Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіняя-сіняя...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Ды што табе сказаць? Мая зямля далёка адсюль. Яна непрыгожая і вельмі бедная. Ты бачыла жыхароў пячор у Бені-Зяльтане? Пад зямлёй людзі, козы, авечкі, куры. Нішто не змянілася з біблейскіх часоў... Дык вось, нас таксама загналі пад зямлю.

Яму было цяжка гаварыць. Рот і глотка былі нібы з наждаку.

– Зусім пад зямлю?
– звонка спытала яна.

– Ну, не зусім, а так...

– А якая яна, твая зямля?

– Я ж кажу: каменні, каменьчыкі, камяніскі, камяні. І ўсё гэта россыпам на зямлі. І яшчэ балоты. Вялікія балоты.

– І вада горкая, як у Тайбе?

– Не, вада салодкая. Толькі рудая, бо настоена на травах... Тайбе маленькае, а нашы балоты цягнуцца ледзь не сто гамадаў за намі.

– О-о!
– прыклала яна да шчок далонькі.
– Як жа вам пашанцавала! І колькі ж гэта вярблюдаў можна з іх напаіць, пакуль не застанецца гразь?!

– Гм, тысячы тысяч, і яны ніколі не вып'юць.

Яна глядзела на яго недаверліва, і ён паправіўся:

– Ну, можа, і менш.

– Якія вы шчаслівыя. Падумаць толькі, колькі ж гэта балот! І людзі з іх п'юць?

– Не, людзі гэтым грэбуюць, як «пакрытыя» - вярблюджым мясам. Людзі п'юць з крыніц.

– І доўга трэба ісці ад адной да другой?

– Найбольш гадзіну. Часам толькі некалькі крокаў ад адной да другой.

– А між імі пясок?

– Не, між імі трава. Як у аазісе ля самай студні.

– І, значыць, уся твая зямля, адхаліб, зялёная?

Яму не хацелася гаварыць пра так званую «сваю зямлю», але так дзяўчынка лепей забывалася пра смагу. І таму ён гаварыў, нібы каменьчыкі ў глотцы варочаў.

– Зялёная. А калі вясной глядзець з узгоркаў, то нават сіняя.

– Сіняя?
– захоплена спытала яна.
– Сіняя-сіняя?

– Сіняя-сіняя, - сказаў ён.

Не казаць жа дзяўчынцы, што гэтую сінюю зямлю залілі крывёй, выпалілі. Што яна чырвоная і чорная.

– А вярблюды?
– спытала яна.

– У нас замест іх коні.

– А фінікі?

– У нас замест іх яблыкі.

– Гэта лепей, - сказала яна.
– Ад фінікаў хочацца піць. А яблыкі сакаўныя.

Ясюкевіч даўно ўжо, з вялікай трывогай, чуў недзе далёка, за змрочным чырвоным гарызонтам, а потым бліжэй і бліжэй нейкія дзіўныя гукі, спявучыя, перарывістыя, нібы залатое пілавінне падала на срэбны шчыт. Нябачны хор маленькіх, з пясчынку, чалавечкаў цягнуў сваё «а-а-а-а». Спачатку весела, потым сумна, да болю, потым нібы з адчаем і галашэннем.

Што гэта было? Звінелі званочкі на дняпроўскім поплаве? Спявалі сірэны між падводных губак ля камяністых, амытых сіняй вадою скал?

І раптам ён з жахам, ад якога ўпала сэрца, зразумеў. Спявалі пяскі. Спявала сваю песню, летучы на крылах пясчанай навальніцы, Смерць.

І раптам голас пяскоў нібы нехта адсек, і знемаганне разлілося над усімі, а жах распасцёр свае крылы, таму што далягляд ужо зацягнуўся чырвона-чорнай смугой.

Закурылася верхавіна дзюны. А потым і другія, ніжэйшыя, пачалі струменіць у небе дымныя языкі. Шэрыя, яны паступова рабіліся бурымі, а потым чорнымі, цягнуліся вышэй і вышэй, да чырвонага, нібы к заходу, шара ў вышыні.

На ўсім абшары пяскоў варушыўся чорны тысячалапы павук, выпускаючы ўгору дрыготкія шчупальцы, каб спаймаць імі сонца. Цякучыя, зменлівыя, агідна жывыя, яны паўзлі і паўзлі з вяршынь, згіналіся, варушыліся, паўзлі вышэй і вось ужо амаль спляліся ля сонца, а потым рыўком спаймалі яго.

