Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Раскіданае гняздо
Шрифт:

Марыля. Я казала, што нічога не выйдзе. Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра.

Лявон. А чаму стараверы выиграл!, хоць пазней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? Чаму?

Марыля. Бо, відаць, для іх права другое.

Лявон. Не ўсё роўна людзі?

Марыля. (кашляючы). Усе роўна, ды, мусіць, не ўсё роўна. Але каб не слухаў гэтага свайго адваката Клепатоўскага, то калі б і выгнал!, дык хоць гаспадарка засталася б, а так...

Лявон. А так прапала, не вернеш! Нашто дарма сабе і другім сэрца ад'ядаць.

Марыля. Жартачкі! Пяць гадоў судзіліся. Апошнюю карову і коніка сёлета прадаў. Апошнюю кароўку!

Зоська. I маю цялушачку, што мамка аддала мне гадаваць сабе на пасаг калісь.

Лявон. Што ўспамінаць, чаго не вернеш! Кожын па часе мае розум. Я толькі хацеў праўды шукаць. Ха-ха-ха! Здурэў і праўды шукаў. (Водзячы вачыма па хаце пасля некаторае паўзы, панура, тужліва.) Дзедава хата састарэлася, як і ён, нябожчык, трэба было новую ставіць... 3 бацькам цягалі бярвенне... падарваўся стары, памёр... тады сам адзін мусіў кончыць... Цяжка было аднаму, але неяк даў рады, толькі трохі нагу прыпсаваў, і хадзіць няма як роўна. (Глянуушы ў акно.) 3 дзедам садок садзілі... Знаўся нябожчык, як хадзіць каля дрэўцаў... сам умеў прышчапляць. Садок вырас. 3 бацькам ужо кожнага Спаса мел! што свянціць... 3 зямелькай зжыўся, як з роднай маткай... Кожны каменьчык на полі і кожны кусцік на сенажаці змалку ўжо знаў як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасціў скаціну... араў, сеяў, касіў. А тут!.. Суд — вон выганяюць! Кінуць тую хату, скуль бацьку і матку на магілкі вывез, кінуць тое поле, дзе кожную скібіну потам крывавым скрапіў. Эх, эх! I я гэта маю дарма ўступіць, адрачыся? Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне.

Данілка. Дык хай бы татка купіў ад двара.

Лявон. Купіў, купіў! А закон пазваляе такім, як мы, купляць? А чынш плацячы, я не выкупіў тэту зямлю? Ды што ты знаеш...

Марыля. (як бы праз сон). А цяпер — на бадзянне, на вечныя мукі, вечныя здзекі, на бадзянне вечнае!...

Зоська. Служыць ісці ў чужую хату, да чужых людзей. У няволю ісці!

Лявон(глуха). Чым я вінен? Чым я вінен? Што любіў тэту зямлю, тэту родную нашу!.. За тое вінен я? За тое любіў яе, каб яна мсцілася нада мной, над нам! і ў свет гнала... Ха-ха-ха! Зямля гоніць тых ад сябе, што з веку ў век свенцяць яе сваёй крывёй гарачай і потам салоным? I за што? За што? (Звесіў галаву і няўзнак уцірае слезы.)

Зоська(падыходзщь і гладзщь па галаве бацьку). Не марыкуйце вельмі, татачка! Юньце вельмі бедаваць! Не згінем на свеце... Што ж рабіць? Неяк жа ды будзем жыць. Не маркоцьцеся, татачка. Я сягоння сон добры сніла.

З'ява VIII

(Тыя ж і Сымон.)

Сымон(убягаючы). Гэта! Чаго сядзіш? Дворныя сохі гародніну і пшаніцу заворваюць!

Зоська. Няхай заворваюць! Іх зямля — іх права.

Марыля(кашляючы). Дайце мне вадзіцы! Душна мне!

Зоська падае вады, падтрымлівае матку — тая п'е.

Сымон. Калі іх зямля, то няхай з'ядуць яе, але дабро наша — мы сеялі!

Лявон(наругаючыся). Мы сеялі, а людзі жнуць, ну дык што ж табе з гэтага прыбудзе што ці адбудзе? Га?

Сымон. Тата сваімі судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на здзек аддаў!

Лявон. Не я аддаў, а зямля сама сябе аддала ім на здзек. Я, ты, пяты, дзесяты штосьці ей не ўгадзіў, ну, дык і чураецца сваіх дзяцей.

Сымон. Але нашае працы яна не чураецца. I мы затое павінны бараніць яе ўсёй сваей сілай.

Лявон(насмешліва). Ха-ха-ха! Будзе бараніць той сілай зямлю ад людзей, што тая ж зямля і тыя людзі даўно гэту сілу забралі ад яго! Разумненькі — няма чаго сказаць!

Сымон. У таткі забралі, але ў мяне яшчэ не паспелі, і ў мяне хопіць моцы ў крыўду не дацца, я і не дамся! (Хапае з-за лавы тапор і хоча бегчы, бацька адбірае.)

Лявон. Ані мне важся чапаць іх! А не, то сваей жа рукой заб'ю цябе гэтым тапаром!

Сымон. Я свайго толькі буду бараніць!

Зоська. Тапаром?

Сымон. Хоць бы і сваей галавой! Хто ж мне забароніць? (Тузаюцца.)

Зоська. (разбараняючы і цалуючы рукі Сымона). Кінь, Сымонка! Не йдзі проці волі бацькі! Што ты там адзін зробіш? Мамку хворую толькі перапужалі.

Данілка. I мяне напалохалі. Пакіньце! Што вы — малыя дзеці — гэтак тузацца?

Лявон(да Сымона). Пушчай, разбойнік, тапор. (Вырывав.)

Сымон. Эх, тата, тата! А што нас чакае, як мы гэтак будзем папускацца?!

Лявон(апусціўшыся на лаву, панура). Трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой не меў розуму, я не маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння.

З'ява IX

(Тыя ж і Аленка з Юркам.)

Аленка і Юрка. (убягаюць у хату, уціраючы кулакамі слезы). Тата! тата! нейкія людзі страху з нашае хаты здзіраюць!

Лявон. Няхай здзіраюць! Не вашае дзела!

Зоська. Я пайду папрашу іх, можа...

Лявон(з сілай). Не трэба! Не йдзі! Годзе ўжо бацька твой спіны нагнуўся і парогаў наабіваў. Я сам вінен і за ўсіх вас адвет панясу перад людзьмі і перад Богам. Трэ было мне ў сваім часе выехаць з гэтае хаты і не чакаць, пакуль аж прыйдуць выкідаць. А цяпер... сам сабе яму выкапаў сваймі рукамі! (Пасля некаторае паўзы.) Так, так, сам сабе яму глыбокую выкапаў... Без часу прыходзіцца ў яе лезці. Згіненне якоесь прыступае і душыць мяне з усіх старой... У вачах цёмна робіцца... думкі туманяцца... штосьці горла сціскае, дыхнуць не дае. Тара нейкая навалілася на плечы і цісне мяне, як каменнем усяго прыгнятае, а звяр'ё нейкае абсядае і на косці мае трухлявыя ласіцца. (Як памешаны.) Дзе я? Што я? Цёмна, страшна кругом!..

Поделиться:
Популярные книги

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Журнал «Если», 2002 № 08

Андерсон Кевин Джей
114. Журнал Если
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Журнал «Если», 2002 № 08

Проклятье бездны

Трофимов Ерофей
4. Бродяга
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Проклятье бездны

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Неучтенный элемент. Том 6

NikL
6. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 6

Родословная. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 4

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Вперед в прошлое 8

Ратманов Денис
8. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 8