Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Я матка боска…

— Яна звар'яцела, — тлумачылі Каспару суседзі. — Пільнуй, каб з хаты не ўцякла!

Вясной яна ўцякла.

Каля рэчкі зелянелі кволымі фарбамі вербы. У сінявасці неба купаліся птушкі, звінела на розныя галасы зямля, а шалёная Марылька брыла па палях і дарогах. Хадзіла босая ў зрэбнай кашулі з распушчанымі валасамі. У яе вачах застыў вялікі сум. Хадзіла яна павольным крокам, моўчкі.

— Хто ты?

— Я матка боска…

Іншых слоў ад яе ніхто не чуў.

Часам дождж і навальніца пануюць над зямлёю, вые-крэхча бор ад ветру, птушкі палохаюцца, людзі па хатах сядзяць. Часам сонца пячэ, сушыць глебу. Людзі ценю шукаюць. А шалёная ўсё ходзіць, брыдзе ад вёскі да вёскі ў доўгай зрэбнай кашулі. Людзі кормяць яе, пояць, а яна толькі адно шапаціць:

— Я матка боска…

І чуткі, і казкі, і дзівы носяцца па ваколіцы ад аднаго цёмнага чалавека да другога:

— Матка Боская ходзіць па зямлі. Яна ў доўгай зрэбнай кашулі. Смутак у яе вачах. А над яе галавою ззянне.

Салоўка спявае ў густых ляшчынах. Трэлі яго звіняць насупроць чырвонага месяца. А ўдзень на гэтым самым месцы зязюлька кукуе грудным голасам.

І плыве, коціцца ад вёскі да вёскі, нібы вільготны белы туман уночы:

— Матка Боская ходзіць па зямлі. Дзе ступіць нагою, там жыта родзіць; дзе гляне вокам на гаўяду — гаўяда здаровая. Ваўкі ў полі чапаць не будуць. Гляне на хворага — ачуняе. Гляне на сляпога — свет сонейка пабачыць…

І людзі цёмныя на каленях, з малітвамі «матку боску» сустракаюць.

Ходзіць-брыдзе па ваколіцы шалёная Марылька.

І сустрэў яе каля цвінтара адзін ксёндз — Курачковіч, тоўсты і кароткі, і завуць яго «Кірачковіч», каб прозвішча не ішло ад слова «курыца». Ён доктар багасловіі і філасофіі.

«Маці боская», якая прывыкла жыць у панскім палацы пад камандай ксяндза Марцэвіча, спалохалася ксяндза і ўпала перад ім на калені.

Доктар багасловіі і філасофіі загадаў ёй ісці да яго ў памяшканне. Яна паслухалася. Там угледзела яна шмат кніг, шмат панаў езусаў: вялікіх і малых, драўляных, масянжовых, каменных, на малюнках.

Дзесяць дзён і дзесяць начэй яна жыла ў доктара багасловіі і філасофіі.

Як пайшла ад яго, дык гаварыла сустрэчным і папярэчным на дарогах шырокіх:

— У маім чэраве сын божы. Маліцеся, людзі!

І зноў хадзіла «маці боская» па зямлі ўжо не адна, а з сынам божым у чэраве.

Гаварылі людзі цёмныя, што Маці Боская з неба спусцілася, з яснага сонейка на зямельку панскую, каб змякчыць сэрца лютых паноў, каб яны не здзекаваліся з прыгоннікаў.

Падхапіў гэтыя словы людскія доктар багасловіі і філасофіі — ксёндз Курачковіч, як завуць яго за вочы, або Кірычковіч, як кажуць пры ім.

Ён задумаўся над адным пытаннем багаслоўска-філасофскага сэнсу — аб раўнавазе ў людскіх суадносінах на зямлі:

— Тады паны, можа перастануць здзекавацца з прыгоннікаў, калі прыгоннікі зробяцца паслухмянымі. Паслухмянства чалавек набывае праз страх божы. Страх божы павінен сеяць між людзей ён — доктар багасловіі і філасофіі.

Ён у другі раз залабуніў да сябе «матку боску».

Дзесяць дзён і дзесяць начэй звар'яцелая Марыля знаходзілася ў пакоях Курачковіча. Слухала там яго святыя словы. Пасля гэтага народ бачыў яе ў касцёле «Кроў Езуса». Яна паказвалася перад народам у залатых рызах, у бліскучай кароне. Бровы яе былі падмазаны грымам, роўныя, даўгія. Твар яе быў пакрыты бяліламі. Ва ўсёй яе постаці прыкметны былі: сум, спакора, набожнасць, рахманасць і мудрасць райская.

На гэта быў вялікі майстар грыміроўшчык з тэатра пана Вашамірскага. Жывая «матка боская», здавалася, толькі што сышла з святога абраза. Яна маўчала, глядзела на народ, не мігала вачыма і не рухала рукамі і нагамі.

Доктар багасловіі і філасофіі гаварыў казанні перад народам пра божую славу, пра пакуту на зямлі, пра спакору перад панамі, якім Пан Буг аддаў люд паспаліты пад апеку. І яшчэ шмат аб чым гаварыў ён з багасловія і філасофіі.

Народ падаў на калені, маліўся, плакаў і не ведаў, што яшчэ рабіць трэба.

Тады доктар багасловіі і філасофіі тлумачыў, што яшчэ трэба:

— Трэба ўтрымаць святы касцёл «Кроў Езуса». На гэта патрэбны людскія падаянні-ахвяры. Шчыра даюць паны на божы храм, але паноў мала. Люду паспалітага многа, а люд мала дае ахвяр. Гэта вялікі грэх. Прыйдзі сюды, пакалечаны целам, і калецтва тваё загоіцца! Прыйдзі сюды, накалечаны духам, і дух ачысціцца ад пошасцей, помыслаў злых ды ўчынкаў ганебных. Калі пан твой цябе крыўдзіць, памятай, што на тым свеце ён за гэта будзе пакараны панам над усімі панамі. А пакрыўджаны панам на зямлі будзе ўзнагароджаны на небе панам над усімі панамі. Толькі супраціўляцца пану няможна, бо тады будзе ліха і на гэтым і на тым свеце. Амін!

— Амін! — казала пры гэтым уголас і матка боская.

Праславіўся па ўсёй ваколіцы касцёл «Кроў Езуса».

На багамолле сюды хадзілі з блізкіх і далёкіх месц розныя людзі. Прывозілі хворых дзяцей, старых, розных кручаных і сапсаваных людзей.

І доктар багасловіі і філасофіі парады даваў:

— У каго няма грошай, можа абкруціць тры разы хворага палатном, а пасля кінуць гэтае палатно перад нагамі маткі боскай. У каго няма палатна, можа зважыць хворага, пасля такой вагі збожжа даць на карысць «Крыві Езуса». У каго няма збожжа, можа даць авечку, гуся, цялушку, на тую ж карысць. У каго такой жыўнасці няма, можа прынесці сыру, масла, мёду, воску.

Голас ксяндза Курачковіча быў салодкі, як мёд, і пранікаў у сэрцы парахвіян, нібы святы меч анёла. Бліскучы ланцужок яго казання ў стылі «калі няма таго, можна чаго іншага» цягнуўся доўга-доўга — ад касцёла «Кроў Езуса» да Бэтлеему.

Святая Марыля часта паўтарала слова «амін».

Яна прывыкла да сваёй ролі. Пакруглела ў твары. «Кроў Езуса» ёй пайшла на карысць. Палюбіла «матка боска» гэты касцёл. А багасловія і філасофія расла ў ксяндза Курачковіча, як вінаградны сад пад пільным наглядам кемнага вінаградара. Показам гэтаму быў святы жывот ксяндза. І меў ён блаславенне за такое божаскае выхаванне парахвіян ад самога біскупа. А біскуп меў пахвалу за такога ксяндза ад самога Папы Рымскага.

Поделиться:
Популярные книги

Рассказы

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
прочая детская литература
5.00
рейтинг книги
Рассказы

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Абордажник

Султанов Дмитрий Игоревич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.05
рейтинг книги
Абордажник

КАМЕРГЕРСКИЙ ПЕРЕУЛОК

Орлов Владимир Викторович
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
КАМЕРГЕРСКИЙ ПЕРЕУЛОК

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Ефрейтор. Назад в СССР. Книга 2

Гаусс Максим
2. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ефрейтор. Назад в СССР. Книга 2

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Набирая силу

Рокотов Алексей
2. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Набирая силу