Дыхаць было нельга. Пятрок зняў верхнюю кашулю і захутаў ёю галаву дзяўчынкі.

– Прыхіліся галавою да муру, каленкі ўгору.

Ён падторкнуў ёй пад бакі вярблюджую бурду. Даваў магчымасць трохі дыхаць, калі занясе пяском. Голую шыю ярасна, як шрот, секлі пясчынкі.

«Смерць, - падумаў ён і не адчуў ніякага болю... Смерць. Афрыка». Два словы зліліся ў адно і патанулі ў знікаючай прытомнасці.

«Бяры, вялікая чараўніца, я не кіну цябе! Мне няма куды ад цябе. Хіба што туды, дзе гвалт, і шыбеніцы, і зверства, якому няма мяжы, і прыбіты народ... Да д'ябла... Я застануся. І ты прынікнеш да мяне і вып'еш мяне. Літаральна вып'еш. Хутчэй бы!»

Ён зірнуў на дзяўчынку і ўбачыў чорнае вока, што з-пад далоні глядзіць на яго. Знізу і збоку.

– Сіняя-сіняя?
– з радасным недаверам спытала яна.

– Сіняя-сіняя...

Да д'ябла! Усё адно вялікая Афрыка ўзяла ягонае сэрца. Вялікая, магутная, сонная, і страшная, і пагрозлівая, калі часам устае. Сэрца. Другая радзіма.

– І балоты сінія?
– спытала дзяўчынка.

– І балоты сінія. Захутай галаву.

Яна захутала. Смешны маленькі камячок, кокан, з якога ці вылупіцца яшчэ дарослы матыль. А з кокана глуха:

– І вада сіняя?

– І вада.

Ён схіліў галаву. І тут яго раптам нешта стукнула. Вада! Самум! Самуму яшчэ няма. Толькі верхавіны дзюнаў лятуць у неба і ловяць сонца. Але тыя, за дзюнамі, яны ж, напэўна, ужо рыхтуюцца. Напэўна, ляглі, напэўна, ахуталі галовы. Ах, чорт! Рызыкнуць апошні раз? Стаўка - верная смерць, на якую яму напляваць. Выйгрыш - жыццё для дзіцяці. Першаму навучыў яго сфінкс. Другому? А чорт яго ведае што!

– Ляжы ціха, - сказаў ён.
– Абяцай мне, што не будзеш варушыцца. У імя неба!

– У імя неба, - сказала малая.
Дык сіняя-сіняя?!!

– Сіняя, - сказаў ён і, захапіўшы пляшку, скокнуў цераз мур.

Ніхто не стрэліў. Дый дзіва што, калі «яд паветра» быў ужо зусім блізка і ў небе стаялі ўжо не языкі, а чорныя слупы пяску.

Пятрок дакладна заўважыў напрамак на ручным компасе. Потым аддзёр рукаў ад сарочкі і, апусціўшыся на калені, завязаў нос і рот.

Дыхаць адразу стала цярпіма. Пясчынкі калолі да болю ў голую руку. Быццам тысячы іголак.

І тады ён бегма прыпусціў у напрамку да дзвюх пальмаў. Яго несла як на крылах, і ўсё адно ён бег, задыхаючыся, топчучы закарэлымі чаравікамі пясок і жвір.

– А-а-а-а, - шалёна выў пясок, нібы імкнуўся знішчыць усё жывое. Ён цяжка, да болю, гэхнуўся грудзьмі аб мур вакол калодзежа - дапамог вецер. Аж паветра вырвалася з лёгкіх.

Кожную секунду чакаючы спіною стрэлу, ён прывязваў да скуранога рэменя, побач са скураным вядром, сваю пляшку. Яму здавалася мала. Ды яно і сапраўды мала. Самум можа дапамагчы, але самум і знішчыць. Хай вядро нагадвае торбу і яго можна зашмаргнуць - усё адно «подых смерці» за гадзіну можа выпіць усё, што ні ёсць у ім.

Поделиться:
Популярные книги

Загадка башни

Коган Мстислав Константинович
9. Игра не для слабых
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Загадка башни

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Трапеция

Брэдли Мэрион Зиммер
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Трапеция

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

На границе империй. Том 10. Часть 13

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 13

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Страх

Рыбаков Анатолий Наумович
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Страх

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Атаман царского Спецназа

Корчевский Юрий Григорьевич
Боевая фантастика Ю. Корчевского
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Атаман царского Спецназа