Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэшта

Папковіч Уладзімір

Шрифт:
* * * Я не забыўся, дзе мой родны дом, я кожны дзень яго прыпамінаю: ці з-за стала ўстаю, ці ў ложку засынаю, і ў дождж, і ў снег, і раніцай, і днём. Маё дзяцінства мне ўваччу стаіць – і з печы блін, і баразна у полі. Як мне забыць? Я – частка горкай долі. Што я адтуль, мне проста не ўтаіць. Ніколі не вярнуся ўжо туды, у гэны час, гаротны і пяшчотны. Прыжыўся ў іншым месцы я, залётны, а ўсё вяртаюся ў дзіцячыя гады.
* * * Зноў вяртаюся з падарожжа, а няўпэнены быў, ці вярнуся ... Са слязамі шапчу: «Як прыгожа На Радзіме маёй – Беларусі...» Быццам бы аніколі не бачыў нашых вёсачак, нашы палеткаў, «мерседэсаў» ля новых дачаў, і з грыбамі мурзатых падлеткаў. Гэта ж наша ўсё – і прысады, і цялё, што за студняй пасецца, і на возе малыя, што рады, як пад імі той воз трасецца. Тое ж самае ўсё – ды не тое, Беларусь мая твар свой змяняе. Хай жа боскае ў ёй, святое цень ніякі не засланяе.
* * * Прабіўся я цяжка праз голад і сцюжы, праз жорсткія пасткі, што ставіў мне лёс. Не стаўся нахабны, ні вёрткі, ні дужы, праз продань нявыкруткі Бог мяне нёс. Не сумняваюся: верыць – не верыць? Вера мне моцы ў жыцці надае. А звычка свой поспех «зялёнымі» мераць да слабай душы маёй не прыстае. Прыходжу на фініш. Ні славы, ні грошай... Я не наўчыўся дабро набываць. Затое валодаю мудрай раскошай: на беды не скардзіцца, звягі трываць.
* * * Яна сядзела злева ля вакна, а ён круціўся, як з сабой ні біўся. Хлапца зусім не бачыла яна. Ён злосным неслухам рабіўся. Тры кучаравінкі каля яе вушэй... Вачэй не адрываў ад іх, нябога. У свеце анікога харашэй і разумней не ведаў ён нікога. Яшчэ і сёння вобраз той жывы... Як склаўся лёс яе? Жывецца «кучарава»? Не павярнула аніразу галавы убок яго, дурненькага, направа...
* * * Вакол мяне настала ціша, як быццам і няма мяне. Ніхто не звоніць і не піша, і проста так не зазірне. Я не прывык да адзіноты, мне сэрца ад яе баліць. Меў сябра, з жартам, анекдотам, і меў гатовага наліць. Чакаю, можа, хто заскочыць, без мэты, так, пагаманіць. Душа камунікацый хоча, яе ніяк мне не змяніць. Сяджу, нуджуся і чакаю, на двор праз шыбу глядзь-паглядзь. Вось так паволі прывыкаю з сабой, самотным, размаўляць.
* * * Люблю падацца ў белы свет, у шлях нязнаны і няблізкі, купіць да пункта N білет, жыць без нагляду і прапіскі. Пакінуўшы свой родны дах, пакуль душа зноў не заные, павандраваць па гарадах, дзе ёсць музеі і піўныя. Худым, счарнелым, з барадой вярнуцца і паспавядацца… Піць роднай мовы сырадой, і ад зласліўцаў адбівацца.
* * * Неба пацямнела ўжо і пайшлі дажджы, гамана цішэе ў лістоце густой. Чуецца настойлівы шэпт: «Дапамажы!» Мне чужым здаецца ўласны голас свой. Да каго звяртацца мне і каго гукаць... Неба патыхае першым халадком. Што даўно мінула, больш не адшукаць: вечнасцю засыпана, жвірам і пяском. Я іду разгублены праз глухі натоўп, сяброў не знаходжу, не бачу радні. Аб сцяну каменную разбіваю лоб. Цемра непраходная... Божа барані...
* * * Гэта дзіўна – як мы давяраем словам, што пачулі ад людзей. Бестурботныя, не правяраем, добры чалавек, ці ліхадзей. Прасцякі мы, поўныя наіву, часта зноў не пазнаём ліхіх... Не прыдатныя да супраціву, мы хутчэй любіць гатовы іх. Нам жывецца мулка і нялёгка, ды не хочам пра бяду крычаць. Коцяцца калёсы. Вельмі дрогка. Бомкі шчасця у вушах гучаць.
* * * Ужо і сонейка ўставала, клі мы выйшлі з-за стала. Размова жорсткаю была. Абодвум словаў не хапала. Спрачаліся: дабро ці зло дужэйшае – што пераможа, як перажыць навалы гожа, душа ёсць цемра ці святло. І ўвогуле, які ў тым сэнс, што мы ўсё лепшага чакаем, а рэчаіснасці ўнікаем, бо рэчаіснасць – гэта стрэс. І ясны дзень настаў даўно, а мы спрачаліся бясконца, гуляла колерамі сонца праз недапітае віно.
* * * Я прызнаю сваю віну, у тым, што ў свеце грэху многа, сваю таксама даніну я ўнёс, не слухаючы Бога. Паслухаўся ерэтыкоў, паверыў, што я нешта значу без веры ў боскую любоў, у найвялікшую задачу: жыць і душою не крывіць, ў няпраўдзе не шукаць карысці... Хачу жыццё я абнавіць... У дабрыні шукаю выйсця.
Поделиться:
Популярные книги

Натиск

Осадчук Алексей Витальевич
12. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Натиск

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Тьма чернее ночи

Коннелли Майкл
7. Гарри Босх
Детективы:
триллеры
7.64
рейтинг книги
Тьма чернее ночи

Завещание

Гришэм Джон
Детективы:
триллеры
7.00
рейтинг книги
Завещание

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Целого Мира Мало

Джиллиан Алекс
Любовные романы:
современные любовные романы
8.88
рейтинг книги
Целого Мира Мало

Черный Маг Императора 26

Герда Александр
26. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 26

Эффект энтропии

Макинтайр Вонда Н.
2. Звездный путь
Фантастика:
эпическая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Эффект энтропии

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Путь

Yagger Егор
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Путь

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV