маладосцю, у лесе, на полі, скрозь, скрозь. Бо ўсюды непаўторнае, хуткаплыннае хараство, якога заўтра-пазаўтра ўжо не будзе.

Поделиться:
Популярные книги

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Егерь. Системный зверолов

Скиба Николай
1. Зверолов
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Егерь. Системный зверолов

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Эрсус. Инферно

Павлов Вел
3. Стезя Эрсуса
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эрсус. Инферно

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Егерь. Прилив. Книга 10

Скиба Николай
10. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Егерь. Прилив. Книга 10

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Переговоры

Форсайт Фредерик
Детективы:
политические детективы
5.75
рейтинг книги
Переговоры

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Медный страж

Прозоров Александр Дмитриевич
9. Ведун
Фантастика:
фэнтези
8.58
рейтинг книги
Медный страж

Личный враг

Кораблев Родион
26. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
постапокалипсис
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Личный враг